Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22054 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17875 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16584 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15211 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13743 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рацэ Нішча

Справаздача воднага пахода па рацэ Нішча

Калі: 1 – 5 траўня 2008 года

Удзельнкі:
Незаконаў Дзяніс - кіраўнік
Цярэшка Маша
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Федзюковіч Каця
Федзюковіч Анжэліка
Дук Сяргей
Майер Роберт
Арцём
Валодзя
Цярэшка Сьветка
Уладзіслаў (13-ты)
Вася
Гренкова Ілона
Міша
Настасься

Маршут: воз. Чарэпіцкае, воз. Валькаўское, воз. Чарэпта, р. Чарапяціца, в. Юховічы, в. Ходаны, в. Сасновы Бор, м. Клясьціцы, с. Сакалішча, р. Дрыса; Рассонскі раён, Віцебская вобласьць.

01.05.2008 – чацвер

Месцам старта быў вызначаны мыс на возеры Чарэпіцкім, дзе на мапе адметка узроўня паверхні вады 138,9 м. Аднак згрузіліся, не даехаўшы паўкілямэтры, на суседнім (заходнім) мысочку на добрай, падрыхтаванай турыстычнай стаянцы. Зьбіраючы байдаркі – прыгатавалі абед і апасьля 14 гадзін вышлі на ваду, а дакладней у 14:50 усе экіпажы рванулі наперад.

Трэба адзначыць, што пакуль няма мяжы з Расеяй, возера Чарэпіцкае здадзена ў арэнду. Па возеры курсуюць хлопцы з аховы і нешта правяраюць. Мажліва рыбакоў без дазволу, а мо й яшчэ чаго. Наш расповяд, што мы турысты іх хутка справадзіў. Мы не ўяўлялі цікавасьці для іх.

Так. Далей вельмі хутка праз пратоку між чаротам перашлі ў возера Валькоўскае. Адразу быў прынят накірунак на мысок, на якім высіўся цёмны лясок. Ведаючы з апісаньня і з мапы, што з права затока, стараліся трымацца левага берагу. Пратока ў возера Чарэпта зараз даволі шырокае і не зарослае, аднак летам будзе уся ў чароце, хоць і ня вузка. Па азёрах і далей па Чарапяціцы месц для стаянак не заўважана. Трапляецца парослы чаротам бераг чы абрыўчыкі, што не ўскарабкаешся. Хутка напаткалі мост трасы Р-46 і канешне сфатаграфаваліся на расейскай тэрыторыі, у які ўжо раз адчуўшы сябе кантрабандыстамі.

 

Пасьля маста лугі, залітыя вадой, пашыраюцца і пра выхады на бераг размовы ня можа быць наогул. З-за гэтага ня ўсе пабачылі ўпадзеньне Чарапяціцы ў Нішчу. І далей так нізэнька, нізэнька, пакуль на правым беразе не вырастае холмік, на якім можна й трэба было спыняцца. Гэта каля кілямэтра ад упадзеньня ў Нішчу. Наперадзе заліўное возера. Але чамусь камандор выказаў нязгоду, што гэта менавіта тое месца, якое азначана ў апісанні й скамандаваў рушыць далей. На гадзіньніку 18 гадзін, а народзец нешта сумуе па вечароваму адпачынку. Прыйшлося шпарыць далей, прайсьці вёску Юхавічы й спыняцца недзе за вёскай Хаданы.

 

За дзень прайшлі каля 21 км.

02.05.2008 – пятнца

Каля 11 гадзін выйшлі на ваду. Навор’е паляпшалася, сонечныя праменьчыкі пешчылі позірк. Хутка праскочылі вёску Сасновы Бор і ля 11:30 былі ля абсталяванага месца, якое ля азёр Кляшня й Начоўкі. Пратораны шлях вядзе да возера Кляшня, якое абавязкова трэба наведаць, каб далей прагуляцца да возера Начоўкі, а далей абавязкова дайсьці да возера па форме нагадваючае абрыс сэрца. На гэтым возеры з задавальненьнем пачаставаліся прашлагодняй брусьнічкай.

Праз 30 хвілін ад гэтага месца на левым беразе адчыняецца цудоўнейшае месца, названае ранейшымі турыстамі як "стаянка шчуч’я”. Тутака зрабілі абедзены перапынак. Аднак шчупакоў адлавіць нікому не атрымалася, а я й не спрабаваў.

Далей да Клясьціцы йсьці прыгожа. Перамяжоўваюцца высокія берагі, а завалаў няма. Толькі адзін прыкольненькі завальчык быў, але яго праскочылі на хуткасьці. Далей павінна адчувацца наяўнасьць вадасховішча ў Клясьціцах. Але вада струмяніцца хуткай плыньню, а па берагам з’яўляюцца цікавыя, як у казках, карчы й пні. Пачынаем разумець, што вадасховішча няма, а гэтыя пні й карэньні павінны быць залітыя вадой, таму яны такія цікавыя, ад доўгага падводнага жыцьця. І вось выходзім да "вадасховішча”, а ягонае дно адпавядае нейкай глябальнай катастрофе лякальнага характару. Тое, што было дном – зараз бераг і пужае сваёй рэчаіснасьцю.

На гадзінніку 18 гадзін і мы спыняемся на мысочку, дзе ўпадае ў Нішчу рачулка Люці. Месца добрае, з альтанкай. Тутака робім лазеньку. На жаль настапныя турысты яе ня знайдуць – яна будзе на дне вадасховішча. За дзень прайшлі каля 23 км.

03.05.2008 – субота

Неяк, нікуды не сьпяшаючыся, выйшлі на ваду ў 13 гадзін і амаль адразу мост у Клясьціцах, пад якім цікавы зліў вады. Паскарэньне такое невялічкае, але цікава. Улічваючы, што чакалі пабачыць вадасховішча. Далей прыкольней. Недзе паміж мостам і ГЭС сустрэліся нам рэшткі былой млыновай дамбы й палі драўлянага мосту. Калі вадасховішча напоўненае – тое ўсё пад вадой. А зараз аголенае й утварае не слабы такі парожак. Левы бок завалены, што прымушае ваду ствараць вадзяны вал у сярэдняй часцы дамбы. Я з задавальненем скочыў першы. Потым шчэ раз і шчэ… Але быў і экстрым. Байдарка пад кіраўніцтвам Славы, які першы раз на байдзе пайшоў і ня даў рады кіраваньню, завісла ўпоперак на палях, а потым носам упёрлася ў завал і залезла на астанкі паляў у вадзе. Карму пачало тапіць, але Слава не згубіўся. Выскачыў у ваду й як Атлант трымаў байду на пузе, пакуль мы з Дзянісам рванулі ім на дапамогу. Апэрацыя па выратаваньню прайшла пасьпяхова. Патануў толькі сьпінінг.

Чаму было зліта вадасховішча нам стала зразумела ля ГЭС. Яна на капрамонце. Рэчышча адмыслова перасыпана перад ГЭС і ачышчана. Вада накіравана ў штучнае рэчышча з левага боку. І тут мы абалдзелі. Звужэньне рэчышча ўтрая. Вада, упёртая берагамі, з шумам выскоквае з цясніны й валамі скочыць мэтраў 200-ці. Парог без камянёў, але ня менш захапляльны! Тут прайшлі без турбот, але енкаў дзяўчачых было шмат.

Спыніліся недзе ля Галавічыц. За дзень прайшлі каля 15 км.
 

04.05.2008 – нядзеля

Зьбіраліся настолькі марудна, як толькі можна. Гэты дзень плянаваўся з паўднёўкай. Справа ў тым, што паход дзіцячы й з навічкамі, а напраўду маршрут праходзіцца за тры дні. На ваду сталі ля 11 гадзін. Цячэньне шыкоўнае, хуткае. Па маім прыкідкам каля 7м/г.

Амаль не веславаўшы праз паўтары гадзіны праскочылі Сакалішча. Паскарэньне цячэньня й зусім не заўважныя шыверкі. Аказалася, што тое было названа парожкам у апісаньнях. Але з-за вышэйазначанага рамонту ГЭС вады шмат і іх не заўважна. Ад далейшага веславаньня адмовіліся ўвогуле, бо нікуды не сьпяшаемся. Пачалі зьбіраць валуны па берагах для пабудовы лазенькі. І ўжо апалове на 15 гадзіну былі ля вытокі Нішчы, дзе павінен быў знаходзіцца непраходны завал. Ёпьць – а яго напалову змыла!!

Тутачкі зрабілі лазьню, адпачылі, каб заўтра скончыць паход. За дзень прайшлі каля 18 км.

05.05.2008 – панядзелак

Да заплянаванага фінішу – ну зусім нічога. Але ёсьць жаданьне працягваць паход. Тут 100 мэтраў да Дрысы й 7,5 км да мосту ля Дзерновічаў. Нешта па Дрысе ісьці мне было зусім не цікава, але Дзяніс прапанаваў наступнае. За 1км, чы ад павароту, як пабачыцца мост, стаць па русле ў поперак па лініі і… па камандзе старт. Хто першы – таму ўзнагарода – можна не даядаць пайку, што засталася лішкам. І што вы думалі – мой экіпаж быў першы. Я гэтага не чакаў і вельмі быў засмучаны, што не даем паечныя прыпасы.

Агульны маршрут склаў каля 84,5 кілямэтры. Цудоўны рэзультат для паходу, дзе былі дзьве паўднёўкі з лазьнямі й шашлыкамі. Дзіцячы такі паход. Жадаю гэту рэчку прайсьці наступным разам ад возера Нішча.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (20.08.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 1794 | Теги: Нішча | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS