Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22063 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15216 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13745 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВЕЛО-ПОХОДЫ

Пакатушка пашыранага фармату Магілёў-Барысаў-Магілёў на Глеба паглядзець


08.08.2012 споўнілася роўна 9 год, як набыў першы "нармальны" ровар. Дзеля гэтага давялося ехаць у Менск і доўга блукаць па сталіцы. Калі, урэшце, на Дынама не знайшлося нешта прыдатнае. Хаця, ці прыдатнае яно было - разумелася з цяжкасцю. Дужа дорага для таго часу - так. А асаблівых ведаў дык і не было.

Роварная адукацыя цягнулася саматужна і з цяжкасцямі. Даводзілася ўсё праходзіць на сваіх памылках. Запчастак не было, інструмента не было. Параду мог атрымаць только на кірмашы. Дзе такога ўзроўню ровараў не прадавалі.

Нягледзячы на гэта, адбегаў той першы ровар 30000 км, пасля чаго быў паспяхова скрадзены.

Другі з'явіўся больш за два гады таму. Сітуацыя з веларухам у Магілёве кардынальна змянілася і заставаліся только праблемы выбару. Якія паспяхова скончылся на самым прыгожым і дарагім з даступных.

Гэта невялічкая гісторычная замалёўка. А тут хацеў бы апісаць першую сваю пакатушку, якая доўжылася больш за суткі і адбылася, як вы цяпер разумееце, праз 9 год пасля пачатку актыўнага карыстання веламашыны ў прынцыпе.

Раней багата было пакатушак аднадзённых. Начоўка непатрэбная, есці варыць не трэба і г.д. Але вельмі карцела выправіцца куды больш далёка. Бо максімум, што праязджалася за суткі - 190 км. Але пасля такога даводзілася вяртацца ў зусім разабраным стане. Такім чынам, ідэя выспявала, а тут здарылася і нагода. Футбольная. Гучны пераход спадара Глеба ў БАТЭ не пакінуў сумненняў ў тым, што я хачу на яго паглядзець жыўцом. Пакуль сядзеў-чытаў водгукі на гэтую падзею і каментары, надыйшла ноч, а я нечакана для сябе зразумеў, што вот яна - нагода. Я паеду на гульню з Дэбрэцэнам у Барысаў! Родны "Дняпро" бавіць час у першай лізе, таму шанцаў пабачыць зорку еўрапейскага футбола ў Магілёве не было.

Не памятаю, што зрабіў у першую чаргу - ці паглядзеў адлегласць да Барысава, ці наяўнасць квіткоў на гульню. Але ўжо праз колькі хвілін дасылаў SMS знаёмай, ці не захоча выправіцца яна ў такую пакатушку. Амаль адразу прыйшло "да", я замовіў квіткі і пачаў разбірацца з маршрутам.

Разумеючы, што адлегласць прыстойная, першай мэтай было знайсці, як можна яе скараціць. Ды не ўвесь час ехаць па трасе. Бо хутка стамляе аднастайнасць. Скарачэнне знайшлося, а я да гэтага часу не ведаю, ці яно пайшло нам на карысць.

Зборы былі доўгімі і руплівымі. А тут яшчэ ў дзень выезда, 31.07, павінная была прыйсці пасылка з роварнымі цацкамі (комп для сяброўкі, шалом і акуляры для мяне), якія дужа ўжо хацелася ўзяць у дарогу. Таму выезд адклаўся на некалькі гадзінаў.

Але блізу 19.00 усё было скончана і мы з пэўным хваляваннем выправіліся да першага піт-стопу - Бялынічы.

Ехалася нічога сабе так. Я адарваўся на досыць вялікую адлегласць і ўжо думаў, дзе перачакаць напарніцу - у саміх Бялынічах, ці раней - як пабачыў на трасе прыпынак - Нежкаў. Там і спыніўся. Цікавым было тое, што аніяк не мог даехаць да Вішова! Знак 3 км бачыў, праехаў 5 і болей, а Вішова няма. Толькі потым дайшло, што еду па новай дарозе Магілёў-Менск і Вішоў яна абмінае.

Трэба яшчэ зазначыць, што было некалькі невырашаных праблем ў гэтай паездцы. Па-першае, дзе начаваць. Паколькі гэта была першая спроба, дык планаваць нешта было цяжка. Адпачатку прыкінуў, што давядзецца скарыстаць тры ночы. І калі ў дарозе можна лёгка (?) збочыць і заначаваць, то з Барысавым былі праблемы. Тэлефанаваў нават у гатэлі туды. Але кошты прымусілі адмовіцца ад гэткае ідэі. І спадзявацца, што адразу пасля гульні скочым на ровары і знойдзем дзе прыдатнае месца за горадам. Да цемры. 

Другой праблемай было - куды дзець ровары на час гульні. На галіне БАТЭ прэсболаўскага форума прасіў парады. Адзін хлопец прапанаваў сваё аўто, другі параіў звярнуцца на платную аўтастаянку. Апошні варыянт падыходзіў болей, пагэтаму ў дарогу ўзяў з сабой замок. Ды і на нач з ім ровары пакідаць больш спакойна. Дык вось, пакуль ехаў, зразумеў, што замок я ўзяў, але ў апошні момант перад выхадам з мэтай эканоміі вагі пакінуў дома ключы, сярод якіх быў ключ ад яго. Дужа раззлаваўся і занепакоіўся. Але рабіць няма чаго. А каб не везці лішні цяжар - прыкапаў замок за прыпынкам.

Дагнала Іра, трошку адпачылі і рушылі далей. Тут на другім ровары пачулася нейкае рыпенне. Не праходзіла. Для дыягностыкі ўзлез на яго я і зразумеў, што пярэдняе кола прабітае. Як можна было не адчуць - для мяне загадка. А я яшчэ ўвесь пачатак дарогі дамагаўся да дзевачкі, ці адчувае яна кайф ад новага ланцуга. Ага. Яна не адчула, што кола спусціла.

Цямнела вельмі хутка. Таму спатрэбіўся досвед прагляду Формулы-1. Хутчэй назад на прыпынак і замена камеры. Каторую, дзякуй Богу, узяў у дарогу. (Для майго вела такой праблемы не існуе, бо пакрышкі не прабіваюцца). Праз хвіліны тры усё было гатова. І мы накіраваліся далей.

У раённы цэнтар дабраліся зацемна. Прыстойная дарога была на Шэпялевічы, але ў выніку ідэі скарачэння шляху ехаць варта было на Эсьмоны, а адтуль у Заазер'е. Дзе і заначаваць. Дужа прыгожае возера тамашняе я ўжо наведваў колькі год таму. Такім чынам, запыталі ў мясцовых, як выбрацца з горада і рушылі на Эсьмоны.

У цемры арыентавацца не дужа, скажам так, але ратавала прыстойная фара. Без яе няма чаго было і думаць выкарыстоўваць цёмны час сутак. Ды і ўвогуле, выбірацца ў такое падарожжа.

Шчаслівыя, пабачылі жаданыя Эсьмоны і пакацілі на Ушлава. Тамака нас чакаў сюрпрыз. Сяброўка заўважыла знак з такім надпісам і мы з асфальта збочылі ў лес і пясок. Часу - каля гадзіны ночы… Карацей, нам гэтае збочанне каштавала кіламетраў пяць пехатой па пяску ў лесе. Ужо збіраліся заначаваць, як выйшлі зноў у Эсьмоны, выбіліся на той жа асфальт і праз паўгадзінкі былі ля возера.

Хуценька паставілі намёт (спадзяюся не дужа пабудзілі тых, хто ўжо спаў у намётах на беразе), перакусілі і адправіліся спаць. Дарэчы, адпачатку быў супраць намёту, але ўзялі і потым не пашкадавалі.

Каля 80 км.

Раніцай доўга збіраліся. Я заклеіў прабітую камеру, змазаў ланцугі, дастаў камеру. Вырашыў, што Заазер'е вартае таго, каб яго здымалі. Дарэчы, гэта адзін з заказнікаў Магілёўскай вобласці.


Далей выпала першая вялікая неспадзяванка. Асфальт скончыўся і нам давялося распытваць пра дарогу на Сомры ў каларытнага мужычка з рэдкімі зубамі. Які з задавальненнем распавёў пра дарогу (танкі там пройдуць з усмешкай, казаў), а ў адказ на заўвагу, што прыгожа ў вас тут, паскардзіўся на адсутнасць працы. На словах заблытацца ў дарозе было цяжка, а абярнулася недзе сям'ю кіламетрамі лясных сцежак. Ехаць можна было толькі 70% дарогі без мабільнай сувязі.

Не трэба казаць, што Сомры былі сустрэтыя станоўчымі эмоцыямі.

Паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі, у вачох якіх выглядалі іншапланецянамі (з Магілёва ў Барысаў на БАТЭ). А ў якасці сведчання таго, што пераадолелі здаровы кавалак глухой дарогі пачулі пытанне - а ці можна там праехаць на матацыкле, бо дужа на возера хочацца. Мелася на ўвазе Заазер'е. Мясцовыя пытаюцца ў магілёўцаў.

Наперадзе нас чакала гравійка. Дарэчы, недзе тут мы і зрабілі топ дарог для ровара. Асфальт-дрэнны асфальт-лясная дарожка без пяска-укатаная гравійка-гравійка-пясок. Дык вот ехалі па дарозе другой ад канца. Спякота і кусачыя насякомыя. Што паздзекваліся з нас напоўніцу, бо разагнацца і ўцякчы не выпадала. Як і трымаць руль адной рукой, каб хаця б неяк адмахнуцца. Таму, вырваўшыся на заасфальтаваны прастор паляцелі наперад, на Выдрыцу, з песняй!

Вясёленькая надвор'е і асфальт спрыялі адпаведнаму настрою. Але на прамежкавым фінішы ўзнікла занепакоенасць, якая перарасла ў сур'ёзныя хваляванні.

Выдрыца незаўважна перайшла ў Вялікае гродна, тое ў Малое. Тутака і запыніўся. Што і зафіксавала апошняе відэа.

Чакаў напарніцу. Доўга. Тая прыехала з пеліпсам, маўляў, какова … не ў Выдрыцы чакаю. Я скандала не хацеў, таму сабраўся і рушыў далей, даведаўшыся, што да наступных Веляцічаў каля 10 км па гравійкі. Па якой ехаць не выпадае.

Ох і адрэналіну ж атрымаў. Злосць у квадраце з-за наездаў і дарогі. А тут яшчэ дадаліся хваляванні, што не паспеў на Беларусь-Егіпет. А з Барысава ўжо званілі і турбаваліся.

Такім чынам, сціснуўшы зубы. Але вот каб мне сказалі, што я праеду на колах 6 атмасфер і пакрышках шырынёй 32 10 км гравійкі непралазнай…

Гэта той варыянт, калі "трэба ехаць". І ўсё тут. Ні збочыць ні на метр нікуды, ні аб'ехаць у рэальным абсягу. Ратавалі/турбавалі кантакты. З аднаго боку не хацелася заваліцца - здругога - круці сабе і едзь. Эх. Такім чынам каля 10 км я дабіраўся больш за гадзіну. Насустрач трапляліся МАЗы, што прыўносілі свой непаўторны каларыт у выглядзе неабсяжных клубаў пылу.

Нешта здымаць не выпадала, а калі выбіўся на асфальт - эта было такое шчасце, што даў такога драпака… Жах, карацей. Але досвед афігенны. На той момант абсалютна перастаў баяцца пяску, а перакананне таго, што ЛЮБУЮ гравійку цяпер буду аб'язджаць хаця б за 30 км стала непахісным.

Такім чынам, даехаў да бліжэйшае крамы, доўга не мог набыць там шакалад і мінералку, бо не было рэшты. Я хваляваўся, пацеў. Нарэшце, разабраўшыся з крамай, пабачыў, што мой ровар, прыпаракаваны ля - бразнуўся вобзем… Ох. Наступстваў не пабачыў, запіхнуў кавалак шакаладкі, пераліў мінералку і стартаваў дужа хутка. Усё пад несупынным наглядам сур'ёзных падлеткаў і з думкамі, як жа мая жаночая палова пераадолее гэта ўсё. Бо яна можа і развярнуцц. А білеты ў яе…

Ехаў я ехаў так, Барысава відаць не было і нават не ведаю, па якой дарозе выскокваў на М1. Ехаў строга па галоўнай нікуды не збочваючы цяпер. Асфальт! Так з цягам часу зразумеў, што ў бар для прагляду алімпійкі я не паспяваю, а паколькі з'яўляецца час - можна адпачыць. Вот і разлёгся/распрануўся на ўскрайку лесу. Чамусці вельмі гарэлі ступні. Як, дарэчы, усё пажарожжа назад. З-за спякоты? Гэта былі новыя адчуванні.

Тут даведаўся, што спадарыня Іра ўжо дабралася да Барысава на аўтобусе, і што зборная Беларусі мае невялічкія шанцы на выхад з групы.

Трошку паваляўся і абсалютна перакананы, што да Барысава не больш 20 км - якіх 40 хвілін асфальта - рушыў далей.

Праз 20 км да Барысава аказалася амаль яшчэ столькі… Я цёр вочы і ледзь не плакаў - можа, я не ў той бок па М1 еду?!

Але рабіць было няма чаго. Пад пагрозай станавілася сама мэта вандроўкі - БАТЭ-Дэбрэцэн. Ну я і ўкруціў…

Дзякуй Богу, Іра слёзна напрасілася паставіць ровары ў камеру захоўвання стадыёна (!) і тут турбавацца/губляць час было не трэба.

Дарэчы, траса дужа спадабалася. Аніякіх праблем з аўто - шырачэнная палася, роўненькая. Толькі знакі 100-120 на кожным павароце засмучалі. Асабліва, як дужа спяшаўся.

Прыехаў праз 7 хвілін пасля свістка на пачатак. Хацелася аднаго - піва. Якога не было. Таму ўся гульня прайшла міма мяне. Асноўнымі ўражаннямі было тое, што кантралёры нават не паглядзелі на нашыя квіткі - дзве паперкі А4, складзеныя ўдвая былі наўпрост надарваныя, і цікавыя барысаўскія заўзятары, сярод якіх было багата менчукоў і мінімум два досыць маўклівых магілёўцы. З апошніх сіл углядаўся ў Глеба. Гульня была ніякая збольшага, а мы нейкім цудам не прайгралі. 

Наступным пунктам было знайсці краму (у адказ на пытанне пра каторую пачулі ад суседзяў, што іх тут неімаверная колькасць) і начлег.

Краму, ці не адзіную ў горадзе, што працуе да 22.00 шукалі з паўгадзіны. Ужо ўсе на нервах. Цямнела, а з начоўкай нічога вырашана не было.

Але набыты алкаголь дадў упэўненасці і паспрыяў ажыццяўленні яшчэ адной маёй мары - пабыць на Бярэзіне. Збочыўшы з дарогі, мы наўпрост тут і паставілі намёт. Як я і прадказваў, на вялікую радасць мясцовым ранішнім рыбакам.


Тут раніца і даўняя мара рыбака/акварыўміста.

Бутэльку толькі вот не дадумаўся адкінуць. Але ж Барысаў. Што тут зробіш.

Далей была траса, абсалютная палёгка (у сэнсе спяшацца не трэба), прыпынкі на запраўках, гарачая гарбатка і добры настрой.


Разважалі над маршрутам. Выключылі адпачатку ўсе гравійкі. І вырашылі заначаваць у найпрыгажэйшым месцы - Цяцерыне. Калі адразу да Магілёва не даедзем. 
А пакуль нас чакалі Крупкі! Я і не ведаў, што гэта раённы цэнтар.


Там спадарыня Ірына заўважыла (у сэнсе я), што згубіла магніцік лічыльніка кадэнса. І хутчэй за ўсё на Бярэзіне, дзе цягала свой ровар немаведама чаго і кінулася гэта мне ў вочы. Давялося 10-ку лішнюю мне махануць. Каб зрабіць выгляд, што шукаў.

Дарэчы, у Крупскім раёне ўжо пабылі раней, так разумею, калі ламіліся на Сомры праз лес.

Трэба яшчэ зазначыць, дуууууужа не пашанцавала з ветрам! Хацелася б назад па ветрыку. У камеру адразу чуваць, наколькі мацней задувае, чымсці туды як ехалі. Да сярэдняй пару кіламетраў дадалі б дакладна. Як мінімум.

Затарыліся курачкай у шматлікіх прадуктовых крамах на 100 квадратных метрах і вырашылі недзе на пад'ездзе да Цяцерына замарынаваць/адпачыць. Узялі кірунак на Слаўнае, дзе нас чакаў паварот "непасрэдна" да месца начоўкі і паядання курыцы. На павароце (там Майдан, дарэчы, у іншы бок. А "Дакудава" мы праехалі - гэта што тычыцца назоваў) разваліліся ля дарогі і адпачылі. Ажно так, што ля нас спыняліся рыбакі з пытаннмі, куды лепш паехаць на карася.

Ну а пасля таго, як павярнулі - заехалі ў аграгарадок. Дзе пабачылі найсучаснейшы сродак дабывання вады. Шчыра кажучы, на свае вочы бачыў упершыню. Вада была найсмачнейшая, а акумулятар камеры паспяхова адпрацаваў. Адразу ж, як Іра набрала вады. За што яму мегарэспект.

Даехалі да чыгункі - проста - гравійка. Указальнікаў ніякіх - направа - асфальт. Паехалі. Крама. Паспрачаліся, што лепш ужыць ад апёкаў. Я настойваў на смятане - палавінка - на кефіры. Крама рассудзіла. Смятаны не было.

Пазабавілі народ ягоным ужываннем на прыпынку і з прыкрасцю даведаліся, што на Кручу па гравійцы… Дарэчы, першая кабета, у якой запыталі - увогуле не ведала, дзе такое і як ехаць. Нешта зусім не верыцца, шчыра кажучы.

Я паехаў трошку раней, таму ўзнік другі канфлікт. Маўляў, не пачакаў, а я не ведала куды ехаць. Гэта пры тым, што дарога адна.

Карацей, да Цяцерына дабіраліся мы паасобку. Быў пераадолены абсалютна разбіты асфальт, зграя сабак, дзякуй Богу, на нармальным асфальце і фантастычна прыгожыя палі льну.


Мне было шкада курыцы, што засталася ў Іры, Мала, на аўтобусе ірване да Магілёва. Пагэтаму вырашыў заехаць у Круглае. Бо спіртное можна было набыць толькі там. Ужо быў там аднойчы і мястэчка мне вельмі спадабалася. Нейкай такой асаблівай беларускасцю сваіх пагоркаў… 

Давялося паўкручваць і прыехаць у Цяцерын амаль зацемна, дзе мяне ўжо чакала са слязмі на вачох кампаньёнша. Нічога. Праз гэта трэба прайсці. Калі не ведаеш, куды ехаць. Абы з роварам усё ў парадку. А здароўя ў дзяўчыны хапала. Фара яшчэ харашо, канечне. Але не ўсё ж адразу.

Але закат я заспеў. Неверагодна прыгожае месца, канешне. Добра патрапілі - народу вакол ніякага, так што смачнай ежай, навакольнай пекнатой і алкаголем перазагрузілі сваю нервовую сістэму.


Назаўтра няспешна сабраліся, набралі вады са славутай крыніцы і рушылі на Галоўчын.

Адтуль у Магілёў. Тэмпература была 37 (на кампе), так што асаблівых уражаннеў было нешмат. Даехаўшы да Нежкава, ледзь ускараскаліся на новую трасу. Высока, халера! Але так і не рашыліся ехаць назад за замком. Таму паехалі наперад. Круцілася вельмі цяжка, але я ўсё ж знайшоў сілы спыніцца і сфоткацца ля новага знака на ўездзе ў Магілёў. Дзе якраз працавала здымачная група мясцована ТБ з нагоды яго адкрыцця і не прамінула прычапіцца да мяне. Але прыгодаў і ўражанняў хапала, таму давялося моўчкі ад іх збегчы.

Невялічкія вынікі.

Класна ехаць на новым ровары. Абкатаным толькі, натуральна. Каб надзейны. У нас быў толькі адзін пракол. Усё. Калі б нешта здаралася яшчэ - гэта было б ужо зусім іншае падарожжа ў эмацыйным плане.

Не ведаю, што з групай. Хіба, аптымальна, два-тры чалавекі. І канфлікты, і абмеркаванні. Болей - больш цяжка. Аднаму - ніякавата.

Не было дажджу. Што таксама важка.

А так - шчаслівы. Усё атрымалася і можна сказаць, адпачынак не прайшоў дарма. Праз дзень праехаўшы з пустым багажнікам не супраць ветра, я паставіў рэкорд хуткасці, даехаўшы з Савецкай у Буйнічы. Ляцеў, як птушка!

Ну і абавязковая ды самая каштоўная інфа:

Padarozza u Barysau

Адлегласць

Сярэдняя

Максімальная

Кадэнс сярэдні

Калорыі

31.07.12

1

75,8

0004:14:45

17,85

41,29

075.80

-75.80

72

129

160

2:28:35

1:11:43

0:19:26

2465

01.08.12

9:46

1

103,92

0006:47:37

15,3

40,49

103.92

-03.92

64

121

133

162

3:14:47

2:53:08

0:29:12

4260

02.08.12

9:02

1

132,57

0006:48:59

19,44

47,51

132.57

-32.57

72

101

131

156

2:57:11

3:39:54

0:04:11

4278

03.08.12

11:14

1

59,72

0003:05:12

19,35

42,3

059.72

-59.72

73

94

128

154

1:47:34

1:10:15

0:01:32

1827

Разам

372,01

17,985

42,8975

70,25

12830


Дзякуй спадару lipski за карысныя парады й тэхнічнае забеспячэнне падарожжа.
А таксама здымаю капялюш перад напарніцай. Дзеўкай я б такога не зрабіў і без яе таксама.



Источник: http://andrus-k.livejournal.com/186822.html
Категория: ВЕЛО-ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (15.08.2012) | Автор: Andrus' E W
Просмотров: 1897 | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS