Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22063 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15216 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13745 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па звязку рэчак Перетуть, Уса, Нёман

Справаздача воднага пахода па звязку рэчак Перетуть, Уса, Нёман

Дата: 30 красавіка - 3 Май 2011

Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Глявіцкі Генадзь
Багамолаў Аляксандр
Багамолава Ірына
Качан Косця
Качан Насця
Голубеў Кірыл
Халымон Зьміцер

Маршрут: п. Энергетыкаў, в. Гарбузы, в. Гарадзішча, в. Лагавішча, в. Кухцічы, в. Сямёнавічы, в. Бухавічы, в. Падсацкія, п. Пясочнае, в. Косцешы, в. Магільна, в. Свырынава, п. Мікалаеўшчына, т/б Высокі Бераг; Дзяржынскі, Вуздзенскі і Стаўбцоўскі раёны Менскай вобласьці

30.04.2011 - субота

Пашанцавала ж мне. Як ні вярці, а сьвяточныя дні Першамая - дзень нараджэння Генкі. Ну і зноў - у паход, тым больш чатыры дні. Але з маімі сябрамі не засумуеш. Далей па парадку.

Чаму мой выбар лёг на маршрут спалучэння рэк Перетуть, Уса і Нёман я ўжо не адкажу. Складана. Было шмат спрэчак і перамоў. Сышліся на гэтым. Здаецца, складанасцяў ніхто не хацеў, але атрымалі ў поўным аб'ёме.

Закідваліся з ранку на мікрааўтобусе. Месцам для старту выбралі мост Энергетыкі-Станькава на Ператуці. Можна было б, вядома, закідвацца на электрацягніку і зэканоміць капейкі. А можна было б пачаць маршрут па Ператуці прама ад трасы М-1 перад вёскай Рудня. Але ня з гэтай кампаніяй. Занадта жорстка.

Збіралі байдаркі на правым беразе пад мастом. Прыгатавалі абед, хоць і на гадзіньніку 11 гадзін. Але ж нармальнага сьняданку ні ў каго не было. Ды і навошта губляць час на маршруце. Абыдземся перакусамі. Стартанулі ў 11:40.

Ператуць тут не шырокая, 4-6 мэтраў. Да вёскі Гарбузы дабраліся да 12:30. І як толькі заўважылі на левым беразе, за вёскай, могілкі - ўперліся ў шчыльны завал. Апынулася, што тут яшчэ завалы на працягу 40-70 метраў. Сустрэўся металічны масток. Прыйшлося зрабіць абнос на адным з завалаў. Рэчышча дзеліцца на два рукавы, па якім зь іх ня пойдзеш - турботы. Правы, асноўны, у трох завалах. Левы дробны і вузкі, слабапраходны. На выхадзе зусім зьнікаючы ў траве. Згубілі тут вельмі шмат часу.

Далей рака цячэ ў бязлесай даліне, шырыня ракі 4-6 мэтраў. На гадзіньніку 14:45. Сустрэўся зваліўшыся ў раку бетонны масток. Прыйшлося абносіць. Зрабіць гэта можна па абодвум берагам. У якасьці арыентыру - блізкасьць да шашы. Гэта перад вёскай Гарадзішча. У рацэ ўвесь час сустракаюцца завалы. Бывала, праўда і горш, але гэта таксама занадта. Перад вёскай Гарадзішча рэчышча дзеліцца на два рукавы. Мы папёрлі ў правы, пра што пашкадавалі. Уздоўж вёскі адны завалы, а ў цэнтры вёскі драўляны мост, які прыйшлося абнесьці. Абнос па правым беразе, а на гадзіньніку 15:22. Перад мастком за 50 метраў у вадзе з'явіліся камні і рака змялела. У гарачае лета тут будзе немагчыма прайсці.

Да 17 гадзіны, нарэшце, дабраліся да маста Энергетык-Узда каля вёскі Лагавішча. Прайшлі 7,6 кілямэтра. Праз 300 мэтраў пачынаецца каналізаванае рэчышча. Цяпер рэчышча чыстае, затое стала мелкім. Часта утыкаліся ў водмелі. У 17:20 ўперліся ў закрыты шлюз за вёскай Лагавішча. Гэта 9,6 кілямэтра маршруту. Абносіць шлюз можна па левым беразе.

Ад шлюза далёка бачная даліна ракі і стала зразумела, што начаваць няма дзе. Пачалі раіцца дзе будзем начаваць. Непадалёк заўважылі бярозавы гаёк, а я паабяцаў, што мы прама да яго і падплывем. Паспрабавалі, не атрымалася. Да ўзлеску перанесьлі рэчы і байдаркі каля 50 мэтраў. Лягер быў бачны з усіх бакоў: з дарогі, з вёскі, з процілеглага боку ракі, дзе таксама дарога. Але мы не хваляваліся. Проста падысьці да нас не было магчымасьці, мы акружаны каналамі, якія ўпадаюць у Ператуць. Але ўсё роўна непрыемна.

За дзень прайшлі 10,2 кілямэтра, на стаянку сталі ў 17:40 за вёскай Лагавішча на левым беразе на ўскрайку лесу з бярозкамі.

01.05.2011 - нядзеля

Раніца паказала, што ўначы былі замаразкі на глебе. На намётах ляжала шэрань, як і на траве.

Сабраліся й выйшлі на ваду ў 10:15. Ісьці па каналах было проста. Сонейка паступова прагравала паветра і нас. Быў апрабаваны метад сплава на буксіры. Спачатку я буксіраваў байдарку Багамолавых, потым пераключыўся на Качаноў. А калі яны вырашылі разам буксіравацца, было смешна, але нядоўга.

У 10:40, на трынаццатым кілямэтры сустрэўся закрыты трехсекцыйны шлюз. Прыйшлося абносіць па правым беразе. Амаль метровы сліў вады. А праз 50 хвілін наступны шлюз. У гэты раз адкрыты, прайшлі і не заўважылі. Пасля гэтага шлюза ў 150 мэтрах да правага берага падыходзіць сасновы лес. Тут магчыма плянаваць стаянку. Выхад добры, праўда блізка да вёсак.

Дайшлі да вёскі Броды-першыя, гэта 18,3 кіламетра маршруту. Тут канец каналізаванага рэчышча. Рака мелеет, з'явіліся камні ў рацэ. Улетку, напэўна, прыйдзецца складана, ісці ў праводку. Перад вусцем сустрэўся аднасекцыйны шлюз з адкрытай створкай. На гадзіньніку 12 гадзін. А праз 10 хвілін выйшлі ў рэчку Уса. Па Ператуці прайшлі агулам 20 кіламетраў. 

Прайшлі пад мастом Узда-Магільна. Рэчка Уса тут шырокая, 15-20 мэтраў. Праз 900 метраў праплылі пад мастом у вёсцы Сямёнавічы. У вёсцы Сямёнавічы рэчышча дзяліцца на два рукавы. Левы праходны. Нам нават рыбакі дружна падказвалі. На гадзіньніку 12:30.

На абед спыніліся ў 12:50 перад вёскай Букавічы каля напаўразбуранага пешаходнага маста. Проста ўбачылі засохлае дрэва і спыніліся, таму што варыянтаў з лесам тут быць ня можа. Абедаць скончылі ў 14:30 і рушылі далей.

І літаральна адразу прайшлі вусце Уздянкі. Гэта 23,2 кіламетра маршруту. У вёсцы Букавічы да падзелу ракі на два рукавы падышлі праз дваццаць хвілін. Мы пайшлі левым. Тут сустрэліся рэшткі плаціны, на якіх ўтвараецца перакацік. Пры большай вадзе ён ня будзе заўважным.

Каля вёскі Нізок, злева ўпадае канал і да ракі падступае лясок. На гадзіньніку 15:12. Пасьля вёскі рэчышча зноў дзеліцца на два рукавы, якія цалкам праходныя. Праз 58 хвілін натыкнуліся на завал на падвесным мосце. Трасы маста нацягнутыя ўпоперак ракі і існуе небяспека наляцець на іх. Яшчэ праз 20 хвілін заўважылі добрае месца для стаянкі з добрым выхадам. Да вёскі Ластаўшчына засталося каля кілямэтра. А насупраць вёскі завал.

У цэлым веславалі сабе і атрымлівалі асалоду, але трэ было станавіцца на начоўку. Але ня проста стаць на класным месцы, а патрабуецца стаць так, каб прыехала машына і забрала палову ўдзельнікаў. Ды ня проста забрала, а пасля таго, як мы сардэчна павіншуем Генку з днём нараджэньня. З усяго вынікаючага - прыйшлося станавіцца паблізу вёскі Пад’ельнікі на ўзгорку каля дарогі. На гадзіньніку 17:30. За дзень прайшлі 25,3 кілямэтра. Агульны кілямэтраж склаў 35,5 км.

02.05.2011 - панядзелак

Засталіся мы ўтрох. Генку забралі вечарам, а Багамолавых і Качаноў з раніцы. Далей я плыў без матроса. Выйшлі на ваду, пасля працяглых разьвітаньняў, у 11:15.

Праз 15 хвілін выйшлі ў Нёман, дзе сыходзяцца тры рэчкі: Уса, Неманец і Лоша. А праз 10 хвілін былі пад мастом на Пясочнае. Гэта 38 кілямэтар маршруту. Адразу ж пасьля маста спыніліся на правым беразе і 25 хвілін гулялі па развалінах маёнтка Наркевіча-Йодко ў Наднёмане. Гісторыя гэтага месца зьвязана з адкрыцьцём бесправадной электрычнасьці. Хто захоча, знойдзе пра гэта зьвесткі.

Далей у 13:10 на левым беразе за вёскай Косьцешы сустрэлася добрае месца для стаянкі, а праз два кілямэтры і на правым беразе. У выніку, на ўчастку ад Пясочнага да Магільна ёсць тры добрыя стаянкі. Мы ж на абед сталі пасьля маста ў Магільным на правым беразе, калі рака падышла да лесу. Пад мастом былі ў 14:40, гэта 55 кілямэтар маршруту.

У 16:41 выйшлі з абеду і спакойна пайшлі па Нёмане. Па Нёмане плыць не складана. Пры выбары маршруту па Нёмане, мне здаецца, трэба падабраць адпаведную пару года. Што б было душэўна і хораша. Пад дажджом плыць паныла, а ў сонечны дзень горача. Увогуле, на аматара. У дадзены час было вельмі камфортна плыць па Нёмане. Што мы з задавальненьнем і рабілі. На гэтым участку я ўжо другі раз і па гэтаму спакойна атрымліваў асалоду ад прыроды і зносінамі з сябрамі.

Праз 40 хвілін на левым беразе сустрэлі добрае месца каля лесу з камнямі для турыстычнай лазьні. Наступнае месца з камнямі для лазьні сустрэлі, калі на гадзіньніку было 18:18, за вёскай Лунін. Дарэчы, на ўчастку ракі перад вёскай Сьвярынава можна лёгка знайсьці месца для стаянкі, дзе рэчышча праходзіць пасярод лесу.

Далей да выдатнага месца для стаянкі рака віхляе ў забалочанай даліне. Моцна меандруе, а берагі зарослыя густым хмызняком. Да месца з назвай «Прыстанька» падышлі ў 19:30. Тут арганізавалі начоўку. За дзень прайшлі 40 кілямэтраў. Агульны вынік 75,5 кілямэтраў.

03.05.2011 - аўторак

На жаль і мне прыйшлось пакінуць сяброў і далей яны пайшлі ўдваіх. Сьпяшацца ім было няма куды. Вырашылі фінішаваць каля турбазы "Высокі Бераг" за Мікалаеўшчынай. За дзень прайшлі 12,5 кілямэтраў. Затое высушыліся і адпачылі пасьля ўчорашняга працяглага пераходу. Вынік маршруту склаў 88 кілямэтраў. У Менск дабіраліся на аўтамабілі.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (28.08.2012) | Автор: Юра Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 1824 | Теги: Ператуць, Нёман, Уса | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS