Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22037 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17869 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16578 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15206 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13736 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВЕЛО-ПОХОДЫ

Справаздача ровар-паходу па віцебскай вобласьці.

Справаздача ровар-паходу па віцебскай вобласьці.

Калі: 1 – 2 траўня 2004 года

Удзельнікі:
Клыга Аляксандар (KLS)
Радзько Аляксандар (RAE)
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Андрэй
Іконнікаў Аляксандар

Маршрут:Крынкі – Высачаны – Курценкі – Вордзеж – СасноваНаспа – Вялікія Калінавічы – Салаўёўка – Рыжыкі – Асіпенкі – Бабінавічы – Дабрамыслі – Сутокі – Буй – Выдрэя – Мерзлякова – Крынкі; Віцебская вобласьць.

30.04.2004 - пятніца

Выехалі з Менску каля 8 гадзін вечара, затрыманьне ад графіка каля 1,5 гадзіны. У сувязі с тым, што хутка сьцямнее, Андрон вырашае ехаць праз Воршу. Недзе ў навакольлі Крупак прыходзіць SMS-ка ад Толіка-Ветралёта – ён ужо чакае нас у Крынках. Мы ў Крынкі прыязджаем да 23 гадзін, так што за 2 гадзіны гутарак з мясцовай моладдзю яму уражаньняў хапіла. Загружаем Толіка разам з роварам у салон і едзем шукаць месца начоўкі.

З нармальнымі лясамі назіраюцца некаторыя турботы – у асноўным лес ліственны, да таго ж яшчэ й пазабалочаны. І тое, калі ён ёсць. У рэшце – рэшт, праз 4 км. злева пачынаецца ельнік з альтанкай на ўзлеску і глыбокімі каляінамі, вядучымі кудысьці ўглыб. Альтанка нас не цікавіць, па каляіне праехаць магчыма і вядзе яна да вырубкі. Вырубка нам не патрэбна, па гэтаму спыняемся на палянцы каля прасекі пад газаправод. На самой палянцы валяюцца бярвеньні й яна ўся із’езджана трактарамі, па гэтаму пакідаем там машыну, а самі размяшчаемся пад дрэвамі. Выгружаемся і ставім лягер. Час: каля апоўначы. Да 2й гадзіны вячэраем і каля 3 гадзін кладемся адпачываць.

За вячэрай высьвятляецца асаблівасць Андрона – ён катэгарычна ня згодзен з прапорцыяй: 1 банка тушонкі на пяцёх, даводзячы, што павінна быць наадварот.

01.05.2004 - субота

Пад’ём у 6:30 у сувязі з тым, што да 8:50 прыязджае цягнік з Віцебска, на якім да нас далучаецца Іконнікаў. Прачынаемся разам, зьбіраем ровары й пачынаем пакавацца. Клыга і Андрон у гэты час сядлаюць коней – сваіх у іх няма, па гэтаму для іх узяты ровары на пракат. Здаецца з усім разабраліся і ў 8:30 выязджаем. Усе, акрамя Андрона, едуць сваёй хадой у поўным снаражэньні. Андрон у бусе наперадзе.


Дызель-цягнік прыходзіць спазняючыся, але ўсё роўна натоўп з яго мы сустракаем пры заездзе ў Крынкі. Праз кілямэтар пад’язджаем да вакзала, дзе чакае Іконнікаў. Тут і атрымліваецца перапынак на паркоўку машыны і прабачэньне з Толікам-Ветралётам.

Ад’язджаем, пачынаючы паход, у 10:00. Да Высачан нас чакае брукаваны шлях – вось добра, у людзей будзе час асвоіцца з тэхнікай. Кавалак Высачаны – Вордзеж пачынаецца жвірам, але праз кілямэтар, на ўзлеску, пачынаецца стары брук. Шлях ляжыць праз балоты. Ад Вордзежа да Вялікіх Калінавіч утаптаны жвір з кароткімі кавалкамі глыбокага пяску.


У Вялікіх Калінавічах пачынаюцца прыгоды. Спачатку праскочыли патрэбны з’езд, давялось вяртацца. Далей – больш. У Салаўёве даведваемся, што ўсе масты праз Лучосу пазмывала, засталася толькі падвясная пераправа ў Калінавічах і дзеля гэтага трэба вяртацца. Сьцяжынка ёсць уздозж ракі, накіроўваемся па ёй. Спусціўшыся да ракі, разумеем маштабы паводкі – рака цячэ ў кан’ёне глыбінёй 3-4 мэтры. Сьляды затапленьня на высаце да мэтра ад узроўня луга, на якім мы зараз стаім. Пакуль абмяркоўваем паводку, Клыга выяўляе, што згубіў тэляфон. Тэляфон знаходзіцца побач на склоне, але пачалося такое, вырашаем, што перабрацца на той бераг нам няма долі, і паедзем па гэтаму берагу праз Рыжыкі. Клыга спрабуе каторы раз патэлефанаваць матулі, якая ўвесь дзень не знімае трубку. Тамтэйшыя бабулі, заўважыўшы гэта, пачынаюць пераконваць, што тут аніякія мабілы не працуюць. Кантрольны замер паказвае, што й сапраўды, сігналаў аніякіх няма, акрамя 3 палак на NMT-450. Клыга дэманструе сваю Nokia720 з каментаром, што ёсць правільны тэляфон.


Удакладніўшы ў бабулек, як праехаць на Рыжыкі, рухаемся па шляху. На хутарах наяўнасць дарогі падцвярджаюць, але мы недзе пралятаем зварот і трапляем на поплаў (калі пры паводке вады болей за 5 мэтраў). Дарога хутка губляецца, сьпешвемся й ідзем "па азімуту”, а дакладней, дзе магчыма прайсці.


Праз пару кілямэтраў лугоў, балот, расселін і кустоў выбіраемся з абалоны да ЛЭП і закінутай дарозе ўздоўж яе. Па ўсім прызнакам гэта дарога абазначана на мапах. Хуткасць крыху большае, плюс з’яўляецца ўпэўненасць, што не прыдзем у нікуды. У рэшце рэшт упіраемся ў расселіну, па дну якой цярэ ручай. Усё б нічога, ручай можна перайсці, але глыбіня расселіны каля 10 – 15 мэтраў. Рабіць няма чаго – спускаемся, перапраўляемся, падымаемся. Далей – прасьцей. Луг з яўнымі сьлядамі цывілізацыі, які далей выходзіць да вёсцы Рыжыкі. Участак атрымаўся 6,5 км, чы 2 гадзіны, замест 3 км. 

У Рыжыках, апасьля ўдакладненьня месца знаходжаньня, накіроўваемся, здаецца, далей, але ў мяне выяўляецца здутае задняе кола. Пакуль абыходжусь падкачкай, здуваецца ня досыць моцна. Далей да Асіпенкаў ідзе добры жвір, па якім ехаць болш прыемней, чым ісці па дрыгве. У Асіпенках выязджаем на брукаваную дарогу.


Ад’ехаўшы меней за кілямэтар ад Асіпенкаў, атрымліваем наступную прыгоду – у Клыгі выкруцілася пядаль. Усебаковымі шляхамі ўкручваем яе на месца.

Наступная прывязка да мясцовасці ў Бабінавічах. Час каля 4-х пасьля поўдні, народ прапаноўвае ехаць да канца без абеда. Даведваемся, як праехаць ў Бондары, але сьвярнуўшы на дарогу, хутка вырашаем вярнуцца на брукаваны шлях – на сёньня прыгод усім досыць хапіла, каб ехаць па пясочку праз лес.

12 км да Дабрамыслей праляцелі на адноным выдыхе. Па баках балоты чаргуюцца сасёньнікамі з зараслямі травы-сон. Робім невялічкі прытулак ля ўезда ў Дабрамыслі. Ля гасцінца стаіць лаўка, некалькі прыступак у вобразе чурбакоў і слол з перавернутага комля. 
Наступны незаплянаваны прыпынак – у крамы. Набываем традыцыйны сок Андрону і бутэльку Муската на вячэру.


Праязджаем мястэчка Дабрамысль наўскрозь, злева сьвежаафарбаваная ГЭС і пачынаецца водасховішча. Ад’ехаўшы кілямэтры з 3, збочваем па грунтоўцы ў лес. Спыняемся на рыбацкай стаянцы на западным беразе паўвострава. Час 18:10.

Абедаем – вячэраем, як і ўвесь дзень, уздымаецца пытаньне пра тушонку. У 22 гадзіны кладемся адпачываць, толькі я засіжваюся за справаздачай. Праз некаторы час па шораху ў кустах знаходзіцца вожык. Бяру на рукі – ніякіх эмоцый і не скурчваецца ў клубок. Адпускаю.



02.05.2004 - нядзеля


Прачнуліся рана – у 7 гадзін. Юра й Іконнікаў паехалі на рыбалку, Клыга варыць каву, я разбіраюсь з колам, спрабую абысцісь ізалентай. Андрон просіць забыцца на яго да 8 гадзін ранка. Якраз а 8 гадзіне і вяртаньне рыбакоў (бяз рыбы), сьняданак амаль што гатовы. Да раздачы з 8:15 вылез Андрон. Апасьля сьняданку на поўны страўнік пачалась лянотная стома, час ад часу перабіваемая размовамі куды й як паедзем...

Выехалі ў 10:15. Адвароткі на Сутокі, азначаныя на мапе не знайшлі, паехалі па дарозе, не паказанай на мапе, зварот па прыдарожнаму тлумачальніку недзе ля маста. За Сутокамі маем магчымасць назіраць карціну з двух раўналежных мастоў на адлегласці 50 мэтраў адзін ад аднаго, але праз розныя рачулкі. За левым мастом ад дарогі засталась абочына, паросшая травой. Сама дарога, ссыпана пяском, змыта паводкай. Па плянах наступны пункт – Гарэлікі, але мясцовыя рыбакі шляха туды ня ведаюць, затое ведаюць шлях на Буі. Вырашаем не рызыкаваць і рушыць на Буі. Пакуль я запытваўся ў рыбакоў, хлопцы стаялі на скрыжаваньні чуць бачных дарожак – яны разыходзіліся ў тры розныя бакі. Як і раней не абышлось безь пазабалочанага луга. А па сярэдзіне луга стаіць сам-насам дуб з таблічкай: "Лиозненское ЛОХ. Восстановительный участок». Хутка выязджаем на дарогу уздоўж меліарацыйнага каналу, і едзем па ёй да Буёў. Андрон з Іконнікавым уляцелі наперад, мы ўтрох едзем побач. Юра едзе самым левым і запытваецца, машкара перашкаджае яму аднаму, чы каму шчэ. Высьвятляецца, што толькі яму. Растлумачваем гэта тым, што ён адзін едзе па сустрэчнай паласе дарогі...


Буі
праязджаем па асфальце, затым зноў пачынаецца ўкатанны жвір. Прывал перад Ацковым, хуткасны участак дарогі Дабрамыслі – Выдрэя (хуткасць падскочыла да 25 км/г і толькі частыя пад’ёмчыкі ахалоджваюць запал)...

13:27. Каля станцыі цягнікоў Выдрэя ў Андрона падклінвае карэтку. Прычына не высветлена, абышлісь простым аслабленіем падшыпніка. Тут жа зноўку высьвятляецца здутае задняе кола ў мяне, накачка выніка не дае. Заязджаем на станцыю, каб разабрацца з колам, пры гэтым адабедаць.


Я займаюся склейкай камеры. Побач на газу вырыцца суп. Ад ветра агонь закрывае зьвёрнуты карэмат. Юра, схіліўшыся над ім уяўляе сабой загадкавую карціну.  


Клыга дапівае запасы піва, каб разгрузіць Іконнікава. Андрон проста ляжыць і разважае пра тушонку. Весь час, пакуль сядзім на станцыі, уздоўж нас дэфілюе дзяўчына. Спачатку пеша, потым на равэры. Апасьля абеда і трэцяй часцы тушонкі, Андрон не вытрымлівае і спрабуе яе дагнаць. З таго, што хутка вярнуўся – так і не дагнаў...

Толькі далі гудок да ад’езду, вылезлі наступныя турботы – у Юры падкліньвае пярэдняе кола, а у мяне, на гэты раз, здула пярэдняе кола. Са ўтулкай разабралісь хутка, я абыўшоўся падкачкай. Да самога фініша даехалі ўжо без прыгод. Ад станцыі пачалась брукаваная дарога, якая суправаджала нас да самога фініша. У Новым Сяле прычапіўся да нас трактар, які ня мог ніяк нас абагнаць. Потым я праехаў крыху за ім – пядалі круціць амаль не прыйшлось, хуткасць трымалась роўна 30 км/г, брук роўны – ляпата...


У Крынках зноў сказалася тушонка на абед – Андрон ніяк не жадаў збочваць да машыны, але загналі. Упакавалісь і ў 16 гадзін выехалі праз Віцебск, каб завесці Іконнікава.

Пераклад: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)

Категория: ВЕЛО-ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (02.06.2012) | Автор: Аляксандар Радзько (RAE)
Просмотров: 2006 | Теги: велосипед, Лучеса, Витебская область | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS