Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22065 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17882 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16588 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15222 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13749 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ПЕШИЕ ПОХОДЫ

Аднадзённая пешая пахадушка па наваколіцах мястэча Гарадок
Аднадзённая пешая пахадушка па наваколіцах мястэча Гарадок
 
Калі: 6 ліпеня 2008 года.
 
Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась
Багдановіч Наташа
 
Маршрут: п.п. Анусіна, в. Векшыцы, в. Веделева, в. Шапавалы, в. Мацавічы, в. Гіравічы, хутары Касьцюкі, в. Бортнікі, м. Дубрава, хутары Навасёлкі, в. Гердуцішкі, в. Пятроўшчына, в. Пажарышча, м. Гарадок, в. Відрычы, в. Крывічы, в. Такарэўшына, м. Аляхновічы; Менскі й Маладэчанскі р-ны.
 
Пачну з тлумачэньня панятку "пахадушка”. Суполка ровар-байкераў Менску вынайшла цікавы назоў для ровар прагулак. І назвалі яны гэта "пакатушкі”. А я назваў аднадзённую прагулку  пешкам, даўжыня якой ня менш за 50 км, - "пахадушка”. Мэта першай маёй "пахадушкі" - пошук выток рэчак Сьвіслачы й Заходняй Бярэзіны. Дадатковая мэта дайсьці да вадасховішча Васькоўскае і змыць стому прагулкі. Адначасова, праходзяцы праз вёсачкі й мястэчкі, заўважыць якіясь цікавосткі.

 

Ранішнія электрацягнікі: адзін з Менску, другі зь Маладэчна, злучылі каманду з двух чалавек на п.п. Анусіна ў 7-30. Тое й лічым часам пачатку хады. Каб выйсьці на вытоку Сьвіслачы ня трэба шмат марокі. Хуценька дайшлі да Векшыц - крышачку збочваем ў лес і знаходзім ручаінку Сьвіслачы. А якая вада чысьцюлькая!!

 

 
Далей шпацырым праз вёсачку Шапавалы да "гары" з аднайменным назовам. І недзе тутачкі я блытаюся. Замест кірунку на Гіравічы шляпаем па палях на Мацавічы. На палях, паміж культуры, глядзяць на нас васількі й рамонкі. Натальля робіць афіцыйную заяву, што з прагулкі павінна абавязкова вярнуцца дамоў з букетам кветак. Пачынаю разумець, што рушым не туды. Ачомаліся ля вёскі й выкруціліся на Гіравічы другім шляхам. Далі лішку 4,8 кілямэтры. Досыць заўважна было (потым).
Праз Гіравічы й Касьцюкі ідзем нясьпешна успамінаючы продкаў. Мінуўшы лецішчы, у лясочку збочылі ў лес з спробай знайсьці крынічку зь якой выцякае Бярэзіна. І, раптам, такая прыгажосьць на паляначцы - ніяк нельга прамінуць не спыніўшыся. Паўгадзінны перапынак! Рамонкі - сонейка!! Далей крышачку ў лес і недзе побач Яна (Заходняя Бярэзіна, вытока).
 
Вывальваем зь лесу ля Бортнікаў. Далей было прыгожа і спакойна: Дубрава (развалы касьцёлу), Навасёлкі, Еленька, Гердуцішкі, Пятроўшчына. Перад Гердуцішкамі пачаўся дожджык. Накідкі ня бралі прынцыпова, а парасон адзін чамусь знайшоўся. Ля Пятроўшчыны, на Бярэзіне ёсьць млыночак і дамба. Млыночак прыгожанькі, але нутро ўжо разрабавалі, ці скалечылі, зусім. Тры гады таму мэханізм яшчэ быў. Зараз там пустэча. Адначасова да млынка прыехала група цікаўных з фоцікамі і адзін зь іх на прыгожай беларускай мове, з мяккім "ч”, распавядаў сябрам як ён малым тутака лазіў, калі млын шчэ працаваў.
 
Зараз муры крышачку пачынаюць трэскаць, але калі было б якомусь цікаваму ўкласьці грошы – можна было б скарыстаць будыначак пад прыгожую ці-то кавярню, ці-то музэйчык. Да рэчы побач на вадасховішчы шмат дзіцячых дамоў адпачынку й шматлікая колькасьць лецішчаў.
 
Ад самых Бортнікаў і да млына шлях пралягаў уздоўж рэчышча Бярэзіны, а цяперака прышлося йсьці ад яе. Кіруючыся на Гарадок плянавалася прайсьці па прыгожаму лясочку па сцяжынкам, але зноў зьбіўшыся кампас у маёй галаве вывеў нас да вёскі Пажарышча нейкімі кругалямі. Далей выправіліся ў мястэчка Гарадок. У Гарадку наведалі царквушку й залезлі на валы старажытнага гарадзішча, з якога й пачалася гісторыя мястэчка з такім простым назовам: Гарадок. На жаль насупраць царквы зараз вы не пабачыце цаглянага будыначку 19-га стагодзьзя, якога зьнесьлі пад нуль.
 
Селі адпачыць і перакусіць. І тутачкі я зразумеў, што далей шпацыр мне нічога цікавага не прынясе, бо заскрыпеў я. Забалела каленка. Наступную кропку маршруту – Васькоўскае вадасховішча, прышлось адмяніць. Трэба выбіраць найкарацейшы маршрут да чыгункі. Вырашылі йсьці праз Відрычы, Крывенькі, Русалішкі. Праз Русалішкі здавалася, што бліжэй, але на самой справе на месцы высьвятлілася, што прамога шляху на Аляхновічы няма й давялося кульгаць праз Токараўшчыну і там па асфальтавана-забрукаванай дарозе.
 
Па выхадзе з Токараўшыны прынята рашэньне хоць пару кілямэтраў пастпрабаваць пад’ехаць аўтаспынам. Тым больш, што Наташа ніколі не спрабавала такі сродак вандраваньня. Цікавыя дзядзькі падвезьлі нас крышачку. Дзякуй ім за гэта, мы пасьпелі на зручны для нас электрацягнік да Менску.
 
Некалькі лічбаў:
Асіна-Гердуцішкі - 27,8 км.;
Гердуцішкі-Гарадок - 11,6 км.;
Гарадок-Аляхновічы - 14 км (за мінусам 3,2 км. аўтаспын)
і вынік -53,52 кілямэтры для невялічкай пешай пахадушкі. Ня шмат, але для першага разу – досыць!
 
Я атрымаў невыразны кайф!
Категория: ПЕШИЕ ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (18.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 1982 | Теги: пахадушка, Гарадок | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS