Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22064 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17880 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15219 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13749 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Прыгоды на возеры Мядзел

Дзяніс Скрыпка
*з захаваньнем асаблівасьцяў маўленьня аўтара


Хвалі біліся аб борт і ўсе часцей залівалі лодку. Вецер свістаў так, што нічога, аб чым крычаў Віталя, не было чуваць. Усё раўло, гойдалася і трашчала. Маланкі раз за разам білі па вадзе возера, і гром бухаў нібы дальнабойная гармата. Пярун адным словам. Удар хвалі аб борт, яшчэ удар, і мы ўжо ў вадзе. Спінінгі, прыманкі і ўсё, што было ў лодцы, пайшло на дно. Мы стараліся ўхапіцца за перавёрнутую лодку, але нічога не атрымоўвалася. Пальцы шкраблі па абшыўцы, не маглі ні за што ўчапіцца і хутка дзеравянелі. А сілы былі ўжо на сыходе…

Во, чорт, і прысніцца ж такое! І здаецца піва звечара не так і многа выпілі… Выцершы з ілба халодны пот, рашыў: "Калі прыйдзецца пайсці ў паход па вадзе, абавязкова трэба ўзяць хоць апону надутую, ад "Беларуса”.
Вось на такім эмацыйным фоне і ў такіх абставінах сфармавалася жаданне дацца ў водны паход по возеры Мядзел. Парадокс нейкі, лепей бы з’ездзілі на Блакітныя азеры, пакупаліся, папілі піўка… Але, як гаворыцца: "Человек предполагает, а Бог располагает”.
І вось, што мы маем:

1. Таймень-2 "Мічман Радрыгес”
2. Таймень-3 "Танкер Бухарэст”
3. Адважная неспрактыкаваная каманда з 6-ці чалавек (ці 5,5?)
4. Чатыры вяслы (?!).

Ужо праштудзіраваны ўсе сайты надвор’я (не дай Бог сон спраўдзіцца), сабраны ў кучу рыштунак, закуплены харч (на 200% ведаю, што ўсё роўна назад прывязем пару пачак чаю, макарон, солі, пару буханак хлеба, ні разу не адзену цёплы швэдар, штаны, не пераапрану саколку; толькі гарэлкі не застанецца ). Але гэта ўсё дробязi, нас чакала цікавая прыгода!


У пачатку было так. Пакуль сабралі байды (бывалыя людзі сказалі, што так кручэ называць), загрузілі скарб, уселіся, сонца пайшло на захад. Але мы людзі адчайныя, вывучыўшы пару модных словаў (карма і шпангоўт), рашылі адплыць. Не, не адплыць, адысці. Па хітрай, зігзагападобнай траекторыі, замятаючы сляды неведама ад каго, упарта граблі да паўвострава. Праз гадзіны паўтары барацьбы з воднай стыхіяй і няправільна загружанымі байдамі, прыкантаваліся да берага. Паўвостраў сустрэў ветліва: поўнай цемрай, крутым стромым берагам і дзікім лямантам нейкай дурнаватай жывёліны. Пачатак самае то! Канечне ж, не знайшоўшы ліхтарыка, пад запалкі пачалі штурмаваць узгорак.


Слава Богу, лодкі на беразе, засталося знайсці месца для начлегу. Тыркаючыся у дрэвы, нейкія кусты і яшчэ нешта, набрылі на добрую палянку. Але на наша няшчасце там ужо стаяў намёт і нам прыйшлося даць задні ход. Тыркаючыся у дрэвы, нейкія кусты і яшчэ нешта, вырашылі стаць дзе стаім – гэта значыць "абы-дзе”. Пакуль мы з Віталікам поўзалі па зямлі шукаючы дровы, нашы дзяўчаты па цемнаце фарганілі пад’есці. Вось ужо і касцярок гарыць і кілбаскі кусочак з’едзены, чаёк закіпае. У свеце касцярка паставілі намёты. Пад дзікі лямант нейкай дурнаватай жывеліны паклаліся спаць…  


Бадзера прачнуліся пад дружную кананаду паляўнічых. Запалілі касцярок, дзяўчаты хуценька пачалі гатаваць што-небудзь перакусіць, а мы з Віталям пайшлі дабываць рыбу. Пакуль гатаваліся макароны, насцёбалі акунькоў. Як заўседы бывае ў мацерых рыбакоў, самая большая рыбіна сышла з крука, не дацягнулі. Але без юшкі ўсё такі не засталіся.
Добра падсілкаваўшыся, сталі думаць куды далей падацца. Рашылі браць накірунак на вялікі востраў па цэнтры возера. Паставілі байды на ваду, перанеслі і ўпакавалі пажыткі, нацягнулі спасікі і стартанулі. Непрадугледзелі аднаго: свежы прыемны вецярок на беразе на цэнтры возера ператварыўся ў знатны "свістун”. Сон пачаў спраўджвацца. Хвалі накатвалі адна за адной і залівалі майго матроса (каханую і паважаную мной жонку Алесю) з галавой. Байдарка перагіналася і пагрозліва патрэсківала. Трымаць курс было немагчыма і мы проста граблі ў хвалю, стараючыся хутчэй дабрацца да берага. У экіпажы "Танкер Бухарэст” здарылася неспадзяванка: у аднаго матроса развілася і стала хутка прагрэсаваць "морская болезнь”. Па возеры панесліся душэўныя крыкі. Да берагу заставалася метрау 756.


Вось і такі даўгачаканы бераг. Можна перавесці дух і паправіць здароўе.
Падсілкаваўшыся, пабадзяліся па востраве і парыбачылі (дарэчы акуні браліся добрыя). Карацей, культурна правялі час. Другі начлег было вырашана зрабіць на востраве Замак. Прыкінулі па польскай карце, дзе ён знаходзіцца, загрузіліся і адчалілі. Даваліся па возеры гадзінкі з дзве. Шанцы патрапіць на востраў таялі з хуткасцю захода сонца. Польская карта нічога новага не казала і прыйшлося падключаць цяжкую артылерыю – званіць дзядзю Дзіму.


Н-да… Усё аказалася проста – востраў на якім мы культурна адпачывалі… ЗАМАК!!! Як бы сказалі у тусоўцы – залёт. Вяртацца на яго не было ўжо ні часу, ні сіл, таму прыйшлося шукаць месца для начлегу на беразе. Месца знайшлі хутка і вельмі прыгожае: на ўзгорку, з відам на возера і роўнай пляцоўкай для лагера. Касцярок, ушыца, прыгожы заход сонца – што яшчэ трэба для жыцця! Замучаныя, але давольныя паклаліся спаць (пра распітую бутылечку гарэліцы сціпла змаўчым).

Раніца сустрэла шорганнем рыбакоў, моцным бакавым ветрам і … блін, прыродааховай нацпарку. Аказваецца стаім мы тут нелегальна і за гэта павінны сплаціць штраф. Дакументы мы з сабой не бралі, таму перад намі ўдабавак замаячыла перспектыва пракаціцца ў райцэнтр, у міліцыю, для высвятлення асобаў. Як сказалі б у тусоўцы – гэта ўжо крупны залёт. Ход нашай дыскуссіі апісваць не буду, гэта тэма асобнага "опуса”, скажу толькі, што абыйшлося лёгкім пукам. Нацпаркаўцы, паглядзеўшы на нашы плаўсродкі і хвалі на возеры, пакруцілі пальцамі ля скроні, і са словамі: "Дурачкі!”, адбылі выконваць свой доўг далей. А на возеры былі не проста хвалі, на возеры быў шторм і, каб дабрацца да нашага берагу, трэба было байду ставіць бокам да хвалі, што, згадзіцеся, вельмі небяспечна.


Выбару не было, дома чакала лазенька, цёплая пасцель і ўсе выгоды цывілізацыі. Метадам зігзагаў і хітрых манэўраў сталі прабівацца да роднага берагу. Добра яшчэ, што па курсе было пару астравоў і можна было перавесці дух і перадыхнуць. У часы такіх перадыхаў быў знішчаны апошні запас "вясёлых” напояў, што, дарэчы, на вадзе катэгарычна забараняецца, але паверце, стрэс быў вельмі вялікі.

На бераг ступілі, як пасля экспедыцыі на паўночны полюс, так былі рады вялікай зямлі.
Крыкі сустракаючых, шампанскае і файерверкі… І ўсведамленне таго, што: -"А ўсе ж мы гэта зрабілі!”.

І зробім яшчэ раз, і яшчэ і яшчэ… Гэта напэўна ўжо хвароба, радуйцеся секта воднікаў, да вас далучыліся новыя адэпты.
Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (08.04.2013)
Просмотров: 2032 | Теги: хвалі, Мядзел, возера | Рейтинг: 5.0/1

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS