Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 21942 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17797 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16518 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15121 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13686 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рацэ Нёман

Справаздача воднага паходу па рацэ Нёман

Дата: 04 - 07 лістапада 2011 г.

Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar) - арганізатар
Галя
Голубеў Кірыл
Голубева Насьця (8 гадоў)
Гамолка Сяргей
Нашка
Сяргей
Аляксандар
Ларыса

Маршут: в. Новы Сьвержань, г. Стоўбцы, х. Кругліца, в. Жукаў Барок Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласьці; в. Беражное, в. Яремічы Карэліцкага раёна, в. Панямонь, в Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласьці.

Перад паходам доўга спрачаліся, як закідвацца. Нёманскі маршрут таму й цікавы, што можна дабрацца або зняцца эляктрычкай. Але ўсё роўна было прынята рашэньне закідвацца і здымацца мікрааўтобусам, каб зэканоміць і так ня вельмі доўгія выходныя. Месцам для старту выбралі лес каля ракі за вёскай Новы Сьвержань, дзе праводзіцца «Крупаўскі зьлёт».

05.11.2011 - субота

На досьвітку выпаўзаючыя з намётаў назіралі чароўную карціну. Ноччу быў лёгкі марозік, а з раніцы туман асядаў на траву белым дываном. З гэтай імгі пачынала праглядваць сонейка, якое суправаджала нас усе тры дні. Пасля сьняданку да нас далучыўся капітан адной з байдарак - Шурык. Цяпер ужо мы сапраўды можам выходзіць на ваду.

Стартавалі ў 11 гадзін. Да чыгуначнага моста плылі 50 хвілін. Затое выгляд з вады на вёску Новы Сьвержань быў захапляльным. Дзве рэлігійныя дамінанты выразна ўзнімаліся над асяродзем ў сонечных промнях. А вось на правым беразе ёсьць адзін артэфакт, пра які мала хто ведае. Прама насупраць касьцёла і царквы ў Сьвержані, на правым беразе, узвышаюцца пагорачкі. Гэта старажытнае гарадзішча першых пасяленьняў на берагах Нёмана.

Пасля чыгуначнага і першага аўтамабільнага мастоў адкрываецца цудоўны від на старую частку горада Стоўбцы. Над хатамі ўзвышаецца царква Сьвятой Ганны. Можна было б спыніцца і прагуляцца да яе, але мы ня сталі рабіць гэтага цяпер. Пад мостам трасы Р-2 праплылі ў 12:10.

Да маста трасы М-1 месцаў для стаянак ня выявілі, хоць кавалак лесу падыходзіць злева амаль да рэчышчы. Можна было стаць на абед, але Нашка з Сяргеем вырваліся наперад. Абед давялося рабіць проста на голым беразе перад самай шашой. Добра паабедаўшы, выйшлі ў 15:10 і пачалі лічыць месцы для стаянак. Да хутара Кругліца налічылі аж тры, а там, апісаўшы круты паварот пад абрывам са стройнымі соснамі, палюбаваліся чацвёртым і рушылі далей.

Вычытаўшы у апісаньнях, што да вёскі Жукаў Барок будзе яшчэ адна стаянка, ня сталі гнаць і знайшлі яе да 16:30. Тут лес падыходзіць да левага берага і добры выхад. Месца абсталяванае сталом. Праўда як стол яго выкарыстоўвалі нядоўга і ў выніку перабраліся да вогнішча.

За дзень прайшлі 24,9 кілямэтра за хадавыя 03 гадзіны 31 хвіліну.

06.11.2011 - нядзеля

Раніца зноў радавала марозікам, вільготнасьцю і ня грэючым сонейкам. Але хутка ўсё прайшло. Вогнішча і кава, сьняданак і зборы. На ваду сталі ў 10:41.

І праз паўтары гадзіны прычалілі да правага берага, каб агледзець вадзяны млын у вёсцы Жукаў Барок. Вельмі цікава. Выдатна захаваўся, хоць яго і спальвалі гітлераўцы ў 1944 годзе. А за ёй камень з памятнай дошкай, якая сьведчыць, што навакольлі Жукаў Барка радзіма філосафаў Саламона Маймана, Юзэфа Кодзіса, а таксама месцы натхненьня паэтаў Уладзіслава Сыракомлі, Адама Плуга, Вінцэся Каратынскага.

Да вёсцы Беражное падышлі а палове на першую. Гэта 36 кілямэтар маршруту. Тут зноў спыніліся і прагуляліся да царквы Маці Божай Казанскай, вакол якой месьцяцца старыя праваслаўныя могілкі. Пагуляўшы з паўгадзіны, наведаўшы краму і размяўшыся, адправіліся далей і да 13:51 былі ля вусці Сулы. За ім, на левым беразе ўзвышаюцца тры магутныя дубы і бачная хваёвая «палянка», у якой мы спыніліся на абед, падышоўшы да яе па меандры. Гэта 39 кілямэтар маршруту.

Мы відавочна засядзеліся на абедзе. Выйшлі на ваду ў 15:30 і павольна павесоавалі, атрымліваючы асалоду ад навакольля. Мне чамусьці здавалася, што да Яремічэй мы абавязкова падыдзем сёньня.
Але не. Пераадолеўшы 10 кілямэтраў, я зразумеў, што да цемры да наступнага месцы мы не дабяромся, і скамандаваў спыняцца на левым беразе ў выдатным месцы. Лес па левым беразе цягнецца з кілямэетар, бераг абрывісты і месцаў хоць адбаўляй. На гадзінніку 16:43, гэта 48 кілямэтар маршруту. За сёньня прайшлі 23,3 кілямэтры. Сумарны хадавы час склаў 6 гадзін 28 хвілін.

07.11.2011 - панядзелак

Эх, і кароткія ж гэтыя ПВД-шки. Трэці і апошні дзень, а столькі хочацца яшчэ ўбачыць і праплысці! Стартавалі ў 09:50 у надзеі больш пераадолець. Праз гадзіну дабраліся да месца перад вёскай Ярэмічы, дзе лес падыходзіць да левага берага.

Ах Божа! Што мы ўчора за грыбы елі? Ці пілі?

Сярод дрэў, на гэтым месцы, ходзяць напалеонаўскія жаўнеры з шаблямі і мушкетамі. Адпрацоўваюць штыкавы напад. Хтосьці паліць махру, нехта чысціць ствол стрэльбы. Ачмурэць, не інакш рыхтуюцца да пераправы і нападу.

Мы - што, мы - нічога. Куды на Варшаву? Мы па ціху паплылі.

Аказваецца, фільм здымаюць. Фух, адлягло.

У 11:07 праплылі вусьце Вушы і праз 10 хвілін спыніліся насупраць Ярэмічэй, каб паглядзець царкву і наведаць краму. І тое, і другое было замкнёнае. Але гадзінку вакол царквы пагулялі.

У 12:13 праплылі пад драўляным мостам у вёсцы Сіняўская Слабада. Гэта 62 кілямэтар маршруту. Знаходзячыся перад мостам, зрок лавіў ў вёсцы абеліск з зоркай. Але спыняцца і глядзець жаданьня не ўзнікла. Затое пасьля вёскі, правы бераг цяпер засаджаны лесам з хвоі і бяроз. Як заўсёды - у шэрагі. Такім правы бераг працягвае быць на працягу двух кілямэтраў. Спачатку берагі нізкія і зарослыя, потым пачынаюць падымацца і агаляюцца абрывы. Можна нават падабраць месца для стаянкі.

Вось так, загледзеўшыся, мы ўперліся ў «Т»-абразнае скрыжаваньне ракі. Гэта 64 кілямэтар нашага маршруту, на гадзінніку 12:34 і мы не на жарт задумаліся, куды плыць. Але «добры» рыбак, выскаліўшы зубы, ціха паказаў нам дакладны кірунак. Плынь была ў правае рэчышча. Зьлева застаўся шырокі старык.

Праз паўтары кілямэтры на левым беразе лес падышоў да ракі абрывістым берагам, дзе мы зрабілі прывал на абед.

Сёньня з абеду выйшлі ў 14:30 і ўжо праз 15 хвілін рака ўвайшла ў шчыльны лес па абодвум берагам. Стала вельмі прыгожа і маляўніча. Сонейка сівяціла яшчэ ласкава, а халаднаваты вецер хоць і дзьмуў, але ўсё больш у сьпіну. Шырыня ракі хоць і павялічылася, але затое зьмяніўся пэйзаж. Ня вытрымаўшы, мы спыніліся паразмяць ногі на адным з абрывістых берагоў.

Праз чатыры кілямэтры выйшлі з ляснога масіва перад вёскай Панямоньне. Перад ёй на маляўнічых лугах, на дубах, буслы зьвілі неверагодную колькасьць гнёздаў. І дзве стаянкі з вады праглядаюцца. Галя распавяла, што адным разам, летам, тут было неймаверна прыгожа. Над табой лётаюць буслы. Іх шмат і ад гэтага дух захоплівае.

У 16:02 праплылі пад драўляным мостам у вёсцы Панямоньне. Гэта 76 кілямэтар нашага маршруту. Наступная вёска Шчорсы - наш канчатковы пункт. А вось вусьця рэчкі Сэрвач я не выявіў, як не ўглядаўся. Дзіўна. Наступныя 3,5 кілямэтры да фінішу веславалі з задавальненьнем. Калі на гарызонце, у сьвятле вечаровага сонца, з'явіліся купала царквы Святога Дзмітрыя Салунского, мы атрымалі прыліў захапляльных пачуццяў і адчуваньне завершанасьці.

Фінішавалі пад аўтамабільным мостам на левым беразе ў 16:30. За дзень прайшлі 30,9 кілямэтры за хадавыя чатыры гадзіны.

У выніку маршрут склаў 79,1 кілямэтра. Час у руху: 10 гадзін 28 хвілін.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (29.08.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2353 | Теги: Нёман | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS