Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23156 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18626 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17136 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15701 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14103 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Октябрь » 20 » У падарожжа - на ровары

18:13
У падарожжа - на ровары
Традыцыя сямейных паходаў у членаў Маладзечанскага турыстычнага клуба "Пілігрым" нарадзілася ў 1991 годзе. З таго часу дзе толькі не былі, па якіх мясцінах не падарожнічалі. Прычым як на роварах, так і пешшу, на байдарках.
 
На гэты раз маршрут праходзіў па тэрыторыі адразу трох абласцей: Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай. "У дарогу мы адправіліся з Маладзечна, — расказвае дырэктар турклуба Сяргей Бялкоў. — У групе было 14 чалавек. Старэйшаму падарожніку споўнілася 60, малодшаму — 12".
 
Першай на іх шляху была вёсачка Заброддзе, што ў Вілейскім раёне. Менавіта тут жыве ўжо больш за 30 год сямейная пара Цітовічаў. Барыс Барысавіч — дыпламаваны графік, іканапісец і ландшафтны дызайнер. Валянціна Пятроўна па адукацыі рэжысёр. Яны стварылі ў самой вёсцы і яе наваколлях мемарыял у памяць загінулых салдат мінулых войнаў. "Не было яшчэ выпадку, каб хто-небудзь з гаспадароў, спаслаўшыся на недахоп часу альбо іншыя справы, адмовіў турыстам у экскурсіі, — гаворыць Сяргей Бялкоў. — Нам цікава ўсюды: і на пры лазарэтных могілках, і ў капліцы, якая адначасова выконвае ролю музея 1-й сусветнай вайны".
 
Тут, у Заброддзі, падаржнікі і заначавалі. А яшчэ запомніліся Папоўцы, дзе нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Канстанцін Зубовіч, запомнілася вёска Войстам, у якую ехалі старой брукаванай дарогай.
 
Было што паглядзець і ў гарадскім пасёлку Свір, дзе да нашых дзён захаваліся сляды гарадской забудовы — драўляная царква ХІХ стагоддзя, мураваны касцёл святога Мікалая 1909 года, а яшчэ — Напалеонаўская гара, з якой звязана шмат легенд. "Мясцовыя людзі кажуць, што яна насыпная, — расказвае Сяргей Бялкоў. — Узнікла тут у часы вайны з Напалеонам, і была зроблена ў форме арла. Два крылы можна разгледзець і цяпер. Але што яны ў параўнанні з панарамай, якая адкрываецца з гэтага месца! Здаецца, уся Мядзельшчына, а з гары відаць на пяць-сем кіламетраў, ляжыць ля тваіх ног".
 
Не менш уражанняў засталося і пасля наведвання Нацыянальнага парку "Нарачанскі", дзе турысты пазнаёміліся з азёрамі Глубля і Глубелька, Мёртвым возерам, возерам Глухое. "За час падарожжа мы праехалі 320 кіламетраў, — кажа Сяргей Бялкоў. — Акрамя Мядзельскага, наведалі яшчэ і Пастаўскі раён. Не скажаш, што маршрут быў просты. Навічкі стамляліся, баяліся нават, што не хопіць сіл. Але праз нейкі час, як жартавалі самі, адкрылася другое дыханне, і дарога стала куды весялейшая".
 
У складзе групы былі ў асноўным маладзечанцы і мінчане. Жыхар сталіцы Юрый Самсановіч, напрыклад, ходзіць з "Пілігрымам" у паходы больш за 20 год. Не адзін — разам з трыма сынамі. Мае ў групе вельмі адказную пасаду. Ён — роварны майстар.
А вось студэнтка Каця Сакаловіч была ў падобным падарожжы першы раз. Кажа, адразу нават крышку шкадавала, што асмелілася на паход на ровары без пэўнай падрыхтоўкі. Пасля першага дня нылі і ногі, і спіна. Але яна не сышла з дыстанцыі. Разам са сваёй сяброўкай і яе мамай працягвала падарожжа. Не шкадуе ніколечкі. Кажа, што стома — гэта дробязь. У паходзе яна набыла і вопыт, і новых сяброў.

Марына СЛIЖ
Фота Настассi АЛЯКСАНДРАВАЙ.
Категория: НОВОСТИ ТУРИЗМА | Просмотров: 1908 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Пілігрым | Рейтинг: 5.0/1

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS