Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22066 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17883 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16592 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15223 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13749 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2012 » Июнь » 25 » Рэгата самапальных шаланд на Вілейскім вадасховішчы (фотарэпартаж)

14:59
Рэгата самапальных шаланд на Вілейскім вадасховішчы (фотарэпартаж)

Хто ў дзяцінстве па дваццаць разоў перачытваў прыгоды пасажыраў кітабойнай шхуны "Пілігрым” і захапляўся мужнасцю юнгі з "Пятнаццацігадовага капітана”, той зразумее. Як паведамляе партал http://budzma.org першая ў Беларусі рэгата самапальных шаландаў прайшла на Вілейскім вадасховішчы.

Ідэя такога фэсту ўзнікла ў Сяргея Борсука – фатографа і проста добрага чалавека. Сяргея заўсёды захапляла марская карабельная тэматыка. У дзяцінстве – на ўзроўні прыгодніцкіх раманаў і кіно, потым – больш сур’ёзна. Каб навучыцца ўсім тэхнічным тонкасцям, Сяргей займаўся ў яхт-клубе, дапамагаў будаваць і рамантаваць яхты. А потым знайшоў аднадумцаў і прыдумаў фэст самаробных шаландаў. Гэта і прыгода, і выклік самому сабе, і доказ таго, што сапраўдным капітанам пры жаданні можа быць кожны – літаральна з нуля: трэба сабраць каманду, пабудаваць карабель і схадзіць у невялікае, але самае сапраўднае плаванне.

Згодна правілам, падаць заяўку на ўдзел мог кожны ахвотнік. Важна, каб каманда была не менш за тры чалавекі (капітан, матрос, юнга). Кожная каманда павінна была пабудаваць сваю шаланду (лодку, кат, трымаран, парусны плыт). Для таго, каб судна дапусцілі да рэгаты, яно павінна было трымацца на вадзе з улікам вагі ўсіх чальцоў каманды, мець дзейсны ветразь і ўласны сцяг. Яшчэ адна ўмова: бюджэт будавання не павінен перавышаць 100 у.а. Удзельнікам дазвалялася выкарыстоўваць свае прылады і сухастойную драўніну, але ўсе матэрыялы (цвікі, поліэтылен, парусіна, скотч) павінны купляцца на зададзеную суму.

Шкада, што мы не ўмеем ставіць умоў надвор’ю: у дзень адкрыцця рэгаты разгуляўся шквалісты вецер. Хвалі на Вілейскім вадасховішчы былі не горш за марскія, з грабеньчыкамі. Таму старт шаландаў адклалі на вечар. Праўда, капрызы надвор’я не спалохалі некаторых удзельнікаў: каманда «Пацаны ваще ребята» вырашыла тэставаць сваё судна, нягледзячы на хвалі. Натуральна, выконваючы ўсе меры бяспекі – на кожным з удзельнікаў была надзета ратавальная камізэлька. Не абышлося без прыгод: карабель насіла па хвалях, а ў нейкі момант судна прыбіла да берага ўдалечыні ад лагера фэсту. Прыйшлося рамантаваць – але хто вам казаў, што сапраўдная марская прыгода будзе лёгкай? Дарэчы, былі і такія караблі, якіх стыхія не пашкадавала: вецер зламаў мачту, і ўдзельнікам прыйшлося адмовіцца ад галоўнага заплыву.

Увечары вецер сціх і заплыў пачаўся. З першых хвілін стала зразумела, што галоўная барацьба адбудзецца паміж экіпажамі камандаў «Пацаны ваще ребята» і «Навальніца». Караблі павінны былі даплыць да невялікай выспы (прыкладна адзін кіламетр) і вярнуцца на бераг, дзе іх чакалі сябры. Дарэчы, публіка не сумавала. На беразе працаваў цудоўны бар «Прытулак мерцвяка». Дзяўчаткі-бармэнкі частавалі кактэйлямі на любы густ: «Пацалунак русалкі», «Слёзы васьмінога на рыфе», а таксама "марскімі” салёнымі агурочкамі.

Ужо было досыць цёмна, калі на бераг вярнулася першая каманда – «Навальніца». «Пацаны» прыплылі другімі, але яны выканалі ўсе ўмовы рэгаты бездакорна – прычалілі да месца, адкуль і стартавалі. Таму вельмі спрэчнае пытанне, хто «наплаваў» на першы прыз. Аднак суддзі вырашылі прысудзіць "золата” камандзе «Навальніца», якая дасягнула берагоў першай, хоць і ўдалечыні ад старту. Трэцяй была каманда "Залатая ладдзя”. Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў бар, які ўвечары свяціўся шматкаляровымі ліхтарыкамі і медытатыўна калыхаўся на вадзе разам з наведнікамі і кактэйлямі.

Арганізатары спадзяюцца, што фэст паўторыцца яшчэ не аднойчы – і, калі ўсё атрымаецца, нават сёлета. Будзем чакаць!

Тэкст: Кася Кірпацік
Фота: Зарына Кандрацьева

Категория: НОВОСТИ ВОДНОГО ТУРИЗМА | Просмотров: 1736 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Вілейка | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS