Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23807 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 19255 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17747 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 16343 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14600 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег польша ельня болото Мнюта ровар паход Велосипед турклуб Вилия Кемпинг прыток фестиваль неман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ Граница Тышкевич мультигонка березина Крэйг Фэйрбрасс клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига льва веломаршрут чемпионат кубок активная зона Страча припять альпинизм велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія полесье Случь Активный 2013 книга соревнования отчет Высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины Новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы поход вершина ПВД сплав двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Апрель » 12 » Тыдзень лесу – 2013

11:44
Тыдзень лесу – 2013


Дабрачынная акцыя "Тыдзень лесу” праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі з 2007 года, з той пары ў ёй прынялі ўдзел больш за 250 тысяч чалавек, паведамляе "Браслаўская Звязда". Яна дае магчымасць людзям бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашыя лясы, а таксама ўнесці непасрэдны ўклад у памнажэнне лясных багаццяў краіны.

Так, у мінулым годзе ў Браслаўскім раёне традыцыйнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні Чэрнеўскай, Мяжанскай, Кансталінскай школ, якія на роўных з вопытнымі лесаводамі закладвалі новыя лясы. У добраўпарадкаванні тэрыторыі, ачыстцы лесу ад смецця і навядзенні парадку ў парку "Бяльмонты” прынялі ўдзел вучні Ахрэмаўскай школы. Навуковым аддзелам нацпарка для вучняў гарадскіх школ былі праведзены лекцыі на лясную тэматыку, а таксама экскурсіі на пляцоўку для феналагічных даследаванняў. Арганізацыі раёна таксама не засталіся ў баку: калектыў дзіцячага сада №3 правёў добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі, а Браслаўская МРІ АЖ і РС, ТБЗ "Браслаўскі” унеслі ўклад у стварэнне новых лесапасадак у Іодскім лясніцтве.

Сёлета ва ўсіх арганізацыях нашай краіны, якія вядуць лясную гаспадарку, дабрачынная акцыя пройдзе з 13 па 20 красавіка. Прысвечана яна 130-годдзю стварэння мяча Колесава - спецыяльнай лапаткі для пасадкі саджанцаў лясных культур.

Па традыцыі прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія сумесна з лесаводамі НП "Браслаўскія азёры” могуць стварыць памятныя пасадкі лясных ці ландшафтных культур, алей ці сквераў, навесці парадак у лесе, добраўпарадкаваць месцы адпачынку.

Заяўкі на ўдзел у правядзенні "Тыдня лесу” прымаюць ляснічыя:
Браслаўскае лясніцтва – Крывашанава Ілона Аркадзеўна (тэл. 31-1-07);
Богінскае лясніцтва – Баліка Вадзім Станіслававіч (в. Богіна, тэл. 24-9-20);
Друйскае лясніцтва – Кірылаў Іван Васільевіч (в. Чэрнева, тэл. 23-7-28);
Замошскае лясніцтва – Ягоранкаў Уладзімір Мікалаевіч (в. Замошша, тэл. 27-3-14);
Дубраўскае лясніцтва – Прэткель Уладзімір Тадэвушавіч (в. Дубраўка, тэл. 23-1-55);
Барунскае лясніцтва – Рашкевіч Іван Антонавіч (г. Браслаў, тэл. 22-0-51);
Відзаўскае лясніцтва – Усовіч Павел Аляксандравіч (г. п. Відзы, тэл. 28-5-11);
Казянскае лясніцтва – Буяльская Алена Тадэвушаўна (в. Дубраўка, тэл. 23-3-95);
Іодскае лясніцтва – Шудзель Генадзь Леанідавіч (в. Іоды, тэл. 34-5-79);
Опсаўскае лясніцтва – Ляўчук Мікалай Пятровіч (агр. Опса, тэл. 3178496).
Категория: НОВОСТИ РЕГИОНОВ | Просмотров: 1925 | Добавил: DzedFyodar | Теги: лес | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS