Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22064 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15218 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13748 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2015 » Май » 15 » «Байдарачная» вясна ў Прынямонні

08:26
«Байдарачная» вясна ў Прынямонні

«Аўгустоўскае колца» і іншыя маршруты чакаюць аматараў воднага турызму

Калі я некалькі гадоў таму ўпершыню ў жыцці сеў за вёслы байдаркі, то, шчыра кажучы, хваляваўся. Ці атрымаецца ў мяне, не надта маладога чалавека, кіраваць водным транспартным сродкам без спецыяльнай падрыхтоўкі?

Аднак дзякуючы інструктарам першы блін, так бы мовіць, камяком не аказаўся. Зразумела, мне далёка да вопытных майстроў водных паходаў. Але і тварам у глебу, дакладней у ваду, не трапіў. А асабліва запомніўся рытуал пасвячэння ў турыста-водніка па вяртанні з падарожжа па Аўгустоўскім канале і Чорнай Ганьчы, які завяршыўся ўдарам вясла па «пятай кропцы».

Сезон водных паходаў у раёне Аўгустоўскага канала ўжо традыцыйна стартуе на рацэ Асташанка. Нядаўна аматары воднага турызму з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Польшчы з’ехаліся туды ўжо ў саракавы раз!

Аляксандр ПЯТРОЎ, па прафесіі ён інжынер-канструктар, свой водпуск дзесяцігоддзямі прысвячаў водным падарожжам — у розных рэгіёнах былога СССР. Хадзіў у паходы рознай складанасці, але менавіта Аўгустоўскі канал даў яму «радасць першага ўзмаху вясла»:

— Гэтая водная «жамчужына» яднае нас ужо 40 гадоў. Нават у часы заняпаду воднага турызму тут усё роўна «кіпела» вада ад вёслаў! І цяпер душа радуецца, калі глядзіш на моладзь, якая творыць цуды на каяках і байдарках.

— Чым вас прывабіў водны турызм?

— Найперш прыродай. Хаця тут шмат граняў — і цудоўны адпачынак, і сустрэчы з цікавымі асобамі, і знаходкі на рачных берагах. Калі ёсць жаданне, то можна ўбачыць шмат унікальнага. Нейкіх драўляных «чорцікаў», «кракадзілаў»… Падчас аднаго з падарожжаў, напрыклад, мы заўважылі на беразе каменную глыбу, якая бліскацела, як золата. Праўда, аказалася, што гэта «ўсяго толькі» пірыт. Але для нашых вачэй тое было таксама ўнікальнай з’явай.

Водны турызм у Прынямонні — справа энтузіястаў. Сярод іх — старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей ЦІХАНОВІЧ. З чаго пачалося для яго гэтае захапленне?

— Студэнтам пайшоў у паход — спадабалася, «зачапіла». Захацелася не толькі глядзець «Клуб кінападарожжаў» па тэлевізары, а падарожнічаць самому.

Вядома, у любой сферы чалавечай дзейнасці ўсё трымаецца на энтузіястах. Аднак і магчымасці для водных падарожжаў на ўчастку Нёмана да Аўгустоўскага канала зараз даволі някепскія. Турысты прыходзяць на пляж у Гродне і ў суправаджэнні інструктура, які адказвае за бяспеку, падарожнічаюць да Аўгустоўскага канала. Прычым можна ня толькі любавацца прыродным хараством за вёсламі байдаркі, але і спыніцца — на берагах маршруту ўжо маюцца добра абсталяваныя месцы для адпачынку. Аднаму чалавеку гэты сплаў… падарыў сябар на дзень нараджэння.

— Ёсць інтарэс — можна звярнуцца ў Гродзенскі турысцка-інфармацыйны цэнтр, там падкажуць, якія фірмы працуюць у гэтым кірунку, — раіць намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей КАЛЯДА.

Маршруты водных паходаў разлічаны на розныя запыты турыстаў. Напрыклад, «Аўгустоўскае колца» — гэта выдатная прапанова для пачынаючых байдарачнікаў. Маршрут невялікі (6 кіламетраў), доўжыцца прыкладна 4 гадзіны, але столькі ўражанняў! Спачатку — звілістая, маляўнічая рэчка Асташанка. Потым — спакойны, велічны Нёман. І на фінішы — Аўгустоўскі канал з праходжаннем самага вялікага ў сістэме гэтай воднай жамчужыны, чатырохкамернага, шлюза ў раёне вёскі Нямнова. Ёсць і іншыя маршруты, у тым ліку водна-веласіпедны.

Дарэчы, аматарам экстрыму сёлета на Асташанцы можна скарыстацца «тарзанкай» (канатам працягласцю каля 150 метраў) для «пралёту» над рэчкай з горнай амуніцыяй.

Барыс ПРАКОПЧЫК http://zviazda.by
Фота Сяргея ГАЎРЫЦКАГА

Да тэмы:
У рамках трансгранічнага супрацоўніцтва ў беларуска-літоўскім памежжы ствараецца водны маршрут «Нёманскі» працягласцю 51 кіламетр. Ён будзе пачынацца ад Старога моста ў Гродне і завяршацца ў Друскінінкаі. Маршрут прамаркіраваны знакамі, для турыстаў-байдарачнікаў абсталявалі 12 месцаў адпачынку — з альтанкамі, прыбіральнямі, кантэйнерамі для смецця, з лесвіцамі для сходу да ракі. У адным з месцаў зробяць прычал.

Категория: НОВОСТИ ВОДНОГО ТУРИЗМА | Просмотров: 2232 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Августовский канал, Асташанка | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS