Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22038 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17870 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16579 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15207 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13737 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рацэ Проня

 

Водны паход: рэчка Проня
Калі: 13 – 16 верасьня 2007 году

Удзельнікі:
Сабадаж-Радзько Фёдар
Сярога
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Міроненка Коля
Віталік

Маршрут: в. Вялікая Каралеўка (Горкаўскі раён); в. Старакожаўка, м. Дрыбін, м. Галавічы (Дрыбінскі раён); в. Будзіна, в. Скварск, м. Пуцькі, в. Стараселье (Чавусаўскі раён), Магілёўская вобласьць.

 

Першапачаткова паход павінен быў праходзіць па рацэ Бася. Толькі ён цікавым выпадкам не атрымаўся. Гэта здарылася з-за адсутнасьці вады… у рацэ. Пачаткам паходу павінна была стаць кропка скрыжаваньня рэчкі Басі ды чыгункі Ворша-Крычаў. Гэта амаль самы выток Басі. Дабірацца туды крышачку складана: цягніком да Воршы, потым перасадка на дызель-цягнік на Крычаў і каля 4 гадзін ночы выгрузка на прыпынку "Ермалоўка”. На мапе прыпынак намаляваны зусім побач з мостам, але на самой справе – 1,5 кілямэтры да Басі топаць з усім скарбам. А там няма вады!! Вяртаньне да прыпынку цягнікоў і чаканьне. Вырашылі дачакацца дызель-цягнік і накіравацца на рэчку Проню, якая цячэ паралельна з Басяй. На цягніку трэба было даехаць да мястэчка Горкі, каб пачаць паход. Так і зрабілі. Толькі згубілі амаль суткі, але атрымалі незабыўныя ўспаміны!

13.09.2007 – чацьвер

 

Цяжкі выдаўся першы дзень паходу, таму вываліўшыся з цягніка ў Горках адразу нікуды ня рушылі, а правялі апэрацыю выведкі, якая пасьпяхова напоўніла нас півам, настроем і маршрутным аўтобусам, які за невялікія грошы згадзіўся адвесьці за Горкі да ракі.

Месца старту было ля вёскі Вялікая Каралеўка, ля могільніка і пясчанага пляжу вытаптанага каровамі, якія пакінулі тут шмат сваіх адмецін-мін. Пачынаўся дождж, вялікае жаданьне паабедаць не давала сабрацца з думкамі. Час та абедзены прайшоў, а мы з ночы нічога ня елі (толькі пілі).

Але ўсё ў нас атрымалася. Пад дажджом паставілі тэнт, згатавалі абед і сабралі байдаркі. Сталі на ваду – і дождж скончыўся. Потым прыгод асаблівых не было да таго часу, як не селі ў цягнік Магілёў-Менск. Вось так кораценька пра прыгоды.

 

Проня ў месцы старту і да ўпадзеньня ў яе рэчкі Хуткай цячэ ў 2-3 мэтровым каньёне. Шырыня рэчышча 2 – 4 мэтры, парослае кустоўем, якія час ад часу ўтвараюць завалы зусім простыя для праходжаньня. А па-за імі, зьверху, гладзь. Палі, лугі і аніколечкі лясоў. Так, толькі бачны невялікія групкі дрэў, якія можна назваць "палянамі” на абшары лугоў. Хуткасьць не вялікая, бо і цячэньне вады зусім малое. Шмат вузкіх месцаў, што немагчыма абнесьці і трэба рубіць.

 

Начоўку зрабілі недзе перад вёскай Старажоўка, калі ля ракі з’явіўся маленькі кавалачак "лесу”. Прайшлі ня шмат, каля 15 кілямэтраў.

 

14.09.2006 – пятніца

 

 

Надвор’е спрыяла. Амаль цэлы дзень. Так, час ад часу былі невялічкія дажджы, як і астатнія дні. Абавязковым атрыбутам паходу быў тэнт і экіпіроўка падводніка. Але гэта не галоўнае.

 

У гэты дзень было прыгожа. Праз пару кілямэтраў у вёсцы Старажоўка нам напаткаліся рэшткі плаціны, якія я рашуча пераадольваў каля 15 хвілін. Навошта, ня ведаю, але было цікава. Хоць адзін "экстрым” на Проне быў! Пасьля СтаражоўкіПроня з-за кустоўя выскоквае ў... свой прыток рэчку Быструю. Пасьля зьліцьця Быстрай і Проні апошняя становіцца шырэйшая ўтрая. Цяпер шырыня Проні ад 8 да 14 мэтраў, а на гарызонце бачны стаў Дрыбін. У Дрыбіне зрабілі абед ля мосту, крышачку даўшы прыбытку мясцовай краме.

Далей Проня шырокая і па рознаму прыгожая. Аднак лясоў мала, вырашыць дзе спыніцца на начоўку вельмі цяжка. Перад мястэчкам Галавічы лес падыходзіць да ракі, толькі нармальнага берага для выхаду няма. На ноч спыніліся нязручна. Ад ракі да лесу пёрлі рэчы 250 мэтраў.

 

15.09.2006 – субота

 

 

Як нам было сумна, калі праз некаторы час пасьля Галавічоў, у наблізіўшымся лясочку, з-за павароту з’явілася абалдзеннае месца для начоўкі з альтанкай на высокім беразе. Вось мы небаракі, маглі б учора не паляніцца і паўтары кілямэтры дабавіць.

 

Проня далей пашыралася й пашыралася. Аднак цяпер больш стала высокіх берагоў і лес не пакідаў рачной поймы. Суправаджала жаданьне лавіць шчупакоў, ці ўвогуле лавіць рыбу. Толькі вось нязьменнымі былі пясчаныя пляжы вытаптаныя каровамі. З надвор’ем у гэты дзень зусім не пашэнціла. Шмат часу крапаў дождж. Абед, палова дню й пастаноўка лягеру прайшлі пад мелкім, марудным дожджычкам.

Начоўку рабілі пасьля вёскі Старасел’е пад магутным дубам. Да шашы Магілёў-Чэрыкаў заставалася зусім блізка. Мы чулі і нават бачылі машыны.

 

16.09.2007 – нядзеля

 

Нам засталося каля 10 кілямэтраў да фінішу, таму нясьпешна гэты кавалак быў пераадолены. Фініш, як і плянавалася з самага пачатку (паход па Басе) быў ля чыгуначнага маста Магілёў-Крычаў, дзе ўпадае Бася ў Проню. Каля 11 гадзін мы на фінішы. "Паркуемся” перад мастом на левым беразе, дзе на валу можна сабраць байдаркі. Да прыпынку цягнікоў "Дрануха” трэба цягнуць рэчы 1,3 кілямэтры. Час быў – дзьве хады на лягке. І зноў дождж. Толькі мы ўжо ўскокваем у дызель-цягнік і едзем да Магілёву, дзе перасядзем на цягнік на Менск. І ўжо ў цягніку ў нас будзе яшчэ адна прыгода. Але гэта зусім іншая тэма....

Даўжыня паходу па рацэ Проня ў нас склала 96 кілямэтры. Можна было б да 100 дацягнуць, калі б пачалі з чыгуначнага мосту ў Горках, але той першы дзень у нас адбіў любое жаданьне цягнуць байды і заплечнікі кілямэтар да ракі.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (15.08.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2167 | Теги: Проня | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS