Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22039 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17870 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16579 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15207 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13737 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача паходу па рэчцы Сьцьвіга

Водны паход: рэчка Сьцьвіга

Калі: 26 - 29 ліпеня 2006 года

Удзельнікі:
Сабадаш-Радзько Фёдар
Сярога
Міроненка Мікалай
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Валера

Маршрут: в. Дзяржынск, в. Кароцічы; Столінскі раён Берасьцейскай вобласьці

26.07.2006 – серада

Начавалі на берагах рэчкі Сьцьвіга за вёскай Дзяржынск і ў 3 кілямэтрах ад мяжы з Украінай. Але нас тое не палохала, бо наўрацьці якія памежнікі тут адсочваюць пільна межы. Мусіць толькі дарогі. Бо і тубыльцы марылі паказаць за бутэльку гарэлкі нам шляхі праз мяжу, але нам туды было ня трэба, таму іх зацікаўленасьць да нас і прапала.

27.07.2006 – чацьвер

Выйшлі на ваду ў 10 гадзін і адразу першыя мэтры Сьцьвігі нам ня проста спадабаліся, а усхвалявалі прыгажосьцю берагоў, лясоў напоўненых то бярозавымі, то дубовымі, то сасновымі і іншымі узьлескамі.

Праз 2,5 кілямэтры напаткаўся мост, што злучае дарогай вёску Дзяржынск з балотамі на другім беразе Сьцьвігі. То быў адзіны цэлы мост, які мы сустрэлі. За наступныя тры дні цэлых мастоў не было. Яшчэ праз 3,5 кілямэтры хады нашу ўвагу прыцягнуў трыянгуляцыйны знак. Гэта такая вышка, з якой можна пабачыць тры такія ж, а пад ёй ёсьць слупок з геадэзійнай адмецінай. А каля яе павінна быць царква. Аб гэтым было вядома з няслушных звестак. Адным намёкам на знаходжаньне тут царквы казаў маленькі крыжык на мапе. А калі ў нас экспэдыцыя - тады стоп і пайшлі яе шукаць.

Знайшлі. І хутка. Так, тут была царква. Аб гэтым сьведчыць драўляны крыж, што стаіць на яе месцы. З агароджай, іконай і ручніком. Месца высокае, якраз для царквы. Побач тры здаровыя сасны. А вакол маладыя сосны. Радкамі. Пакуль я спрабаваў залезці на трыянгуляцыйны знак, Фёдар сустрэў рыбака і той вось што яму распавёў пра гэтае месца.

Была тут буйная вёска, назоў на жаль згублены, якую ў часы асавечваньня Палесься, згону сялян у калгасы, разам з іншымі хутарамі і малымі вёскамі, перасялілі ў адну вёску й назвалі яе Дзяржынск. Арыгінальны назоў для паляшуцкай вёскі. А царква засталася. Бо дазволу не было ў тыя часы ня тое што на будаўніцтва новых цэркваў - тым больш на перавоз старых. Так і хадзілі людзі за 15 кілямэтраў да царквы і да могілак сваякоў, што недзе тут побач пахаваны. Так і трапіў крыжык на мапы гэтых раёнаў. А вось нядаўна, гадоў з 10-ць прыехалі украінцы, мо якіясь продкі тутэйшых вяскоўцаў і, разабраўшы царкву, зьвезьлі яе ўва Украіну, каб тамака сабраць. І дзе яна цяпер ніхто ня ведае. Вось такая сумная гісторыя.

На гадзіньніку 12 гадзінаў. Далей рушылі павольна, назіраючы, успрымаючы прыгажосьць. Недзе праз гадзіну напаткаўся нам, у рэшце рэшт, завал з трох перакрыжаваных дрэў упоперак ракі. Байды перасунулі па над імі і далей. Далей, праз 15 хвілін такі самы завал, пераадолены перасоўваньнем байд. Болей на нашым шляху завалаў не траплялася. Толькі выскачыш з-за павароту, бач завал, крыху болей высоўваешся - а ён на палову рэчышча толькі. Сумна - хі-хі. Яшчэ праз 15 хвілін рэчышча звузілася да 3 мэтраў і пачало меандраваць паміж высокага чароту. Тут з намі, дакладней з Фёдарам, здарылася непрыемнае здарэньне. Ён згубіў вясло калі з цікаўнасьцю здымаў нас на відэа. Але ж, на ягонае шчасьце, на глыбіні двух мэтраў вясло прыціснула да чароту цячэньнем і Фёдар, амаль з першай спробы, намацаў яго нагамі. Вясло было выратавана. З гэтай нагоды, на выхадзе з гэтага вузкага ўчастку, быў зроблены прывал і абед. На гадзіньніку 14 гадзін.

Да 17 гадзін, калі мы сталі на начоўку, нам напаткаўся цікавы "закол". Упоперак ракі ўбітыя ў зямлю абгабляваныя драўляныя слупы, а ў сярэдзіне двухмэтровы праход і палі асобныя радком. Пэўна рабілася загарода, а потым вада пускалася і ставілася сетка. Значыць рыбу лавілі прамыслова.

За гэты дзень прайшлі 15 кілямэтраў.

28.07.2006 - пятніца

Сталі на ваду ў 10 гадзін і амаль праз паўгадзіны (2,5 км) напаткаўся наступны мост. Па ім цяпер толькі на ровары і можна праехаць. А ў нас была думка зняць тут сцэну ваеннага кіно пра падрыў маста французка-палескімі партызанамі пры дапамозе газавага балёнчыку кемпінг-газа. Але потым перадумалі.

Гэты дзень веславалася з задавальненьнем. Так і чакаеш, што за паваротам будзе яшчэ прыгажэй, а за наступным таго больш. Ішлі наўпрост з адчыненым ротам. Вымавіць нічога не маглі. Бо казаць нічога ня трэба - вока песьціла некранутыя фарбы прыроды.

Так мы і навеславалі ў гэты дзень 47 кілямэтры. Сустракаліся паваленыя дрэвы, заколы, але ўсё праходнае, бо рака мае шырыню ад 4 да 8 мэтраў. У выніку агульна пагадзіліся што гэты кавалак маршруту трэ было праходзіць за два, а то й тры дні. Такога болей нідзе не пабачыш, і такой цішыні нідзе не пачуеш. Адно толькі ёсьць сумнага ў гэтых мясьцінах - былыя выкіды радыёнуклідаў, што "напляваў" на Беларусь Чарнобыль.

Напрыканцы, як ўжо быў дан заклік шукаць месца для начоўкі, напаткалася зноў задачка. Рэчышча падвойвалася і, што цікава, мацнейшае цячэньне рушыла ў левы бок, калі нам трэ было - ў правы. Тут ужо пачалі арыентавацца ня проста па унутраным голасе, а па GPS-у, на якім паявіўся кавалак мапы. Потым параўнаўшы маршрут і мапы пабачылі, што то была пратока ў Льву (Моству).

29.07.2006 - субота

З ранку наш атрад зрабіўся хворым. Хто на страўнік, хто на ныркі. Асабліва я перахваляваўся, але было супакойваючым фактарам, што да фінішу зусім крыху засталося. Калі хваробы адпусьцілі арганізмы хлопцаў, выправіліся ў кароценькі пераходзік да вёскі Кароцічы, каб там скончыць нашу экспэдыцыю. Але раней плянавалі дайсьці да Азяранаў.

Агульны маршрут па Сьцьвіге склаў 64 кілямэтры.

Замовіць паход па Сьцьвізе можна на прадпрыемстве "Турклуб Актыўны".

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (17.07.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 3414 | Теги: Палесьсе, Сьцьвіга | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS