Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22065 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17883 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16592 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15222 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13749 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » УЗЛЯНКА

Апісаньне ракі Узьлянка

Узьлянка - рака ў Мядзельскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Нарачанка (басэйн Нёмана). Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 663 км2. Сярэднегадовы расход вады ў вусьці 4,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Асноўныя прытокі: Чорная, Ментынь (левыя).

 

 

Узьлянка пачынаецца каля вёскі Мазалеўшчына Мядзельскага раёну, вусьце на паўднёвым ўсходе ад вёскі Іжа Вілейскага раёна. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 1-2 км. Абалона ў высокай плыні разараная, яе шырыня 200-300 м. Ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Наўры (15 км) рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў. Шырыня рэчышча ў межань ад 8 да 20 м.

 

 

 

Сплаўны ўчастак пачынаецца пасьля маста ў вёсцы Наўры і складае 39 кілямэтраў. Ад маста ў Наўрах да маста ў Даўжанах два кілямэтры рака невыразная, цячэ ў вычышчаным рэчышчы, расьліннасьці па берагах няма. Вёска Даўжаны лічыцца класічным месцам для пачатку сплава. Сюды можна дабрацца рэйсавым аўтобусам з Менску.

 

Далей, да шлюза ў Сьвятках і потым да Рудзевічаў, рэчышча ракі Узлянка шырокае, каля 15 метраў. Берагі бязлесыя і высокія - каля 2 мэтраў, з лугамі пад выпас. Пасьля Рудзевічаў па правым беразе сустракаецца першы яловы лес, які застанецца недасяжным. Берагі зніжаюцца і пачынаецца забалочаная даліна, якая цягнецца да трыангуляцыйнага знака з адзнакай на мапе «167,4». На гэтым адрэзку лес да ракі не набліжаецца бліжэй 100 метраў.

 

На 13-м кілямэтры на пагорку з'явіцца першы даступны добры лес. На дзвухкілямэтровым ўчастку можна падабраць месца для стаянкі.

 

Да вёскі Ўзла рэчка віхляе праз хвойны лес, шмат абрывістых берагоў ад 1,5 да 6 мэтраў. Перад вёскай Узлы рэчышча пашыраецца, адчуваецца подпор невялікага вадасховішча і, на 19-м кілямэтры, рака перагароджана парэшткамі плаціны вадзянога млына. Тут прыйдзецца зрабіць абнос вакол будынка млына па правым беразе. Месца прыгожае і годнае для агляду. Праз 700 мэтраў сустрэнецца аўтамабільны мост шашы Менск-Мядзель.

 

 

Далей рака больш маляўнічая, працякае ў высокіх берагах з шчыльнай расьліннасьцю. На 23 кілямэтры пасьля маста на вёску Сіўцы злева ўпадае рэчка Чорная. На наступным сямікілямэтровым адрэзку да вёскі Ляскі можна выбраць добрае месца для стаянкі. Таксама цікавая рака і на чатырохкілямэтровым участку да вёскі Чырвоны Бераг. Да вусьця застаецца 5 кілямэтраў, на якіх Узьлянка прыгожа меандрирует ў высокіх берагах, зрэдку пакрытых лесам.

 


Геаграфічныя аб'екты на рацэ: в. Наўры, в. Даўжаны, в. Сьвяткі, в. Рудзевічы, р. Добрая, в. Узла, р. Чорная, в. Ляскі, в. Чырвоны Бераг

Выкарыстаныя крыніцы:
Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.

Категория: УЗЛЯНКА | Добавил: DzedFyodar (21.10.2011) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2240 | Теги: прыток, Нарачанка, Узьлянка, Нарач | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS