Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22033 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17866 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16576 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15205 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13735 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » ПРОНЯ

Апісаньне ракі Проня

Проня — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, а таксама Чавускім, Горацкім і Прапошаскім (Слаўгародскім) раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сож (басэйн Дняпра). Даўжыня 172 км. Плошча вадазбору 4 910 км2. Сярэднегадовы расход вады ў вусьці 29,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰. Асноўныя прытокі: Галыша, Бася, Раста (правыя), Парасіца, Хуткая, Вербаўка, Кашанка (левыя).

Вытока Проні ля вёсцы Ланенка Дубровенскага раёну на Смаленскім узвышшы, вусьце на ўсходняй ускраіне места Прапошаск (Слаўгарад). Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная; шырыня яе ад 0,4-0,6 км у высокай плыні да 1-2 км у нізкай. Схілы стромкія, нярэдка абрывістыя, (вышыня ад 3 м да 20 м), ніжэй вусьця ракі Бася трапляюцца невялікія тэрасы. Абалона роўная, двухбаковая, сухая, лугавая; шырыня яе 0,25-0,5 км, у вусьці 0,8-1,2 км (на асобных дзялянках звужаецца да 80 м), ніжэй вусьця ракі Хуткая пашыраецца да 3,8 км. У разводзьдзе затапляецца вадой на 10-40 дзён на глыбіню 0,4 м у высокай плыні і 1,5-2,5 м у нізкай. Рэчышча каналізаванае на працягу 19 км: ад вытоку да вусьця ракі Пнёўка (15 км) і ад паўднёвай ускраіны места Горкі дадолу па плыні (4 км): на астатнім працягу зьвілістае, каля места Горкі разгаліноўваецца на некалькі рукавоў. Берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у высокай плыні нізкія і забалочаныя, адкрытыя (вышыня 1-1,5 м, на асобных дзялянках да 7 м).

Жыўленьне мяшанае, зь перавагай сьнегавога. У высокай плыні на пэрыяд вясновага разводзьдзя прыпадае каля 74% гадавога сьцёку, у нізкім менш за 58%. Шырыня ракі ў межань 15-20 м, у нізкай плыні месцамі да 50 м. Найвялікшы ўзровень разводзьдзя звычайна ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,8 м у высокай да 3,8 м у нізкай плыні. Замярзае ў вярхоўі ў канцы лістапада, ніжэй - у 1-й дэкадзе сьнежня; крыгалом у канцы сакавіка - пачатку красавіка. Улетку магчымыя дажджавыя паводкі. Прымае сьцёк з сеткі мэліярацыйных каналаў.

У дадзеным апісаньні пачаткам сплаўнага ўчастка па рацэ Проня лічыцца чыгуначны мост у горадзе Горкі і складае 184,5 кілямэтра да вусьця. Горад Горкі размешчаны пры ўпадзеньні ў Проню ракі Паросіцы. Тут знаходзіцца найстарэйшы (закладзены ў 19 ст.) Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У Горках таксама можна агледзець царкву Святога Міхаіла, гарадскую забудову канца XIX стагоддзя і габрэйскія могілкі.

Сплаў можна пачаць пад чыгуначным мастом, да якога не складана дайсьці ад чыгуначнай станцыі каля кілямэтра. Рэчка Проня на ўчастку ад Горак да ўпадзеньня рэчкі Хуткая цячэ ў бязлесай зоне, а ад вёскі Равячына - ў вузкім кан’ёне, парослым кустамі. Кусты і вербы схіляюцца над вадой і часта перашкаджаюць сплаў, у тым ліку і заваламі. Гэты ўчастак складае 30 кілямэтраў. Месца для стаянкі знайсьці праблематычна, на берагах толькі рэдка сустракаемыя астраўкі дрэў.

За два кілямэтры да вусьця рэчкі Хуткая ў вёсцы Старажоўцы на рацэ сустракаюцца рэшткі драўлянай дамбы. З ракі тырчаць астанкі паль, ўтвараецца завал. Магчыма спатрэбіцца абнос па левым беразе.

У вусьці Хуткай Проня выглядае ў тры разы вужэй свайго прытока, і цяпер шырыня ракі складае 8-10 мэтраў. Хуткасьць плыні павялічваецца. Да горада Дрыбін два кілямэтры. У горадзе можна агледзець Спаса-Праабражэнскую царкву, млын і габрэйскія могілкі.

На наступным участку даўжынёй ў 21 кілямэтар да аўтамабільнага маста Сухары-Мсціслаў рака па ранейшаму моцна віхляе, з'яўляюцца мелі. Насупраць вёскі Галавічы, на працягу кілямэтра, лес суправаджае раку левым берагам, але выхадаў няма. Адзінае добрае месца для стаянкі маецца за два кілямэтры перад мастом на левым беразе. Тут месьціцца абсталяваная стаянка з альтанкай. Добры сасновы лес, пяшчаны абрывісты бераг.

Да наступнага аўтамабільнага маста трасы Магілёў-Чэрыкаў 53 кілямэтры. Проня на гэтым участку вельмі маляўнічая: працякае ў высокіх берагах, мала населеных пунктаў. Месца для стаянкі можна падабраць пры падыходзе да ракі ляснога масіва. Рэчышча чыстае, завалы і перашкоды адсутнічаюць.

Шэсць кілямэтраў да чыгуначнага маста напрамку Магілёў-Крычаў рэчка цячэ ў адкрытай, забалочанай даліне. Чыгуначны мост не ахоўваецца, побач па леваму берагу прыпыначны пункт дызель-цягнікоў «Проня». Перад мастом справа ўпадае рэчка Бася, утвараючы разьліў.

Далей да Слаўгарада рака паступова пашыраецца з 20 да 35 метраў і да 50 у паводку. На 126 кілямэтры на правым беразе сустрэнецца вёска Петухоўка, на 150 кілямэтры справа ўпадае рэчка Реста. На 154 кілямэтры злева ўпадае рэчка Купка. На 181 кілямэтры сустрэнецца мост шашы Слаўгарад-Чэрыкаў і ўжо праз тры кілямэтры вусьце Проні. Па правым беразе узвышаецца горад Слаўгарад. Тут можна агледзець царкву Раства Багародзіцы і парк былога маёнтка Галіцына.

Сплаў можна працягнуць па рацэ Сож.

Геаграфічныя аб'екты на рацэ: в. Ланенка, в. Лосеўка, в. Радыёнаўка, в. Сава, в. Сенькава, г. Горкі, р. Паросіца, в. Азаровічы, в. В.Каралёўка, р. Крывая, в. Кузовіна, в. Старажоўка, р. Хуткая, г. Дрыбін, д. Галавічы, р. Серпенка, в. Будзіна, р. Вярбоўка, в. Скварск, р. Кошанка, в. Прылепаўка, в. Пуцькі, в. Старасельле, в. Ключ, в. Загорэнка, в. Высокае, в. Петухоўка, в. Дужаўка, р. Рэста, р. Крупка, в. Ч.Слабада, г. Слаўгарад.

Выкарыстаныя крыніцы:
Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
http://www.wmbel.by
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Проня
http://www.radzima.org

Категория: ПРОНЯ | Добавил: DzedFyodar (25.10.2011) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 3390 | Теги: Сож, прыток, Проня | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS