Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22035 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17866 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16576 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15205 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13735 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » ИСЛОЧЬ

Апісаньне ракі Іслач

Іслач — рака ў Менскай і Гродзенскай абласьцях Беларусі, левы прыток Заходняй Бярэзіны (басэйн Нёмана). Даўжыня 102 км. Вадазбор 1330 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусьці каля 10 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Асноўныя прытокі: Яршоўка, Пяршайка, Валожынка (справа) Выганічанка, Цецяроўка, Волма, Івенчык (злева).

Пачынаецца каля вёскі Глушынцы Дзяржынскага раёна, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні - праз Налібоцкія лясы. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку сакавіка. Адна з нямногіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая.

Упадае ў Заходнюю Бярэзіну на паўднёвы ўсход ад вёскі Бакшты Іўеўскага раёна. Даліна ў вярхоўі - трапецападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэднім цячэньні - скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Пойма ў вярхоўі роўная, шырыня яе 30—50 м, у нізоўі паступова расшыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча звілістае, у вярхоўі зарэгулявана трымя плацінамі. Берагі стромкія, абрывістыя.

Пачаткам сплавного ўчастка ракі можна лічыць вадасховішча ў а.г. Ракаве, але першыя дзесяць кілямэтраў будуць складаныя заваламі, мноствам карчакоў або водмелі ў межань.

У дадзеным апісаньні прапануецца лічыць сплаўным участак ад вусьця правага прытоку рэчкі Яршэўкі. У месцы ўпадзення Яршэўкі, на мосьце трасы Менск-Івянец, можна выйсьці з рэйсавага аўтобуса. З гэтага месца да вусця Іслачы 91 кілямэтар.

Да шлюза на дзевятым кілямэтры сустрэнуцца каля шасці добрых месцаў для стаянак, але пры гэтым у рацэ будзе велізарная колькасьць карчакоў і пешаходных масткоў, якія трэба пераадольваць, маючы вопыт манеўраваньня ў байдарцы. Гэты ўчастак і цікавы, і складаны адначасова. У межань могуць сустракацца водмелі.

Упёршыся ў шлюз, выявіцца пратока ў правым беразе. Тут ляжаць ж/б пліты і іншае тэхналагічнае сьмецьце, якім гэтую пратоку спрабуюць засыпаць. Патрабуецца абнос байдарак па правым беразе ў пратоку, якая потым чыстая. Пераадоленьне шлюза на байдарцы небяспечна, па-першае, велічынёй зліва (каля мэтра), а гэтак жа трасамі, якія падтрымліваюць шлюзавую засаўку. Капітан можа пацярпець.

Праз два кілямэтры сустрэнецца мост, які злучае вёскі Кіявец і Галімцы, пасьля якога папярок ракі могуць сустрэцца драты упалай лініі электраперадач. З'ява часовая, пакуль спецыяльныя службы не прыбяруць іх. Далей праз два з невялікім кілямэтры, адразу пасьля ўпадзеньня левага прытоку Цецяроўка, на правым беразе, сустрэнецца добрае месца для стаянкі з камянямі для турыстычнай лазьні.

На 15-м кілямэтры, яшчэ праз два кілямэтры, сустрэнуцца завал і каменны перакат. У гэтым месцы папярок рэчышча ляжыць велізарнае дрэва, якое ў высокую ваду ўтварае завал, а ў межань пад ім праплысьці мажліва. З-за завалу і немажлівасьці праходу па свайму рэчышчу, рака ў гэтым месцы робіць прамыў справа, дзе можна прайсьці на байдарцы. І непасрэдна за гэтым вада закіпае над штучным парожкам з камянёў. Моцны сьліў і хваля забяспечана ў любы сэзон. Пасьля перакату абавязкова трэба спыніцца на правым беразе і прагуляцца да шашы ў паўночным кірунку. На скрыжаваньні дарог знаходзяцца старыя могілкі, дзе пахаваны В.Дунін-Марцінкевіч. Маецца капліца. Да в. Падневічы застаецца кілямэтар, дзе можна выйсці і агледзець руіны вадзянога млына. Адразу за мастом у 500-х мэтрах сустрэнецца абсталяваная стаянка.

Да маста ў в. Баравікоўшчына 11 кілямэтраў. На гэтым кавалку сустрэнуцца тры добрыя месцы для стаянкі на 4-м, 5-м і 8-м кілямэтрах. На 8-м кілямэтры на стаянцы маюцца камяні для турыстычнай лазьні, а за 100 мэтраў перад гэтым месцам у рацэ сустрэнецца каменны перакат.

У вёсцы Баравікоўшчына варта спыніцца для наведваньня мемарыяльнай капліцы на месцы пакутніцкай гібелі блажэнных А.Пухалы і Г.Стемпеня. Тут 19 ліпеня 1943 г. падчас карнай аперацыі "Герман" былі жорстка закатаваныя нацыстамі ксяндзы-францішкане з Івянца, душпастыры Першайской парафіі.

Адразу за мастом у 500-х мэтрах на правым беразе бачны геадэзічны пост, а над ракой нацягнуты металічны трос. Патрабуецца асьцярожнасьць. А праз два кілямэтры за мастом на правым беразе сустрэнецца добрае месца для стаянкі з камянямі для лазні. Яшчэ праз кіламетар, у вытоках Волмы, на левым беразе размясьцілася добрае месца для стаянкі. Абсталяванае кастрышча і альтанка, схованка для дроў. З вады на высокі бераг вядзе лесвічка, а пры вадзе зроблена "прастанька". Яшчэ адна стаянка праз 400 мэтраў на правым беразе з абрывам.

На 32 кілямэтры або ў пяці кіламетрах пасля маста сустрэнецца навясны мост праз раку. Тут абавязкова трэба спыніцца, каб наведаць руіны летняга палаца былога маёнтка графоў Тышкевічаў ХIХ-ХХ ст. Руіны месцяцца на левым беразе. Да іх вядзе сцежка ад мастка.

Далей да вёскі Яцкава рака віхляе ў пакрытых лесам берагах і ў любы сэзон гэты ўчастак маляўнічы. Справа ўпадаюць прытокі Люцынка і Дзедзік. Адразу за Дзедзікам, на левым беразе можна арганізаваць стаянку на паляне. Але добрая абсталяваная стаянка сустрэнецца на 43-м кілямэтры ці 16-ым кілямэтры ад вёскі Баравікоўшчына. Тут на правым беразе абсталяваная стаянка з альтанкамі і сталамі. Праўда гэта месца выкарыстоўваецца для адпачынку жыхарамі Валожына.

Перад мастом у в. Яцкава ў Іслач справа ўпадае Пяршайка, а на левым беразе знаходзіцца помнік загінулым воінам другой сусветнай вайны.

Да маста ў вёсцы Белакорэц 14 кілямэтраў. Рака віхляе сярод кустоўя і лес падыходзіць да ракі толькі два разы. На гэтым адрэзку сустрэнецца тры месцы для стаянкі: на 5-м, 7-м і 13-м кілямэтры пасьля маста ў в. Яцкава. Другое і трэцяе месцы заваюцца на высокім, абрывістым беразе з хваёвым лесам.

Да наступнага арыентыру - маста ў в. Дарагунь - 11,5 кілямэтраў. На гэтым участку рака выпрастана і цячэ ў каналізаваным рэчышчы парадку 7 кілямэтраў. Берагі голыя і не цікавыя. Лес падступае толькі праз 8,5 кілямэтраў, дзе на левым беразе сустрэнецца месца для стаянкі. Гэта апошняе месца, перад доўгім кавалкам ракі, якая сыходзіць у забалочаную даліну. Да самага вусця задавальняючых месцаў для стаянкі не сустрэнецца. Тут трэба плянаваць начлег, але маецца верагоднасць, што на гэтым месцы будуць праводзіць зьлёт ці мерапрыемства. Месца падрыхтавана менавіта для гэтага.

Пасьля маста і хутара Цюаны Іслач адыходзіць ад шашы і ўваходзіць у забалочаную даліну. А праз 5 кілямэтраў і зусім драбнее. Вада размяркоўваецца па даліне і рэчышча губляецца. Каля кілямэтра ў межань прыйдзецца рабіць праводку байдарак па рэчышчы ракі. Мажліва ў засушлівы перыяд году вады тут ня будзе ўвогуле, таму трэба быць гатовым на пранос байдарак і асабістых рэчаў па пясчанаму, сухому рэчышчы. Водмель рэзка скончыцца перад хутарам Сябрынь 1-е, дзе ўтварылася азярцо, а на левым беразе адбудавана аграсядзіба. Праз 6 кілямэтраў справа ўпадае рэчка Валожынка.

Апошнія пятнаццаць кілямэтраў Іслач шалёна выкручваецца ў сваёй даліне. Цвёрдых берагоў мала, у асноўным парослыя хмызняком і чаротам. Завалы адсутнічаюць, хуткасць ракі каля 4 км/г.

За 500 мэтраў да аўтамабільнага маста, перад вусьцем, сустрэнецца месца для стаянкі на левым беразе з альтанкай. Тут можна спыніцца і пры гэтым прайсьціся да брацкай магілы, якая знаходзіцца ў 40 мэтрах на поўдзень.

На аўтамабільным мосце можна скончыць сплаў, а можна працягнуць па рацэ Заходняя Бярэзіна.

Геаграфічныя аб'екты на рацэ: р. Яршэўка, р. Ратыньце, в. Кіявец, р. Цецяроўка, д. Падневічы, р. Івенчык, в. Баравікоўшчына, р. Волма, р. Люцынка, р. Дзедзік, п. Першамайскі, в. Яцкава, р. Пяршайка, в. Прыборныя, в. Белакорэц, в. Дарагунь, х. Сябрынь 1-е, р. Валожынка

Матэрыял падрыхтаваны па асабістым вопыце з выкарыстаньнем:
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- http://www.wmbel.by

Категория: ИСЛОЧЬ | Добавил: DzedFyodar (20.10.2011) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 3615 | Теги: байдарка, Іслач | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS