Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22038 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17870 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16579 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15207 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13737 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ПЕШИЕ ПОХОДЫ

Эх, пайду, прайдуся!

Рубрыка «Нататкі ад Наткі»


Сьвяты з 3-га на 6-е ліпеня абяцалі ня быць сьвятамі – усе дні (амаль) працоўныя. Аж двух дзён разам нагрэсьці не здарылася. А сябры ўсе па лясах, на вадзе і на скалах. І раптам, сярод шчаслівых працоўных дзён узьнік зусім бязглузды (для мяне!) праект, народжаны маім "шалёным” сябрам: "Даеш 60 км за дзень!”.

Адразу, як заўжды, сумненьні: без падрыхтоўкі, вось так "з бухты-барахты?”. Пачынаю аналізаваць вопыт прошлых гадоў: 30 км з заплечнікам – зьлёгку (па Беларусі), 40 км – цяжэй, 50 км? (калі без заплечніка) – магчыма, 60!!! – мама родная, па мойму, зноў афёра! Але! "Броня крепка и танки наши быстры...", "Алягер ком алягер!.." Ну, выходныя за горадам... З прыемным чалавекам за кампанію... Сябе паспрабаваць на стойкасьць... Ну, няўжо я не змагу пераканаўча нешта распавесьці, каб зьняцца з маршрута раней?! Кілямэтры так на саракавым...

Вырак: электрацягнік з цэнтральнага выкзала ў 6:38! Але трэба ўстаць ў 5:30, каб з Сухарава (заўважце, без ранішніх там усялякіх туалетаў і г.д.) дабрацца да вакзала. Выходны... Эх... Я ўжо сказала "так”? Так? Так.

І вось – Анусіна. Сонца паліць. Птушкі галосяць. Рамонкі. Лес. Вёсачкі. Яно таго каштавала! (у сэнсе 5:30).

У 7:30 пачынаем рух. У кожнага па заплечнічку, маленькаму. Рэчы й ссабойкі. Дзве з паловай гадзіны шпацыруем бодрыя, з адным прыпынкам для майго пераапрананьня ў лягчэйшую адзежу. Вакол – прыгажосьць. Апасьля працоўнага тыдня без сонечнага сьвятла і добрай вентыляцыі арганізм пяе і шалее ад радасьці. "Во, птушкі!, Во, вёска! Во, кветачкі!” Юрку "плюшчыць”: вывез гараджанку на прыроду!

Збочваем з дарогі ў лес. Тутачкі недзе вытокі Сьвіслачы. Хуткасьць хады зьніжаецца. З’яўляюцца суніцы й чарніцы... Ну, вы памятаеце "паровозик из Ромашково”.

У 11:30 спыняемся на адпачынак. Сьняданак. Яблычкі, садавіна сухая, сок. Мне патрэбен прыпынак, каб павіншаваць сябра з Днём народзінаў. Тэлефаную ўзбуджаная, у мяне ж глыбокі дзень, я ўся ў кветачках і птушках, а ў яго ў Маскве дождж і шэрае неба: эх, ня там ты сябра, дзень народзінаў сьвяткуеш!

Увогуле, пытаньне пра адпачынкі прынцыповы. Юрка недзе чуў ад знаёмцаў, што ісьці трэба не спыняючыся, ядучы сухпай па хадзе і, у рэшце, ўсё робячы па хадзе. У гэтым месцы я прыжмурваючыся паведамляю, што дзяўчынкам у туалет па хадзе – ніяк... І яго мэтодыка затыкаецца ў кут. Я, прытрымліваючыся ў спорце прынцыпа "олдскул", вызначаю, што неабходна выбраць рытм: n – часу на хаду, m – час на адпачынак. Як вынік, шлі колькі мажліва, адпачывалі абы як. Тое і атрымалі.

Аглядалі разбураныя мануфактуры, касьцёлы, млыны. Старое гарадзішча Гарадка. Сустрэлісь на адным з млыноў з маімі сябрамі (ну, ня ў Менску ж сустракацца, на самой справе). Патрпілі тры разы пад дождж. Ты разы высахлі на сонейку. У мяне згарэў нос, у Юркі – ногі. У Гарадку знайшлі альтанку. Паселі, зьнялі мокры абутак і рухалі пальцамі ног з поўным чалавечым задавальненьнем. З’елі марозіва – райская асалода.

А потым у Юркі "заклініла” каленка. І мы не змаглі ісьці. І калі вы думаеце, што мы не маглі ісьці з-за Юркінага каленкі... дык вы сапраўды дакладна думаеце. Таму што аб тым, што ужо па чацьвёртай гадзіне хады ў мяне былі забіты цягліцы, і я гатовая была здацца кожную хвіліну, я анікому не скажу.

Неверагодна люблю васількі. На пачатку нашага шляху я сказала Юре, што калі ён разлічвае траехторыю, тады ў канцы шляху павінна быць поле з васількамі, каб я назьбірала букецік у хату. Недзе ў 18:00 я зразумела, што стамілася, таму што пры думках аб васільках у галаве толькі і праносілася: "ну, і няхай сабе растуць...”.

Юрка адважна, з даўно заклініўшым каленам, блізу да Аляхновічаў, назьбіраў мне букет васількоў. А потым, аўтаспынам, мы скарацілі сабе шлях на 4 км.

Тыя два інваліды, што дашлі да станцыі, выяўлялі з сябе сумнае відовішча. Але, у электрацягніку мы ўжо пляніравалі новыя подвігі, а ў аўторак практычна дамовіліся пра новую вылазку.

Песьня! Вынік: прайшлі нешта каля 53-ох км. Атрымана гара задавальненьняў і адчуваньняў. Хто з намі?!!!!

пераклад: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)

Категория: ПЕШИЕ ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (18.06.2012) | Автор: Наташа Багдановіч
Просмотров: 1868 | Теги: пахадушка, Гарадок | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS