Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 21909 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17773 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16498 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15096 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13664 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » НИЩА

Апісаньне ракі Нішча

НІШЧА (рус. НИЩА)

Рэчка Нішча працякае ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласьці Рассеі і Расонскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Правы прыток ракі Дрыса (басэйн Западнай Дзвіны). Даўжыня 85 кілямэтраў, з каторых 68 - па тэрыторыі Беларусі. Плошча вадазбору 1380 км2. Сярэднегадавы расход выды ў вусьці 9,7 м3/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,3‰.

Рака выцякае з возера Нішча (Расея), працякаючы па Полацкай нізіне. Вусьце ў кілямэтры заходней ад вёскі Кульнёва. Асноўныя прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (левыя), Ахонка і ручай Галавач (правыя). Даліна ў асноўным трапецыпадобная шырынёй 100-200 мэтраў. Пойма часьцей двухбаковая, чаргуецца па берагам, у сярэднім і ніжнім цячэньні часова адсутнічае. Рэчышча зьвілістае шырынёй 25-30 мэтраў, у ніжнім цячэньні рэчка зарэгуляваная Клясціцкім вадасховішчам. Найвысшы ўзровень паводкі напрыканцы першай дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над узроўнем у межань 3 мэтры, найбольш з зарэгістраваных - 5,1 мэтра. Рака замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом пачынаецца ў першай дэкадзе красавіка.  

Рэчку Нішчу трэба праходзіць не спяшаючыся і з задавальненьнем. На гэты маршрут магчыма браць з сабой дзяцей, пры безумоўным выкананьні ўсіх правіл бязпекі паводзінаў на вадзе. Наяўнасьць спасжылетаў і ёмістасьцей незатапленьня ў байдарцы абавязковыя.

Маршрут па рацэ Нішча можна пачынаць па-рознаму. Маюцца два асноўных варыянты: пачаць маршрут па самой Нішчы з возера з аднайменным назовам, чы з возера Чарапіцкае па леваму прытоку Нішчы – раке Чарапяціцкай.

Пры выбары варыянта старта з возера Нішча патрабуется дакладна разлічыць магчымасьць заброскі ў вёску Баярынава. Гэта тэрыторыя Расеі. Для заброскі можна скарыстацца рэйсавым аўтобусам з перасадкай з Полацку праз Расоны чы Клясьціцу.

Адзіны незабалочаны бераг возера, дзе можна стартаваць, знаходзіцца непасрэдна ў вёсцы. Берагі возера Нішча адкрытыя й пазабалочаныя. Рака Нішча выходзіць з возера плёсам шырынёй 100-120 мэтраў да вёскі Нішча на працягу 2 кілямэтраў. Пасьля мосту ў вёсцы рака звужаецца да 20-25 мэтраў, берагі пазабалочаныя ў лугавой пойме. Характар ракі не мяняецца да мяжы з Беларусьсю, лес бачны толькі здалёк. На адрэзку да мосту Полацк-Апочка мажліва спыніцца толькі на правым беразе ў вёсцы Палейковічы, гэта 9-10 км ад пачатку маршрута.

Старт мажліва арганізаваць на левым беразе - за 100 мэтраў перад мастом шашы - на палянцы. І недзе праз гадзіну руху рака ўваходзіць у лес. Яна становіцца мяжой паміж Расеяй і Беларусьсю. Тут рака звужаецца і цячэньне значна паскараецца. З’яўляюцца завалы, адзіныя на ўсім маршруце, і сустракаюцца толькі на "межавой” часцы ракі. Берагі на гэтым адрэзку высокія, парослыя травой. Шырыня ракі ў раёне драўлянага маста дарогі Лісна-Далосы 6-7 мэтраў і, ў сухі перыяд году, можа стацца мелкаводнай. Непасрэдна перад і пасьля маста есьць магчымасьць стаць на стаянку на правым беразе і прагуляцца да азёр Шыпок і Глыбокае. Шыпок знаходзіцца побач, а да Глыбокага, што месьціцца ніжэй па цячэньні, прыдзецца прагуляцца больш за кілямэтар. Наступнае месца для стаянкі патрапіцца перад вусьцем Чарапяціцы на высокім левым беразе.

Пры выбары варыянта старта з возера Чарапіцкага патрабуецца арганізаваць заброску на паўднёвы бераг возера заказным аўтобусам. Тут ёсьць добрая, абсталяваная стаянка з альтанкай крыху заходней ад кропкі на мапе узроўня вады 138,9 м. І яна не адна. Тут мажліва зладзіць начоўку.

Сплаў пачынаецца па азёрах. Спачаку Чарапіцкае, потым Валькоўскае і Чарэпта. Пачаўшы сплаў па возеру Чарапіцкае патрабуецца трымацца паўночна-заходняга накірунку і, рухаючыся ўздоўж чароту, шукаць пратоку ў возера Валькоўскае. Рухаючыся па ім неабходна трымацца левага берага, каб не патрапіць у азёрны заліў.

У возеры Чарэпта на левым беразе ёсьць выдатнае месца, бераг якога парос трысьнягом, але пакінуў крыху месца для выхаду. Далей да мосту шашы Чарапяціца пятляе ў высокіх берагах парослых хвойным лесам. Перад мостам і да вусьця берагі зьніжаюцца і рэчышча пятляе па заліўным лугам.

У вусьці Чарапяціцы Нішча мае шырыню 25-30 мэтраў і не выразнае цячэньне. Да вёскі Юханавічі берагі ў асноўным бязлесыя, як і да вёскі Хаданы. Калі здарыцца неабходнасьць рабіць начоўку на гэтым кавалку маршрута, лепей гэта здзейсніць на высокім узгорку ў рэдкім лесе праз кілямэтар за вусьцем Чарапяціцы.

За Хаданамі берагі становяцца стромкімі і маляўнічымі, з’яўляецца зьмешаны лес. Добрых стаянак няма на працягу 4,5 кілямэтры, але пры неабходнасьці стаць на начоўку мажліва. Хуткасьць ракі павялічваецца да 1 км/г.

І ў рэшце-рэшт, калі рака робіць круты паварот і адчыняецца від на паляну і абсталяваную стаянку на правым беразе, трэба абавязкова спыніцца. Тут магчыма арганізаваць абед чы паўднёўку, а так сама арганізаваць экскурсію да трох азёр: Кляшня, Начоўка і невялікае сплаўнае возера падобнае на сэрца. Гэтыя азёры не пакінуць вас абыякавымі.

Праз гадзіну чы каля 7 кілямэтраў далей па левым беразе будзе абрывісты бераг на якім добрае месца для стаянкі. Калісьці нехта назваў гэта месца "Стаянка шчуч’я”, аб чым сьведчыць надпіс на достачцы, якую здаецца пара і абнавіць.

А калі з гэтай стаянкі сплянаваць экскурсію да азёр Чорнае і Перавалачнае, то спатрэбіцца ня менш за тры гадзіны і уменьне арыентавацца па азімуту. Але й гэтыя азёры пацешаць вас сваёй прыгажосьцю. На гэтым кавалку маршрута берагі стромкія, сустракаюцца завалы. У рэчышчы, так сама сустракаюцца валуны.

Наступнае добрае месца для стаянкі маецца на упадзеньні рачулкі Люці, але гэта ўжо тэрыторыя вадасховішча. Вызначыць месца ня цяжка. Пры розным надвор’і і ўзроўні вады яго пазнаць ня цяжка. Левы бераг адназначна намякае на абсталяваную стаянку. Адсюль каля 10 хвілін да маста ў Клясьціцах і каля 25 хвілін да ГЭС. Абнос плаціны трэба рабіць па левым беразе. Тут ёсьць абсталяванае месца, але начаваць у блізасьці населенага пункта не пажадана.

У вёсцы Клясьціца ў аўтамабільнага маста можна спыніцца і здзейсніць экскурсію да помнікаў айчыннай вайны і стэле прысьвечанай злому французкіх войскаў на шляху да Санкт-Пецярбургу.

На адрэзку ракі да маста блізу вёскі Маркава рэчышча пятляе ў ліственных лясах і прыстойных месц для стаянкі няма. Аднак перад мастом на левым беразе сустрэнецца абсталяванная стаянка з дахоўкай, якая аднак часта наведваемая. За мастом вады ў рацэ значна меншае і з’яўляюцца невялікія каменныя перакаты, сустракаюцца валуны. Ля вёсцы Конюхава сустрэнецца брод і вузкі пясочны пляж на левым беразе, дзе магчыма выйсьці на бераг. Далей берагі падымаюцца вышэй і дасягаюць 10 мэтраў.

У вёсцы Сакалішча сустрэнецца мост і адразу за ім вада перакатваецца па камяням. Выявіць гэта магчыма толькі ў межань. Тут сама патрабуецца пільная ўвага, каб не сутыкнуцца з дротам, што нацягнуты ўпоперак рэчышча. У вёску Сакалішча нядрэнна прагуляцца з экскурсіяй. Па-над ракой узвышаюцца рэшткі насыпу дрэўняга гарадзішча. Яно агорнута Нішчай, прытокам Смердзь і штучным ярам.

Ад Сакалішч да вусьця рэчышча Нішчы заціснута высокімі берагамі ды й добрых месц для стаянак няма. Рака напоўнена валунамі і невялікія перакаты робяцца нормай. Добрае месца для стаянкі сустрэнецца за 300 і 150 мэтраў да вусьця. Але на самой справе гэта адно й тое ж месца. Рака тут робіць круты разварот ды вяртаецца да наяўнай паляны. Менавіта тут месьціцца глухі завал з бярвён, які ў ва ўсе часы быў непраходным. Адзіным перыядам, калі яго мажліва было прайці, быў час рамонту ГЭС у Клясьціцах. Пры працуючай ГЭС узровень вады не дазваляе праціснуць гэты затор з сплаўных дрэў. На падвышаным левым беразе магчыма арганізаваць стаянку чы паўднёўку з турыстычнай лазьняй.

Да вусьця Нішчы застаецца сотня мэтраў, якія незаўважна праходзяцца. Маршрут можна скончыць падняўшыся вышэй супраць плыні па Дрысе да аўтамабільнага маста Барковічы-Дрэтунь, чы сплавіцца ніжэй да маста Полацык-Асьвея, а так сама працягнуць сплаў па рацэ Дрыса.

Геаграфічныя аб’екты на рацэ: воз. Нішча, в. Баярынава, в. Шішчы, воз. Шыпок. воз. Глыбокае, в. Юхавічы, в. Хаданы, в. Сасновы Бор, воз. Клешня, воз. Начоўкі, воз. Пераволачнае. в.Клясьціцы, в. Забор’е, д. Конюхава, в. Сакалішча.

Скарыстаныя крыніцы:
Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
http://saloni.by.ru/klub/nishcha2008.html
http://belvirtclub.narod.ru/stat/06_nistcha.htm
http://www.wmbel.by

Категория: НИЩА | Добавил: DzedFyodar (01.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 3243 | Теги: Нішча | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS