Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 21941 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17797 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16518 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15121 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13686 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » СУЛА

Апісаньне ракі Сула

Сула — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 520 км2. Сярэднегадовы расход вады ў вусьці 3,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰. Асноўныя прытокі: Тонва, Сярмяжка (правыя), Перакуль, Волка (левыя).

Рака Сула бярэ пачатак за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Менскага ўзвышша, у нізкай плыні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя, лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное. Берагі парасшыя хмызьняком. Даліна слабазьвілістая, трапэцападобная, яе шырыня 0,3-0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Абалона двухбаковая, яе шырыня 0,2-0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназьвілістае, шырыня ракі ў межань ад 3 м у высокай і да 20 м у нізкай плыні.

Сплаўны адрэзак ракі, які складае 58 кілямэтраў, у гэтым апісаньні пачынаецца ад маста паміж вёскамі Рудня і Кароліна. Магчымасць пачаць сплаў раней тэарэтычна маецца, але неверагодная колькасьць карчоў ў рэчышчы, суцэльныя зарасьці хмызняка і кладкі праз раку, ператвараюць яе ў слабапраходную. Лягічным месцам для старту мог быць мост у вёсцы Рубяжэвічы, але шасьцікілямэтровы ўчастак да вёскі Кароліна давядзецца прабірацца палову хадавога дня нават у паводку.

Па гэтай прычыне апісаньне пачнем ад маста ў вёсцы Кароліна, які ўяўляе сабой насып для дарогі, ўтвараючы дамбу ў паводку, і трубу, у якую накіроўваецца Сула. Тут зручны правы бераг, дзе можна сабраць байдаркі. Шырыня ракі 5-6 мэтраў. На 4-м і 5-м кілямэтры сустрэнуцца добрыя месцы для стаянкі на левым і правым беразе адпаведна. Рака віхляе ў даліне, зрэдку падыходзячы блізка да лесу. Даліна ж амаль не зарослая і роўная.

Рака Сула на ўсім працягу чыстая. Дно пяшчанае, а вада дзівосна чыстая. У пойме ракі адсутнічаюць пашні і гэта таксама прычына таго, што ў рацэ водзіцца стронга. У рэчышчы часам сустракаюцца карчы і масткі-кладачкі.

На сёмым кілямэтры праваруч ўпадае рэчка Сярмяжка, і побач абсталяванае месца для стаянкі, але выхад з вады цяжкі. Крыху наперад ад паводкі 2013 года падмыла некалькі асінак, якія паваліліся ўпоперак ракі і ўтварылі глухі завал. Патрабуецца абнос па левым беразе.

Становяцца бачнымі першыя дамы вёскі Найдзёнавічы, а рака пашыраецца. Гэта элемент былога вадасховішча вадзянога млына ў Найдзёнавічах. На сёньня, за 100 мэтраў перад аўтамабільным мастом, рэчка звужаецца і ў ёй шмат камянёў і валуноў ад разбуранага вадзянога млына. На правым беразе ляжаць элементы механізмаў млына. У межань тут можа спатрэбіцца праводка, а ў паводку вада прыгожа бурліць на камянях.

Мост у Найдзёнавічах - гэта дзясяты кілямэтар, а на 13-м кілямэтры зьлева ўпадае рэчка Волка, а далей на левым беразе разьмешчаны вёскі Навасельле і Таборышы. Адсюль рака ўваходзіць у зону прыгожага змешанага лесу. Берагі над ракой высокія і ў любую пару года прыгожыя. Добрае месца для стаянкі знаходзіцца каля разбураных хутароў Ячонка, гэта 16-ы кілямэтар. Тут лес падыходзіць да левага берага і імкнецца хутка ад яго ўцячы. Ўтвараецца выдатнае месца з прыемным відам на даліну ракі. Можна агледзець рэшткі хутароў.

Праз 2,5 кіламетра на 18-м кілямэтры ў вёсцы Навапольле сустрэнецца разбураны вадзяны млын і стары, згнілы драўляны мост праз раку. Пад мастом можа быць завал і спатрэбіцца зрабіць абнос па правым беразе. Праз Навапольле калісьці праходзіла важная дарога, таму тут і захаваўся брукаваны гасьцінец.

Наступныя 7,5 кілямэтраў да маста Стоўбцы-Налібакі рака маляўніча цячэ па адкрытай мясцовасьці, вельмі рэдка набліжаючыся да лесу. Рачныя берагі паніжаюцца, рака віхляе па лугах. Лясоў няма, толькі рэдкія дрэвы альхі. Першае месца для стаянкі можна сустрэць праз кіляметар ад млына на левым беразе. На 22 кілямэтры злева ўпадае канал, на 23 кілямэтры на правым беразе сустрэнецца добрае месца для стаянкі з пяшчаным пляжам. На гэтым участку месцаў для стаянак больш няма. Рака да лесу амаль не падыходзіць.

У раёне маста шырыня ракі больш за 10 мэтраў. Рака працягвае рух па бязлесай даліне. На 27 кілямэтры сустракаецца шлюз. Магчымы абнос. Далей да ўпадзеньня канала Дудкі па левым беразе, удалечыні, можна назіраць прыгожыя ядлаўцовыя гаёчкі. Месца для стаянкі сустрэнецца толькі на 31,5 кілямэтры. Да правага берага ракі, нарэшце, падыходзіць добры хваёвы лес. Гэта шэсць кілямэтраў ад маста.

На 32 кілямэтры на правым беразе сустрэнуцца разваліны старога млына. Засталіся толькі каменныя сьцены. За ім, праз 20 мэтраў, ёсьць добры выхад і вогнішча, можна спыніцца і прагуляцца. Лес знаходзіцца ў 50 мэтрах ад берага.

Адразу за млыном рэчышча выходзіць у пазабалочаную даліну і звужаецца да 3 мэтраў. Хуткасць плыні павялічваецца. Рака цячэ ў калідоры з чароту. На 35 кілямэтры гэты ўчастак сканчаецца, і зьлева падымаецца ўзгорак, пакрыты змяшаным лесам, але выхаду з ракі тут няма. Берагі стромкія і высокія, для стаянкі месцаў няма. Пасля яго зноў ўчастак ракі, зарослы чаротам.

На 38 кіламетры сустрэнецца помпавая станцыя з двухсекцыйным шлюзам. Калі шлюз зачынены, ўтвараецца перакат ад 0,5 да 1 мэтра. Патрабуецца абнос, лепш па правым беразе. Далей, на 41 кілямэтры справа, ўпадае канал і сканчаецца ўчастак вузкай, забалочанай і зьвілістай Сулы.
На 42 кілямэтры - аўтамабільны мост Аталезь-Зуберава, а за 200 метраў да яго - ЛЭП, пад якой магчымыя завалы пасля прачысткі яе ад зарасьнікаў. Ніжэй маста рака не цікавая, месцаў для стаянкі няма. На пятым кіламетры ніжэй маста рака падыходзіць левым берагам да прыгожага сасновага лесу, утворачы добрае месца з пяшчаным абрывам і зручным выхадам на бераг. Такі бераг цягнецца 150 мэтраў. Праз кілямэтар рака зноў выходзіць да сасновага лесу, але бераг ўжо благі. Да вусьця рака моцна віхляе сярод вярбовых кустоў. Хуткасць плыні каля 1,5 км/ч.
Далейшы сплаў можна працягнуць па рацэ Нёман.

Геаграфічныя аб'екты на рацэ: в. Кароліна, р. Сярмяжка, в. Найдзёнавічы, р. Волка, в. Навасельле, в. Таборышы, в. Навапольле

Категория: СУЛА | Добавил: DzedFyodar (24.10.2011) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 3535 | Теги: прыток, Нёман, Сула | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS