Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22064 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15218 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13748 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Камера Абскура

"...а на забытой тобою фотке
минус сто сорок и вечное лето."
Рамазанава З.


...Здавалася, што ўжо вясна і з'явілася сонца. І яно будзе. Жмурачыся і стараючыся не рабіць лішніх рухаў, я сядзела ў лодцы і аўтаматычна веславала. Сонца. Цёпла і ласкава.

А потым наляцеў вецер. І сьнег. Прама ў твар, практычна паралельна зямлі, ва ўсе шчыліны ў вопратцы. На скуры, на понча, на байдарцы, усюды - мокры, цяжкі, мокры сьнег. Сьнег, якога мы ня бачылі ўсю зіму. Доўгачаканы?.. Сакавік ўсё-ткі. Сумленьне б меў. Холадна, мокра, няўтульна. А рачулка ўсе б'ецца на рукавы і хаваецца пад нізкімі галінамі дрэў - чорнымі, мокрымі, цяжкімі. І вада - чорная. Чорная і хуткая. І снег шматкамі. Байдарка бясшумна сьлізгае па вадзе. І трэба ўхіліцца ад галінак. І прадрацца скрозь іх, праштурхнуць наш няўстойлівы карабельчык наперад, не перакуліцца. І ня вельмі відаць як - сьнег сьлепіць.

І раптам вецер знік. І перастаў ісці сьнег. І цішыня зазвінела ў вушах тоненькім цурчаннем вады. Мы ціха сьлізганулі ў рукаў. І адбілась, дзесьці глыбока ўсярэдзіне, на негатыў душы, чорна-белы фатаздымак. Чорная пратока, чорныя дрэвы ў мудрагелістым танцы галін, падкрэсленыя белым цнатлівым сьнегам. Нямы плач унутры: захапленьня, страху, забытага адчуваньня дзяцінства, згубленасьці, самоты, але агульнасьці й датычнасьці з гэтым месцам у дадзены момант часу. Гэта - маё Белае Маўчаньне. Гэта - мая Лесавая Рэчка...

...І было проста агідна мокра і холадна. Абед. Сумны бераг. Білі дробныя дрыжыкі. Слабы касьцёр, цяпло якога разам са з'едлівым дымам знасіла кудысьці ў бок. І з’явілася раздражненьне. І злосьць. І знікла ўсмешка. Гэта была тая самая хвіліна слабасьці, калі хочацца кінуць усё і павярнуць назад. Як добра, што назад - немагчыма. Я стала моцнай пасля гэтага прыпынку. Да яе працавалі здаровае, трэніраванае цела і матывацыя. Пасля яе - спартыўная злосьць і сіла духу. Я спадзяюся, Вы гэтага не заўважылі, хлопцы. Я вельмі хачу так думаць...

...Можа быць, гэта той самы ўзрост - бліжэй да «ўзросту Хрыста», калі прыходзіць асэнсаваньне сябе ў гэтым сусьвеце? Калі жыццё ўспрымаецца як падарунак, як цуд. Колькі было падарункаў і цудаў!!! Я пералічваю, ні ў якім выпадку па значнасці, а па прыходзячым па ланцужку ўспамінам. Бо, пацягнуўшы за пачатак ланцужка, спыніцца ўжо не магу:
...калі прыйшла таксоўка - мінівэн, я падумала, што неяк ніякавата адной у такой велізарнай машыне ехаць, а па дарозе ўбачыла людзей з байдаркамі, нашы, і мы з таксістам падабралі іх, а хлопцы смяяліся - думалі, кажуць, як бы бясплатна пракаціцца прыпынак да вакзала!
...а на першай стаянцы Васіль Васільевіч падарыў мне шкарпэткі касматыя і незвычайна далікатныя. Мне такія на нагах сястры дужа так падабаліся, ды часу няма, іх па крамах шукаць - цуд!
...а на другой стаянцы Леанід Афанасьевіч уручыў мне тэрмакоўдру і грэлку - і ночы адразу сталі цёплымі і камфортнымі. А потым Зьміцер сказаў, што гэтыя тэрмакоўдры выдзяляюць толькі «правераным партыйцам»! І Вы мне пра мае вочы?!! Такога камплімэнту ў жыцьці не атрымлівала!
...а па раніцах ля вогнішча чуўся покрык Юркі - «кава толькі першым тром»! Я - гультайка, апошняй заўсёды выбіралася з палаткі. А ў асабліва марозную раніцу Юрка прынёс каву прама ў палатку - і я, адкінуўшы полаг, любавалася узыходам сонца ў цёплым спальніку з кубачкам гарачай кавы ў руках!
...ааааа... А яшчэ быў шакаляд вялікімі недарэчнымі кавалкамі, песьня Колі і «пнёвы» касьцёр. Хачу адзначыць, што Леанід Афанасьевіч - гэта наогул нейкі глабальны, сусветнага парадку, падарунак! А яшчэ быў кампот з абрыкосаў і сухары, семкі і гарачы боршч. Заглыбілася ў гастранамію. Пра тварог са згушчонкай - ужо пісала. Гэта - амброзія. Была стаянка ў разгалістай сасны. Мікробы. Гумовы бот з «перасаджанай скурай». Прапанова Васіля Васільевіча спаць у адной палатцы і зорка ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы, па якой старажытныя грэкі правяралі зрок, бярозавы сок з мякацьцю, распілоўваньне дроў (я ж пілую дрэнна, але грэцца трэба, і хлопцы трывалі гэты здзек), пігулька з праполісам, сонца, Фёдар з мікрааўтобусам... Не стаміла? Не магу спыніцца.

Жыццё - як Цуд! Паход - Казка! Строгі Васіль Васільевіч - хлапчук! " Я Вас люблю. Чего же боле. Что я могу ещё сказать?"

Жыццё ўносіць свае карэктывы ў нашы пляны. Не заўсёды атрымоўваецца вырвацца ў паходы. Але калі яны такія - у любую непагадзь, любы маршрут я з Вамі - мая каманда, мае мужчыны!


P.S. Цікава, ці была я меркай для мужчын стомленасці, магчымасцяў, радасці?

пераклад: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)



Источник: http://www.wmbel.net/htlm/lessovaya2.htm
Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (20.08.2012) | Автор: Наташа Багдановіч W
Просмотров: 1683 | Теги: Моства, Прыпяць, Льва, Сьцьвіга, Лесавая рэчка | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS