Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23347 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18753 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17306 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15839 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14208 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Октябрь » 21 » Вілейскія навучэнцы схадзілі ў экстрэмальны водны паход

11:20
Вілейскія навучэнцы схадзілі ў экстрэмальны водны паход
Экстрэмальны водны паход другой катэгорыі складанасці ў няпростых метэаралагічных умовах здзейснілі навучэнцы Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, паведамляе www.rh.by.

Чатыры экіпажы, сярод  якіх былі дзве дзяўчыны, на турысцкіх каноэ тыпу "Апач”, прайшлі за два дні 40 кіламетраў па рацэ Страча. У мінулыя часы звычайны паход, без асаблівых цяжкасцяў. Але за апошнія дзесяць год шмат што памянялася: бабры нарабілі запруд, берагі пазарасталі чаротам, трыснягом. Рэчка вельмі звузілася, забалоцілася і ў некаторых месцах стала непраходнай. Але турысты ўсяго гэтага не ведалі. 

Да возера Вялікія Швакшты ўдзельнікаў  давезлі на аўтобусе каледжа, а лодкі − на грузавіку. Спакавалі каноэ, на сябе надзелі непрамакальныя касцюмы і выратавальныя камізэлькі. Старт адбыўся ад паўднёва-ўсходняга берага. Дзьмуў вельмі моцны сустрэчны вецер – прыйшлося прыціскацца да берагоў. Даволі цяжка было знайсці пачатак рэчкі.  Але гэтыя цяжкасці вандроўнікі пераадолелі.

Праз тры кіламетры трапілі ў возера Малыя Швакшты,  моцна зарослае з паўднёвага берага. Выхад з возера знайшлі хутка, але тут пачалося. Трыснёг і чарот вельмі моцна звузілі раку, а бабровыя запруды запаволілі яе рух.  Праз запруды лодкі прыйшлося перацягваць, праз зараснікі прабівацца. А надвячоркам увогуле падарожнікі ўперліся ў балотныя наплывы, праз якія праходу не было. Ні прабрацца, ні аб’ехаць.


Правялі невялікую нараду і вырашылі заначаваць, а раніцай пашукаць праход.  Давялося вярнуцца на два кіламетры назад, дзе былі дрэвы і хоць нейкая суша. Палаткі паставілі на цыраты, назбіралі дроў, загатавалі ваду і заварылі гарбату, а спяваць песні прыйшлося з палатак.

Ранішняя разведка вынікаў не дала: вакол балота і абнесці лодкі немагчыма.

І прыйшлося капітану прыняць вельмі нялёгкае рашэнне – першы раз у жыцці павярнуць назад.

Трыснёг і чарот былі намі ж "прычэсаныя” супраць і прабівацца праз іх было нашмат цяжэй. Павароты, запруды і іншыя перашкоды прыйшлося зноў пераадольваць.

Але цяжкасці загартоўваюць; і хоць пад вечар і спіна, і рукі ледзь разгіналіся, усе былі задаволены вынікам. Начавалі на цвёрдай глебе, на беразе возера Вялікія Швакшты. Праўда, ноччу тэмпература ўпала амаль да замаразкаў.

Ля вогнішча адбылося пасвячэнне ў матросы навічкоў. Працэдура простая і нават прыемная: вяслом ніжэй спіны і востры рыбны бутэрброд з салёна-салодкай гарбатай. Надалей былі песні пад гітару, успаміны пра цяжкасці маршруту. А раніцай прыехалі аўтобус з грузавіком і забралі турыстаў у Вілейку. 

На  касмічных здымках (maps.google.com) бачна, што праходу насамрэч няма. У летніх умовах можна паспрабаваць з дапамогай бусакоў (доўгіх палак) прапхнуцца праз балотныя наплывы. Але ж летам яшчэ і камары з мошкамі!


Сяргей ПУЧКІН, кіраўнік паходу.
Фота забяспечана аўтарам.
Категория: НОВОСТИ ВОДНОГО ТУРИЗМА | Просмотров: 2162 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Страча | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 1
1 DzedFyodar  
Шкада, што аўтар артыкула не паведаміў дату гэтай прыгоды. Здаецца, што гэта адбылося на выходныя 12-13 кастрычніка 2013, ці пасярод прашэдшага тыдня.

Дый і пра складанасьць паходу, канешне, загнулі.

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS