Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22061 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15216 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13745 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » ШОША

Апісаньне ракі Шоша

Шоша – рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, у басэйне Заходняй Дзьвіны. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 304 км2, Сярэднегадавы расход вады ў вусьці 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Асноўныя прытокі — Чысьцянка і Лучайка (леваруч).

Выцякае з возера Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Надазер'е, упадае ў возера Пліса з усходу, за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Прудаўё. Цячэ па Вушацка-Лепельскім узвышшы, у вярхоўі і сярэдняй плыні па лясістай мясцовасьці.

 

Даліна скрынкападобная, зьвілістая, шырынёй 0,5-2 км, месцамі да 4 км. Абалона вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча зьвілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3-5 м у высокай плыні да 12 м - у сярэдняй і нізкай. У сярэдняй плыні Шоша прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.

Для байдарачных паходаў рака Шоша можа разглядацца ў перыяд з вясны да сярэдзіны лета: у гарачы і засушлівы перыяд года ў верхнім цячэньні яна вельмі моцна мелее і зарастае чаротам і іншай расьліннасьцю. Для паходу можа разглядацца ў звязку азёр Доўгае, Шо, Пліса, Мнюта і рэчкі Мнюта, у якую натуральна перацякае пасьля аднайменнага возера.

Рэчка Шоша, беручы пачатак з возера Шо, віхляе тры кіламетры ў бязлесай даліне, шырыня ракі ад 4 да 6 метраў. Пасьля першага, пазначанага на старых кілямэтровых мапах 1984 гада, мастка (у цяперашні час адсутнічае), рэчка ўваходзіць у лясны масіў, звужаецца, мелее, а ўлетку густа зарастае чаротам. Праход па рацэ можа ператварыцца ў суцэльнае прабіваньне скрозь зарасці. У горшым выпадку прыйдзецца рабіць валок на ўчастку ў два кілямэтры.

Пацешная загадка можа сустрэцца на чацьвёртым кілямэтры, дзе справа ўпадае ручай ад в. Лотышы. Тут плынь рэчышча накіроўваецца ў ручай, а сама рака крута сыходзіць налева. Тут утварылася невялікае азярцо.

 

На шостым кілямэтры ракі сустрэнецца мост Вострава-Ліпава, пабудаваны з выкладзеных у рэчышча чатырох труб. Мост праходны ў адной з труб, але магчымы абнос ў перыяд вясновай паводкі (як і наступныя два падобных маста). Абнасіць прасьцей па правым беразе.

 

Тут на мапе пазначаны Курган Славы, а таксама маецца помнік загінуўшым партызанам і абсталяванае месца з альтанкай на левым беразе. Месца для начлегу не падыходзячае, але можна спыніцца на абед з аглядам помнікаў. Да кургана патрабуецца прайсьці па прамой, ад маста, дарозе.

Да пачатку спрамлённага каналізаванага ўчастка Шоша працякае ў цвёрдых і часта высокіх берагах з добрым змешаным лесам. На гэтым участку сустрэнецца яшчэ адзін мост з труб. Мост праходны. Гэта девятый кілямэтар ракі. Праз кілямэтар пачынаецца каналізаваны ўчастак, які цягнецца два кілямэтры. Тут сустрэнецца треці мост з труб. На гэтым участку берагі высокія і стромкія. Рэчышча дробнае, дно пяшчанае. Магчымыя завалы.

На 12 кілямэтры рака выходзіць у прыроднае рэчышча, і станавіцца шырокай, да 6-8 метраў. Наступныя 5 кілямэтраў рака віхляе сярод лесу, часта выходзячы на ​​невялікія адкрытыя ўчасткі. Берагі высокія, часам стромкія. На гэтым участку можна падабраць месца для стаянкі. Ля маста да вёскі Перавоз, на правым беразе добраўпарадкаванае месца для адпачынку. Тут можна заплянаваць абедзенны перапынак. На супрацьлеглым беразе на ўскрайку вёскі будуецца аграсядзіба.

 

Праз кілямэтар пасьля маста ў в. Перевоз на левым высокім беразе з'яўляецца чысты сасновы лес, дзе можна заплянаваць стаянку.

Наступныя чатыры кілямэтры, да в. Залесная, рака працякае ў забалочанай пойме. На васемнаццатым кілямэтры Шоша дзеліцца на рукавы і сыходзіць у чарот. Асноўнае рэчышча сыходзіць налева, але ў разводдзе правы рукаў таксама праходны, але даўжэйшы.

 

Пасьля в. Германоўшчына рака выходзіць з забалочанага ўчастку і, да чыгуначнага маста, цячэ сярод высокіх берагоў, зарослых хваёвым і лісцянымы лясамі. Да маста, за 500 метраў, з-пад левага берага прабіваецца крыніца з мінеральнай вадой.

Да вусьця застаецца два кілямэтры. Гэты ўчастак ракі вельмі маляўнічы ў любое надвор'е, і перад вусьцем сустрэнуцца абсталяванае месца для зьлётаў і далей - стаянка на правым беразе. Каля першага прыйдзецца зрабіць абносяць пешаходнага мастка.

Вусцем Шошы з'яўляецца возера Пліса, з якога ўжо выцякае рэчка Мнюта.

 

Геаграфічныя аб'екты на рацэ: воз. Шо, в. Перавоз, в. Залесная, в. Германоўшчына, воз. Пліса

Выкарыстаныя крыніцы:
Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.

Категория: ШОША | Добавил: DzedFyodar (15.08.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2495 | Теги: Шоша | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS