Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 21942 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17797 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16518 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15121 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13686 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Июнь » 28 » На веласіпедах па Браслаўшчыне

14:30
На веласіпедах па Браслаўшчыне

З 24 па 29 чэрвеня грамадскае аб’яднанне "Адпачынак на вёсцы” арганізавала для групы веласіпедыстаў з Фінляндыі тур па Браслаўскім, Міёрскім і Расонскім раёнах, паведамляе "Браслаўская Зорка".

У Браславе турысты адпачывалі на аграэкасядзібе "Петухоўшчына” з 24 па 26 чэрвеня. Пасля таго, як яны ўладкаваліся, пасмакавалі духмяную юшку, адправіліся на веласіпедах на экскурсію па Браславе. Іх вельмі ўразіла прырода, прыгажосць і дагледжанасць райцэнтра. А на наступны дзень турысты раздзяліліся на тры групы: першая, у склад якой уваходзілі найбольш вынослівыя і падрыхтаваныя веласіпедысты, рушылі на гару Маяк, у Краснагорку, Слабодку. Суправаджаў іх у паездцы наш мясцовы веласіпедыст са стажам Генрых Дзямідка. Дзве астатнія групы наведалі Слабодку, дзе пабылі ў касцёле і на возавай градзе.

Жадаем выказаць шчырую падзяку супрацоўнікам памежнай службы, якія аператыўна далі дазвол групе праехаць транзітам па тэрыторыі прыгранічнай зоны, і ксяндзу Лешэку, які адкрыў касцёл у Слабодцы, каб той маглі наведаць турысты.

Вечарам веласіпедысты вярнуліся на сядзібу стомленыя, але задаволеныя. А ўжо раніцай наступнага дня адправіліся ў Міёрскі раён на балота Ельна. Запланавана была ў іх і экскурсія з начоўкай у Зачарэўе. Затым іх шлях ляжаў у в. Клясціцы, дзе шмат гадоў працуе зялёны маршрут "Блакітныя каралі Расоншчыны”.


Тур па Віцебскай вобласці заказала жыхарка Фінляндыі, якая шмат гадоў таму назад была ў турыстычнай паездцы па Беларусі і ў Мінску. Ёй у нас вельмі спадабалася, і жанчына марыла прыехаць сюды менавіта на веласіпедную экскурсію.

Група была рознаўзроставая. Асабліва ўразіла руска-фінская сям’я, якая жыве ў прыгарадзе Хельсінкі. Яны вельмі любяць падарожнічаць менавіта на веласіпедах, бо гэта не толькі зручна, а і экалагічна. Сям’я вегетарыянская. Але не ўстрымаліся, каб не паспрабаваць "маякоўскую” каўбасу, прыгатаваную на грылі.

У іх маленькі чатырохгадовы сын. З бацькамі на веласіпедзе хлопчык падарожнічае з шасцімесячнага ўзросту. Для яго спецыяльна абсталяваны веласіпед.
Сям’я падарожнічае таксама па Расіі, Украіне. На наступны год яны маюць намер сабраць большую каманду аматараў такіх прагулак і зноў прыехаць на Браслаўшчыну.
Категория: НОВОСТИ ВЕЛО-ТУРИЗМА | Просмотров: 1843 | Добавил: DzedFyodar | Теги: ровар, Браслаў, МАЯК | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 2
1 Svam  
"На веласіпедах па Браслаўшчыне."
А чаму, не на роварах??? :(

2 DzedFyodar  
А чаму гэты артыкул ніпісала "Браслаўская Звязда", а не ЗОРКА??
:-))))))))))))))

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS