Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 21942 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17798 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16520 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15121 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13686 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » МНЮТА

Апісаньне ракі Мнюта

Мнюта — рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Дзісна (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня - 41 км. Плошча вадазбору - 873 км2. Сярэднегадовы расход вады ў вусьці - 5,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Прыток - рака Лучайка.

Выцякае з возера Пліса каля вёскі Пліса Глыбоцкага раёну, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец, вусьце знаходзіцца на ўсходе вёскі Жукі-Ілжывыя Шаркоўшчынскага раёну. Даліна скрынкападобная, шырынёй 200 - 400 м. Абалона перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня рэчышча ад 15 да 30 м. 

 

 

 

Рака Мнюта з'яўляецца натуральным працягам ракі Шоша і ўся можа разглядацца як сплаўная ад самой вытокі, ад возера Пліса. Пад аўтамабільным мастом у вёсцы Пліса знаходзяцца астанкі вадзянога млына, якія ўтвараюць парог у любы сэзон. На левым беразе каля ракі узвышаецца царква Сьвятой Параскевы Пятніцы. У вёсцы Пліса сустракаецца яшчэ адзін аўтамабільны мост.

 

 

 

На другім кілямэтры праз раку сустрэнецца мост трасы Круляўшчына-Полацык, пасьля якога Мнюта пачынае меандраваць па вельмі прыгожаму, лясному ўчастку да вёскі Мнюта. Тут, каля піларамы на правым беразе, рака рэзка саскоквае пад астанкі старога маста, успенівая ваду. Гэты мост - наўспамін аб часах мануфактур і апошніх іх хазяеў - графоў Бжастоўскіх.

 

 

 

Гэты мост зроблены з элементамі плаціны, а праход ёсьць толькі праз правую, вольную створку. У сьцёку нахільна ляжыць пліта, таму сьліў роўны, але арыгінальны на выхадзе: вада з яго бурна сьцякае і ўтварае нейкае падабенства бочкі. Далей пабудаваны новы мост.

 

Ад вёскі Мнюта, возера Мнюта і далей рэчка зусім не ўяўляе цікавасьці. Берагі роўныя, голыя. Рака цячэ па забалочанай мясцовасьці. Ад возера Вялец, да дамбы ў вёсцы Дзіўная, каля 15 кілямэтраў падобнага пэйзажу. Далей балота адступае і берагі падымаюцца, але лясной расьліннасьці на іх няма.

 

 

Лес пачынаецца за два кілямэтры да вёскі Дзіўная. Тут знаходзіцца мост з плацінай і неабходна рабіць абнос па правым беразе каля 100 метраў. Неўзабаве ў рацэ сустрэнецца штучны перакат, а па правую руку на беразе - разваліны старога маёнтка.

 

 

 

Праз тры кілямэтры рака ўжо ўваходзіць у вёску Лужкі, дзе сустрэнецца аўтамабільны мост і праз 200 мэтраў затор на плаціне старога млына. Неабходна зрабіць абнос па левым беразе каля 60 мэтраў. У Лужках можна затрымацца. Тут маецца касьцёл Сьвятога Міхаіла Архангела, царква раства Божай Маці, разбураная сінагога і польскія вайсковыя могілкі забітых жаўнераў у бітвах 1920 года. Лужкі вядомыя як цэнтр паўстаньня 1831 года ў Дзісенскім павеце.

 

 

 

Да вусьця застаецца 14 кілямэтраў. На гэтым участку ракі часта сустракаюцца населеныя пункты, вялікая колькасць мастоў і кладак, рэдка лес і добрыя месцы для стаянкі. Паміж вёскамі Барсукі і Лугі трэба паспрабаваць выбраць месца для стаянкі. Рака цячэ ў берагах зарослых кустамі, вербамі і алешынай. За кілямэтар да вусьця сустрэнецца аўтамабільны мост да пасёлка Германавічы. У вусьці рака рэзка выскоквае з кустоўя ў шырокую Дзісну. Маршрут можна працягнуць па рацэ Дзісна.

 

 

Геаграфічныя аб'екты на рацэ: в. Пліса, в. Мнюта, воз. Мнюта, воз. Вялец, в. Кашулі, в. Дзіўная, в. Лужкі, в. Лапунова, в. Барсукі, в. Лугі, в. Жукі-Горныя, р. Лучайка, в. Жукі-Ілжывыя

Выкарыстаныя крыніцы:
Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.

Категория: МНЮТА | Добавил: DzedFyodar (24.10.2011) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2359 | Теги: Мнюта | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS