Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22064 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17879 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15218 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13748 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Апрель » 15 » На ўсіх ветразях з турыстычным клубам.

09:33
На ўсіх ветразях з турыстычным клубам.

Калісьці я і сам актыўна займаўся самадзейным спартыўным турызмам. Хадзіў у горныя паходы на Цянь-Шань, Каўказ, Алтай, у лыжныя — на Хібіны, сплаўляўся на байдар­цы па прыгожай беларускай рэчцы Бобр. 


Але тады, у канцы 1980-х, гэтае захапленне не патрабавала вялікіх грошай. Прынамсі, да запалярнага горада Апатыты можна было даехаць цягніком, калі мяне не падводзіць памяць, рублёў за трыццаць. 

Зараз, з улікам кошту квіткоў, мне здавалася, што турызм — захапленне адзіночак. Аказалася, я вельмі памыляўся.

Зусім нядаўна сваё дваццацігоддзе адзначыў турыстычны клуб "Ветразь" Салігорскага гарадскога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "ЖКГ "Комплекс". Клуб створаны ў 1992-м з лёгкай рукі былога дырэктара камунальнай службы сталіцы беларускіх шахцёраў Барыса Крычмара. А таксама пры ўдзеле заўзятых аматараў падарожжаў. Адным з іх быў электраманцёр і адначасова (на грамадскіх асновах) інструктар-арганізатар па спорту Анатоль Будзько. Неўзабаве ён і ўзначаліў "Ветразь". 

Члены клуба здзейснілі каля сотні паходаў — пешагорных, водных, веласіпедных. Напрыклад, у Карпаты. Неаднаразова падарожнічалі па Каўказе, Крыме, Карэліі. А ў Беларусі ўжо, пэўна, не засталося месцаў, дзе б яшчэ не пабывалі салігорскія турысты. 

— Вось і летась здзейснілі два веласіпедныя паходы, — расказвае Анатоль Будзько. — Па беларускіх рэках Свіслач, Прыпяць, Случ на байдарках сплаўляліся. Падарожнічалі байдарачнікі пад кі­раўніцтвам вопытнага турыста Пятра Бульбянкова і за межамі рэспублікі: пакаралі адну з наравістых рэк у Карэліі. 

Арганізоўваюцца вандроўкі і праводзяцца за ўласны кошт удзельнікаў. Але ня толькі. Даволі часта спонсарскую дапамогу энтузіястам з "Ветразя" аказвае ЖКГ "Комплекс". Прадпрыемства пакла­пацілася і пра турысцкі рыштунак — намёты, спальныя мяшкі, спецыяльныя дыванкі, карабіны, вяроўкі, байдаркі і многае іншае.

Зрэшты, "Ветразь" узяў на сябе і спартыўна-масавую работу. Штогод ветразеўцы ладзяць сярод работнікаў камунальнай службы Салігоршчыны больш дзясятка спаборніцтваў па розных відах спорту, фарміруюць каманды для раённых і абласных спаборніцтваў. Дарэчы, выступаюць каманды вельмі паспяхова. Так, зборная ЖКГ "Комплекс" двойчы займала другое месца ў спартакіядзе сярод камунальнікаў Міншчыны — па выніках 2011 і 2012 га­доў.

Багаты вопыт маюць актывісты клуба Юрый Кудзялевіч, Сяргей Курбан, Алег Лагуцін, Алег Пракаповіч, Ігар Смірноў, Іван Клімчанка, Павал Бойка, Таццяна Суворава, Надзея Паляшчук, Іна Клім­чанка і многія іншыя ў правядзенні турыстычных злётаў. Ветразеўцы дапамагаюць у арганізацыі такіх злётаў ня толькі ў родным раёне, але і на Брэстчыне. 

Дзякуючы "Ветразю" спорт і турызм сталі любімым захапленнем для многіх работнікаў ЖКГ "Комплекс". Клуб з задавальненнем наведваюць і працаўнікі многіх іншых прадпрыемстваў Салігоршчы­ны. Акрамя таго, пад уплывам "Ветразя" падобныя аб’яднанні пачалі дзейнічаць, скажам, у "Беларуськаліі", у Салігорскім інстытуце праблем рэсурсазберажэння, іншых калектывах.

Сяргей Квіткевіч, "Мінская Праўда"

Категория: НОВОСТИ ТУРИЗМА | Просмотров: 1614 | Добавил: DzedFyodar | Теги: турклуб, Ветразь | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS