Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23156 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18626 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17137 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15701 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14103 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2014 » Февраль » 23 » Рака Уша (прыток Віліі) чарнее з-за адкідаў

13:46
Рака Уша (прыток Віліі) чарнее з-за адкідаў

Жыхары скідваюць у раку гаспадарчыя воды, памыі і нечыстоты, з-за чаго вада каля месца выкіду набывае чорны колер.

Міхаіл Каратай, майстар участка бягучага ўтрымання аб’ектаў гарадскога добраўпарадкавання г.Маладэчна, сочыць за чысцінёй вадасцёкаў, траву абкошвае ля іх. Некалькі год таму нават чысцілі раку эскалатарам. Гаворыць, што на завулку Зялёным, які знаходзіцца ўсутыч з Маладачанкай, ледзь не з кожнага дома ідзе скід з адходамі ў раку. Зімой такія месцы відаць найлепш.

У Маладзечне 20 кіламетраў адкрытых вадасцёкаў і 80 закрытых. 

Камунальнікі і эколагі пазнаюць скід у раку здалёк. Звычайна каля дома ці нават за плотам месціцца пясчаны насып, пад якім ёсць накрыўка. Так хаваюць адстойнік, з якога гаспадары праклалі скід у раку.
Экалогія і здароўе не для кожнага з’яўляюцца дастатковай прычынай, каб штосьці змяніць.

− Самы дзейсны метад – адміністрацыйны, а менавіта штрафы, распавядае Іван Мялюк, вядучы спецыяліст Маладзечанскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. − Такія рэйды праводзім часта, прыкладна раз на месяц. "Камунальнік” знаходзіць парушэнні, і мы выязджаем. Калі знаходзім месца, шлях выкіду павінны дэмантаваць. Хаця б затампанаваць, гэта значыць, закрыць адтуліну.

Па законе, калі гаспадарам трэба пачысціць адстойнік, яны павінны пазваніць у домакіраўніцтва і запрасіць спецыяльную машыну, якая адпампуе нечыстоты.


Пад такімі насыпамі часта хаваюць адстойнік.

Штогод Уша ўсё бруднее

Іван Мялюк распавёў па стан Ушы і што на яе ўплывае.

− Ці ўплывае на раку блізкасць дамоў?

- Пры выдзяленні ўчастка абавязкова ўлічваюцца водаахоўныя зоны. Дамы нельга ставіць бліжэй за ўстаноўленую адлегласць.

Нарматывы па адлегласці водаахоўных і прыбярэжных зон замацаваныя ў Пастанове Саўміна №377.

− Як самавольныя выкіды адбіваюцца на жыцці людзей?

− Больш адбіваюцца на флоры і фаўне. Бытавая хімія трапляе ў падземныя воды. Але ўсё звязана, і ўсё гэта потым вяртаецца нам.

− Чым адкіды небяспечныя?

− Яны ўтрымліваюць шмат забруджвальных рэчываў. Найперш ПАВы, ці паверхнева-актыўныя рэчывы, што змяшчаюцца ў мыйных сродках. Трапляе азотная група, фасфаты, нітраты − усё гэта ўздзейнічае негатыўна на глебу. Штоквартал мы робім маніторынг, збіраем пробы, каб ацаніць, ці становіцца большым забруджванне. Замяраем забруджванні ва Ушы на ўчастку да Маладзечна і пасля. Цягам многіх год ідзе тэндэнцыя на павелічэнне забруджвальных рэчываў ва Ушы.

Да ўсяго, што скідваюць у раку з прыватных дамоў, дадаюцца і сцёкі гарадскіх ліўнёвак. А вада ўжо з іх трапляе ва Ушу. На кожным выпуску з ліўнёўкі ў раку павінны быць ачышчальныя збудаванні. Вада ў іх ачышчаецца і, калі канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў дасягне дапушчальнай нормы, скідваецца ва Ушу. Усяго выпускаў у Маладзечне дзевяць, а ачышчальныя збудаванні − толькі на дзвюх.

50 тон нафтапрадуктаў

Тое, што жыхары скідваюць свае адходы ва Ушу, − адна праблема. Другая, што некаторыя прадпрыемствы таксама маюць выпускі ў раку.

− Чым па забруджванні вады адметнае Маладзечна?

− Любы горад аказвае негатыўнае ўздзеянне на раку. Асаблівасць Маладзечна ў нафтабазе, прадпрыемствах і, вы самі бачыце, у насельніцтве. Уша брудная яшчэ да Маладзечна, а мы дадаём.

Маладачанка ўпадае ва Ушу, Уша – у Вілію, Вілія ўпадае ў Нёман каля Коўна, а Нёман – у Куршскі заліў Балтыйскага мора.

На кожным выпуску з прадпрыемстваў ёсць ачышчальныя лакальныя збудаванні, таму выкіды не наносяць вялікай шкоды. Скід Красненскага кансервавага завода, напрыклад, мае ачышчальнае збудаванне, апошнія два гады перавышэнняў нормы не было.

А вось наша нафтабаза ўплывае на ваду. З талай вадой і моцнымі ападкамі нафтапрадукты з-пад базы вымываюцца і трапляюць ва Ушу па ліўнёўках. А іх там залягае каля 50 тон.

Вядома, нафтабаза праводзіць маніторынг стану падземных водаў. У цёплы перыяд адпампоўваюць пяць калодзежаў. Калі вада адстаіцца, яе скідваюць на ачышчальныя збудаванні, а адкачаныя з зямлі нафтапрадукты адпраўляюць на перапрацоўку.

З-за каго ўсё чорнае?

Калі мы аглядалі Маладачанку, з аднаго з дамоў выйшла гаспадыня. Спыталася, што глядзім. Міхаіл Каратай у адказ спытаўся, чаму з іх дому ідзе выкід у раку. Жанчына адказала, што яна тут толькі кватарант, а пра справы гаспадара не ведае. Ён жыве ў іншым горадзе і прыязджае рэдка.

− Дык з-за каго ж тут усё чорнае ў рацэ вакол выкіду?

Жанчына схавалася за дзвярыма.

З вынікаў рэйдаў па Маладачанцы

Паводле вынікаў абследавання самавольных урэзак у ліўнёвую каналізацыю складаюць акт. Падчас яго складання гаспадары не заўсёды бываюць, таму ім даводзіцца пакідаць павестку для дачы тлумачэнняў. Вось некаторыя вытрымкі з дакумента, канкрэтныя дамы мы не ўказваем:

- з дома ідзе выпуск гаспадарчых вод. Канава чарнавата-рыжага колеру з непрыемным пахам;

- на месцы летняга душа з цэглы стаіць латок, у які трапляюць гаспадарчыя воды. З латка праклалі спуск у ліўневую каналізацыю;

- насупраць дома забруджаная ліўневая каналізацыя, зліў нечыстот каля краю канавы. Замерзлая вада ў месцы выпуску чарнаватага колеру.

Зоя ХРУЦКАЯ

p.s. Ад імя турыстаў і сайта belpohod.info хачацца дадаць, што гэта не адзінкавы выпадак адносін жыхароў мястэчак і вёсак - абыякавых да свайго ж месца, дзе яны жывуць. І закопваюць смецце на берагах рэк і звальваюць з адхону ў раку. У палаводззе рака вымывае гэтае лайно і зносіць ніжэй. І мы, турысты воднікі гэта бычым і сумуем. Па магчымасьці прыбраць - прыбярэм. Але сьмецьця ўсё более.

Жыхары вёсак і мястэчак - не серце пад сябе, не серце суседу! Калі ж вы ўжо навучыцеся любіць сябе і сваю зямлю. Задумайцеся!

Категория: ПРОИСШЕСТВИЯ | Просмотров: 2546 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Уша, Вілія | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS