Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22032 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17865 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16576 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15205 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13734 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Август » 27 » На вадаёмах павінна быць чысціня

11:03
На вадаёмах павінна быць чысціня
Наш раён лічыцца адным з самых маляўнічых і чыстых рэгіёнаў у рэспубліцы, паведамляе "Браслаўская звязда". Таму падтрыманне чысціні вадаёмаў і вадацёкаў застаецца актуальным.

Для папярэджвання забруджвання, засмечанасці і спусташэння водных аб’ектаў, а таксама захавання навакольнага асяроддзя жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыях, якія прылягаюць да вадаёмаў, рэк, устанаўліваюцца водаахоўныя зоны. У іх межах выдзяляюцца прыбярэжныя палосы строгага ахоўнага рэжыму. Граніцы водаахоўных тэрыторый абазначаюцца на мясцовасці інфармацыйнымі шчытамі.

Для водных аб’ектаў, у адносінах якіх не зацверджаны праекты водаахоўных зон і прыбярэжных палос, прымяняецца значэнне іх мінімальнай шырыні: для вялікай ракі, даўжынёй больш за 500 км, яна складае 700 м, у межах населеных пунктаў – 300 м, для малой ракі, даўжынёй да 200 км, адпаведна 500 і 200 метраў, для возера – 500 і 300 м.

Яшчэ раз напомню жыхарам і гасцям раёна пра самыя простыя патрабаванні. У граніцах водаахоўных зон забараняецца мыць транспартныя і іншыя тэхнічныя сродкі па-за ўстаноўленых месц, абсталёўваць стаянкі механічных транспартных сродкаў, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку тэрыторый, а ў выпадку іх адсутнасці – на адлегласці не менш за 30 метраў па гарызанталі ад уразання вады. Забарона не распаўсюджваецца на механічныя транспартныя сродкі органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў і іншых юрыдычных асоб пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях пры выкананні ўскладзеных на іх задач і функцый.

У межах нацыянальнага парку забараняецца рух і стаянка механічных транспартных сродкаў па-за дарогамі і спецыяльна абсталяваных месц. Выключэнне складае транспарт спецыяльных службаў і дзяржаўных органаў, а таксама тэхніка, якая выконвае лесагаспадарчыя і сельгасработы, што забяспечваюць функцыянаванне НП "Браслаўскія азёры”.

Не варта забываць і пра агульныя правілы аховы вод. Нельга забруджваць паверхню водазабораў адкідамі вытворчасці, а таксама нафтавымі, хімічнымі і іншымі прадуктамі. У прыватнасці, забараняецца мыць бялізну, дываны з прымяненнем хімічных сродкаў як у самім вадаёме, так і паблізу яго, карыстацца пры купанні шампунем, мылам.

Парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўных зон і прыбярэжных палос, водаахоўнага рэжыму на водазаборах цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 30, на юрыдычную асобу – да 50 БВ.

Віктар Куель,
галоўны спецыяліст райінспекцыі ПРіАНА.
Категория: НОВОСТИ РЕГИОНОВ | Просмотров: 1768 | Добавил: DzedFyodar | Теги: вада, чысьціня, Браслаў | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS