Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 21942 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17797 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16518 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15121 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13686 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » КЛЯВА (Клева)

Апісаньне ракі Клява

Клява працякае ў Бялыніцкім і Бярэзінскім раёнах Магілёўскай і Менскай абласьцёў, з'яўляецца левым прытокам ракі Бярэзіна (басэйн ракі Днепр). Даўжыня складае 80 кілямэтраў, плошча вадазбору 498 м2. Сярэднегадавы расход вады ў вусьці 3 м3/с, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.


Свой пачатак рака Клява бярэ з возера Заазерскае ў Бялыніцкім раёне. Вусьце знаходзіцца на паўднёвым-усходзе ад вёскі Чырвоны Бераг Бярэзінскага раёна. Асноўныя прытокі – рэчка Клявіца (правы), Беларэч (левы). Клява працякае па паўднёва-усходнім схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецыпадобная, шырынёй 600-800 мэтраў, у нізоўях, на кавалку 6 кілямэтраў, невыразная. Берагі стромкія вышынёй да 5-8 мэтраў. Пойма ў асноўным двухбаковая, шырынёй 200-300 мэтраў. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 кілямэтраў у сярэдней часцы і 1 кілямэтар у вытокаў. Шырыня ракі ў межань 6-8 мэтраў.

 

 

Рэчка Клява не з’яўляецца месцам, у распаўсюджаным прадстаўленьні турыстаў-воднікаў, як маршрут для воднага паходу. Магчыма гэта і сапраўды так. Дакладна, ёсьць больш цікавыя й дасяжныя маршруты. Але ж нельга адхіляць мажлівасьць правесьці добра час у нязведаннай мясцовасьці.

Рэчка Клява з-за сваёй невялікай даўжыні можа разглядацца як маршрут паходу выходнага дня (ПВД). Так і чуецца, што такія рэчкі мы праходзім навылёт, з-за чаго гэткія паходы становяцца не цікавымі. Адразу жадаю папярэдзіць, маршрут па Кляве можа скласьці да чатырох – пяці дзён. Пры гэтым неабходна вельмі дакладна ведаць узровень вады ў рацэ.

Калі вады багата, тады можна рызыкнуць стартаваць ад аўтамабільнай шашы Беразіно-Магілёў. Такі падыход да плянаваньня пачатку маршрута забясьпечыць вам яскравыя ўражаньні ад пятляньня па рацэ ў чароце, разбор і абнос завалаў, ці блуканьне па пойме ў чароце ў пошуке рэчышча. Аднак пойма ракі з двух бакоў зарослая лесам, таму згубіцца будзе ня так і цяжка.

 

Ад шашы да вёскі Волы рака рэзка пятляе ў чароце. Шырыня ракі ад 2 да 4 мэтраў, а як рэчышча падыходзіць да лесу – чакай завал. Гэты кавалак ракі можа стацца дзённым пераходам. Месцаў для начоўкі няма да вёскі Дуброўка. Калі да вёскі Дуброўка не атрымалася дайсьці, давядзецца рабіць начоўку ў вельмі нязручным мейсцы. Адрэзак ад шашы да Дуброўкі складае 15 кілямэтраў.

Можна сплянаваць ранішні старт у вёсцы Старыя Прыборкі, сабраўшы байдаркі ля мосту, чы арганізаваць вечаровую заброску да месца ля вёскі Дуброўка. Тут - добра абсталяваная стаянка ля астанкаў мосту.

 

Адрэзак ракі да вёскі Беразоўка не зьмяняе характара, толькі рэчышча зрэдку пашыраецца да 5-6 мэтраў, але й звужаецца да 2-2,5 мэтраў і час ад часу хаваецца ў чароце. Лес, пакуль, застаецца недасяжным. Пры гэтым завалы, кладачкі й масткі абавязкова не дадуць спакою.

 

Ад вёскі Казлоў Бераг да выходу ракі з лесу ў каналізаванае рэчышча, перад вёскай Міластава, выбраць месца для стаянкі ня цяжка. Левы бераг на гэтым кавалку ў асноўным высокі і стромкі. Маюцца абсталяваныя стаянкі, лес змешаны, большай часткай ліственны. Аднак сустракаюцца й чыста хвойныя масівы. Кавалак ракі ад вёскі Дуброўка да вёскі Карабоўскае складае 20 кілямэтраў. Добры кавалак для дзённага пераходу.

Адразу за вёскай Карабоўскае, ці раней, абавязкова трэба плянаваць начоўку, бо на кавалку ракі да вузкакалейнай чыгункі зусім няма нармалёвага лесу. Рака працякае па адкрытай мясцовасьці з рэдкімі кустарнікамі. Адзіна нармальным месцам для стаянкі да вадасховішча ля вёскі Гарэнічы павінен разглядацца лес, падыходзячы да ракі правым берагам ля вузкакалейнай чыгункі, што вядзе да тарфяных выкапняў. Гэты кавалак маршрута таксама складае 20 кілямэтраў.

Пасьля мосту ў вёсцы Косаўка цячэньне зьнікае й адчуваецца падпор вадасховішча. На яго берагах даволі шмат рыбацкіх месцаў, як і саміх рыбакоў. Плянаваць тут стаянку непажадана з-за блізкасьці да населеных пунктаў і вялікай колькасьці жадаючых парыбачыць.

 

Дамба ў Гарэнічах патрабуе абноса, які можна зрабіць з абодвух бакоў, але лепей ставіць байдаркі на ваду з правага берага за дамбай. Побач у вёсцы крама, а так сама аўтобусны прыпынак і аўтобус да Беразіно. Тут можна сплянаваць фініш маршрута.

Далей рэчка Клява зноўку звужаецца да 6-10 мэтраў і адрэзак ракі да вусьця не мяняе характару. Мноства завалаў, дый адсутнасьць нармальнага лесу. Берагі павышаныя дый пазарослыя кустоўем. Магчымасьці зладзіць стаянку адсутнічаюць. Кавалак маршрута ад вузкакалейкі да вусьця складае 15 кілямэтраў.

 

Фініш можна сплянаваць у вёсцы Чырвоны Бераг на рацэ Бярэзіна, падняўшыся кілямэтар супраць цячэньня, чы наўпрост спыніцца на процілеглым беразе Бярэзіны ад вусьця Клявы, куды можа спакойна пад’ехаць мікрааўтобус. Ну а калі гэтага маршрута выявіцца замала, тады можна працягнуць сплаў па рэчцы Бярэзіна, якая ўжо ў месцы ўпадзеньня Клявы мае 40-50 мэтраў шырыні.

У выніку, максымальная дыстанцыя маршрута па рацэ Клява складае 75 кілямэтраў. Для зніжэньня экстрыма, зьвязаннага з пераадольваньнем першых кілямэтраў, пажадана арганізоўваць паход вясной, чы ў першую палову лета, а так сама запасьцісь цярпеньнем для пераадольваньня невялікіх, але частых завалаў у рацэ.

Геаграфічныя аб’екты на маршруце: в. Карытніца, в Прыборкі, в. Дуброўка, в. Казлоў Бераг, в. Быкавічы, в. Лабушаны, в. Міластава, в. Вяз’е, в. Беразоўка, в. Капланцы, в. Косаўка, м. Гарэнічы, в. Чырвоны Бераг.

Скарыстаныя крыніцы:
Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
http://saloni.by.ru/klub/klava2006.html
http://saloni.by.ru/klub/klava2008.html

Категория: КЛЯВА (Клева) | Добавил: DzedFyodar (03.07.2011) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2325 | Теги: Клява, байдарка | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS