Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 21936 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17793 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16516 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15120 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13684 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Будзе жорстка. І ніякіх ілюзій.

Рубрыка «Нататкі ад Наткі»

Раніца. Машына. Ружовая. Казка! Кава з Макдональдса. Стартуем. Столькі клопатаў было напярэдадні, што вось гэта простае сядзеньне на заднім сядззеньні ружовага аўтамабіля, здаецца проста месцам «у Хрыста за пазухай». Блажэнна туплю і спрабую даспаць тую самую гадзіну недасыпа.

Калі Дзед Фёдар, значыць, афёра, стоадсоткавая. Будзе жорстка. І ніякіх ілюзій на гэты конт ня маю. Гэта - Чалавек, які прываблівае ўсякія разнастайныя і вельмі вычварныя непрыемнасьці.

Свядомасць ўключаецца на моманце высадкі з аўтамабіля. Каля маста. Спрабуем парай коўшыкаў вады змыць бруд з машыны, на якой заехалі ў аўтарытэтную багналужышчу. І тут да нас падкатваецца машына з надпісам «Экалагічны патруль»... «Знаходзіцца бліжэй, чым... Мыць машыну... Ды мы вас зараз...». Недзе глыбока ўнутры я люблю сваю краіну. Але вось пры з'яўленні гэтых дзецюкоў, так хочацца патыкаць іх носам у сапраўдныя турботы! У горы бытавога і будаўнічага сьмецьця ў лясах, у драбы кінутых машын, у рэшце рэшт, у браканьераў!!!... «Підарасы», - як сказаў бы Васіль Васільевіч. Міла ўсміхаючыся, аджартоўваемся ... Але асадак застаўся!


Сабралі байдарку і склаліся вельмі хутка. Старт. Цалкам пазаземны кайф ад першага парыву ветру на вадзе, з усімі пахамі ракі. Гэта - галоўнае. Прадчуваньні! Мары, фантазіі, чаканьні, надзеі, ілюзіі... у шлях! Цяпер будзь, што будзе!


Каналізаваны кавалак ракі прыходзіцца вельмі дарэчы: ўзгадаць, што такое вясло, адрэгуляваць сваю пасадку ў байдарцы, спрацавацца, палюбавацца конямі на беразе. Вада ў рацэ чорная, з чырванаватым тарфяным адценьнем. Гэта, на працягу першага дня падарожжа, сонечнага і яркага, надае рацэ асаблівае зачараваньне. Уявіце сабе зусім бяз водблескаў, чорную ваду і насычаныя, глыбокія адлюстрованьні ў ёй дрэваў, якія стаяць сьцяной па берагах.

Пасля каналізаванага кавалка рака засталася нешырокай і пачала выпісваць такія зігзагі, што кружылася галава. А вакол калі лес, то падступае да вады, яловы, цёмны, напоўнены панурым маўчаньнем і чыёйсьці таямніцай, у выглядзе пакасіўшыхся зрубаў лазень. Калі трыснёг і чарот, тады унізаны аблокамі цёмна-сініх стракоз. І раптам, нейкі невытлумачальны нарастаючы гул, мы выскокваем з-за чарговага павароту і апыняемся ў двух мэтрах ад лася, прушчага на нас.

Я ня ведаю, што адчуваў капітан, паміж ім і ласём была мая патыліца! Паміж велізарнай жывёлай і мной было толькі два метры вады. Жанчыны народжаныя, каб звіваць гняздо. Мужчыны, каб змагацца і прымаць рашэнні. Віць гняздо ўжо не атрымлівалася, таму прыйшлося прымаць рашэнне. Я, седзячы ў байдарцы, за гэтыя імгненьні (секунды, хвіліны) пасьпела змадэляваць некалькі рашэньняў. Спачатку я выразна ўсвядоміла што, калі гэта велізарная туша пойдзе на таран, шанцаў у нас няма. Далей: вось я выскокваю з байдаркі і бягу па грудзі ў вадзе ў бліжэйшыя кусты на беразе («па грудзі ў вадзе» ацаніла, зыходзячы з становішча «па грудзі ў вадзе» лася). Слабая вэрсія. Ага: вось я выскокваю з байдаркі і ныраю з галавой у ваду. Выдатна! Толькі куды вясло дзяваць? А што калі ... і гэта ўжо дзеяньне, веславаць абратна... і калі я схапілася за вясло і пачала веславаць, лось ламануўся па балоце кудысьці лявей і таксама абратна, ад нас! Выратаваліся! Але як жа я добра памятаю яго вочы і далікатную шэрстку каля іх, і адсутнасьць у яго рагоў, і свой жах! Самы сапраўдны!! Праца, кватэра, машына??? Жыццё, проста жыццё ...


А далей бясконцыя кладкі і завалы, дамба, і перакідваньні і абносы байдаркі (якая ж яна цяжкая). І адзін масток, які мы проста обплылі па побач стаячаму чароту, дзякуючы разьлітай рацэ. Усе тыя ж вар'яцкія петлі ракі. Нейкія падпітыя месьцічы, у час прыпынку, і напружанае чаканьне ці пройдуць міма. Рэдкія выхады на бераг размяцца. Але яна прыгожая, сапраўды, вельмі прыгожая.

А потым наступіла начное плаваньне. У мяне ўжо быў такі досьвед, але ён быў апраўданы сітуацыяй. А ў гэтым паходзе мы проста спрабавалі(!), што гэта такое - грэбці ўначы. Ну, паўгадзіны. Ну, гадзіну. А далей я пачала жорстка, услых аргументаваць капітану, чаму начное плавньне пазбаўлена у нашым выпадку усялякага сэнсу. Па-першае, таму што рака ў завалах і кладках, а яны непрадказальныя ў святле ліхтара; па-другое, таму што ў святле вузкага прамяня, рака губляе сваё зачараваньне, якім мы маглі б насычацца пры дзённым святле; па-трэцяе, таму што бабры скачуць у ваду нечакана і гучна, а гэта страшна; па-чацьвёртае, мы ўжо паспрабавалі плысьці ў цемры дзьве гадзіны і хопіць, высновы зробленыя, вопыт ёсць - баста; па-пятае, хутка пачнецца дождж!!! І матывацыі на начную грэблю ў мяне ніякай!!! Усе гэтыя лягічныя, на мой погляд, аргумэнты на капітана ня дзейнічалі, таму прыйшлося ўжыць забаронены прыём, пачаць хныкаць чыста па-жаночаму! Ура, месца для стаянкі знойдзена. Як толькі паставілі намёт, пачаўся дождж. Аб ежы ... такі пагаварылі, але забілі: моцы не было, 12 гадзін ночы.

Наступны дзень пачаўся ў 8:00. Хутка згатавалі сабе макаронаў з тушонкай (у нас жа паход!), хутка сабраліся і ў байдарку. Дзень, зусім не падобны на папярэдні: ніякага намёку на сонца, з самай раніцы шэрая імжа. Амаль нічога асабліва цікавага: засялёнка, кладкі. І зусім грандыёзны завал ў цэнтры вёскі, ўжо на падыходзе да Барысава. Клясыка! Два нерухомых, буйных дрэва папярок, зарослых разнастайнымі галінкамі, пацярухай, тэхнагенным брудам і два высачэзных берага, без усялякай магчымасьці абноса! Водныя паходы зусім ня грэбае цудамі эквілібрыстыкі на мокрых ствалах ў гумовых ботах. Без сякеры і пілы! Хоць тут, мне здаецца, прыйшлася бы, дарэчы, выключна бензапіла! За ўсімі нашымі дзеяньнямі па перакідваньню байдаркі з цікавосткай, роўнай цікавасьці да Чэмпіянату сьвету па футболе, сачылі 2 мясцовых абарыгена, досыць ўхвальна і з гумарам каментуючы нашы патугі. Мы былі непаўторнымі!

Трэба адзначыць, што на другі дзень плаваньня прыйшоўся дзень нараджэння капітана. З-за гэтага большую частку часу веславала толькі я, а ён прымаў віншаваньні па тэляфоне. Вельмі добры ён чалавек - гэты капітан! Таму віншавалі яго шмат і падоўгу!

Высадзіліся мы ля аўтамабільнага маста, хоць плянавалі йсці да чыгункі і па ёй жа здымацца. Сябар капітана зрабіў яму вялікі падарунак у дзень нараджэння - забраў нас на машыне і павёз у Менск! Усім - УРА!
P.S. Па заканчэньні паходу капітан быў схілены да дэструктыўнай і канструктыўнай крытыцы з майго боку, на што цалкам адэкватна рэагаваў, але з болем. Будзем спадзявацца, што ў наступных паходах ён ня будзе прымушаць матросаў кланяцца кожнай галінцы на рацэ і зьбіраць на шляху ўсіх жучкоў і павучкоў за каўнер. А таксама навучыцца не самастойна выграбаць з усялякай ср..цы, а выразна аддаваць загады матросу, з стараннасьцю і усялякім нецярпеньнем чакаюшчы гэтых указаньняў!

пераклад: Юрась Федзюковіч

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (28.08.2012) | Автор: Багдановіч Наташа W
Просмотров: 1572 | Теги: Бярэзіна, Сха | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS