Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22064 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17879 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15218 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13748 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » ПЕРЕТУТЬ

Апісаньне ракі Ператуці

Ператуць (Рудзіца) — рака ў Дзяржынскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Ўса (верхні прыток Нёмана). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 344 км2. Сярэднегадовы расход вады ў вусьці 2,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Ператуць пачынаецца за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Лучыцы Дзяржынскага раёну, цячэ празь невялікія лясныя масівы па паўднёвых схілах Менскага ўзвышша, мястэчка Негарэлае, упадае ў Вусу на поўдзень ад вёскі Кухтычы Ўзьдзенскага раёну.

Прытокі – Самацеч (левы), Сініцкая, Еленка (правыя), мэліярацыйныя каналы.

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапэцападобная. Абалона пераважна роўная, месцамі пад хмызьняком. Рэчышча ў высокай плыні і на асобных дзялянках сярэдняй плыні каналізаванае.

Адрэзак для сплава складае прыкладна палову з 44-кілямэтровай даўжыні Ператуці. Стандартным месцам для пачатку маршрута выбіраецца пункт прыпынку (далей – п.п.) электрацягнікоў «Энэргетыкаў», дзе Ператуць падыходзіць максімальна блізка да станцыі. Можна заплянаваць старт вышэй на 4,4 кілямэтра, ад трасы М-1, прайшоўшы першыя мэтры па канале, які ўпадае справа. Вышэй рэчышча ракі ўсё ўведзена ў каналы і ўзровень вады ў іх не падыходзіць для сплаву на байдарках.

 

 

Калі закід планаваць на аўтамабілі, можна пачаць сплаў ад маста ў в.Рудня за 3,8 кілямэтра перад п.п. «Энэргетыкаў» альбо ад аўтамабільных мастоў Энэргетыкаў-Станькава і Энэргетыкаў-Узда. Гэта адпаведна 2,1 і 9,6 кіламетраў ад п.п. «Энергетыкаў».

 

Першыя дзесяць кілямэтраў да маста на г. Узда рака віхляе ў забалочанай даліне з часта сустракаемым зьмяшаным лесам, дзе магчыма падабраць месца для стаянкі, але добрых выхадаў няма. Затое на гэтым участку сустрэнецца велізарная колькасьць завалаў і пешаходных масткоў.

 

 

Пасьля вёскі Гарбузы (5,6 км) і перад вёскай Гарадзішча (7,3 км) рэчышча дзеліцца на рукавы. За Гарбузамі абодва яны непраходныя з-за завалаў, як і правы рукаў, насупраць вёскі Гарадзішча. Гэты ўчастак можа быць выкарыстаны турыстамі вельмі засумаваўшымі па разбору завалаў і абносам. Шырыня ракі тут разніцца ад 2 да 3,5 мэтра.

 

 

 

Пасьля маста на г. Узда (9,6 км) рэчышча станавіцца чыстым і праз кілямэтар пераходзіць у каналы. Шырыня каналаў каля 5 мэтраў на ўсім працягу. За вёскай Логавішча сустрэнецца першы шлюз (11,6 км) пасьля якога лес ад ракі адступае і Ператуць выходзіць на прастору шырокіх лугоў, па якіх цячэ выпрастаннай і сумнай.

 

 

 

Берагі высокія да 3 мэтраў, роўныя і голыя. На 15-м, 18-м і 20-м кіляметрах сустрэнуцца яшчэ тры шлюзы. Усе шлюзы, у залежнасьці ад абставін, могуць патрабаваць абносу. Да самага вусьця месцаў для стаянкі няма. Толькі на 19-ым кілямэтры справа блізка падыходзіць малады яловы лес, дзе можна ў экстраным выпадку арганізаваць стаянку.

 

Насупраць вёскі Броды 1-е рэчышча звужаецца, у рацэ сустракаюцца камні. Ператуць пакідае каналы калі на правым беразе ракі становяцца бычнымі домікі вёскі, а праз кілямэтар ўліваецца ў раку Ўса.

Максымальны кілямэтраж па Ператуці можа скласьці 26 кілямэтраў або 22 ад п.п. «Энэргетыкаў». Паход па Ператуці павінен разглядацца ў звязку рэк Уса і Нёман.

Геаграфічныя аб'екты на рацэ: в. Касілавічы, в. Ст.Рудіца, в. Рудня, м. Негарэлае, в. Чурылы, м. Энэргетыкаў, в. Гарбузы, в. Гарадзішча, в. Лагавішча, в. Броды 1-е

Выкарыстаныя крыніцы:
Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
По Верхнему Неману и Налибокской пуще. С.И.Турецкий. Минск, 1988

Категория: ПЕРЕТУТЬ | Добавил: DzedFyodar (18.10.2011) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 2415 | Теги: Уса, прыток, Ператуць | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS