Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23806 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 19255 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17747 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 16342 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14599 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег польша ельня болото Мнюта ровар паход Велосипед турклуб Вилия Кемпинг прыток фестиваль неман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ Граница Тышкевич мультигонка березина Крэйг Фэйрбрасс клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига льва веломаршрут чемпионат кубок активная зона Страча припять альпинизм велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія полесье Случь Активный 2013 книга соревнования отчет Высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины Новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы поход вершина ПВД сплав двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 8
Гостей: 8
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2012 » Июнь » 20 » На двух колах па фартах

15:02
На двух колах па фартах

Фарты гарадзенскай крэпасці ахопліваюць горад паўкальцом, але многія гараджане нават не ведаюць пра іх існаванне "Твой Стыль".  Да некаторых фартоў можна даехаць на ровары, што мы і зрабілі невялікай кампаніяй.

Нашае падарожжа працягнулася ўсяго некалькі гадзін і ахапіла два фарты, што знаходзяцца побач з горадам: гэта форт №8 і парахавы пограб фарта №7. Здавалася б, што новага  нам могуць распавесці гэтыя бетонныя глыбы, што засталіся з 1-й Сусветнай вайны?

Аднак самай першай нечаканасцю для нас было тое, што каля фарта№8 ідзе вялікая вырубка лесу і завалы бярвення адразу нагадалі мне пра сібірскія лесапавалы, дзе працавалі калісьці зняволеныя.

Восьмы форт каля вёскі Гібулічы – каменны іспалін, які будаваўся ў 1913-1915 гг.  расейскім інжынерам-палкоўнікам Віктарам Патрэсавым – зараз знаходзіцца ў вельмі запушчаным стане.

Каменныя глыбы раскіданыя на адлегласці болш за 100 метраў пасля выбуху, які зрабілі расейскія войскі пры адступленні падчас 1-й сусветнай вайны. На сённяшні момант захаваўся толькі правы бруствер фарта з ўваходам, які вельмі ўражвае. На гэтым каменным ўваходзе і па ўсёй даўжыні часткі крэпасці ладзяць свае трэніроўкі спелеолагі і альпіністы, што прыяджаюць сюды з усёй Беларусі.

Амаль гадзіну мы аглядалі камяні і падземныя галерэі фарта з надзеяй знайсці нейкія ўспаміны пра вайну, што адбылася тут амаль сто год таму.

Другой кропкай нашага маршруту быў парахавы склад фарта №7. Сам форт знаходзіцца ў вёсцы Малая Альшанка, а парахавы склад – у полі. З дарогі можна падумаць, што зялёная  выспа пасярод поля – проста нейкі ўзгорак. Аднак гэты ўзгорак, што парос дрэвамі – таксама кавалкі бетону, што пакінула нам амаль стогадовая гісторыя.

Усім гарадзенскім велападарожнікам раю праехацца вакол гораду і ўбачыць сваімі вачыма дзівосы, што знаходзяцца побач.

Категория: НОВОСТИ ВЕЛО-ТУРИЗМА | Просмотров: 2088 | Добавил: DzedFyodar | Теги: форты, ровар, Гародня, пакатушка | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS