Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22032 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17865 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16576 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15205 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13734 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2012 » Сентябрь » 14 » Людзі! Ратуйце Ясельду!!!

13:47
Людзі! Ратуйце Ясельду!!!

Ясельда
– гэта мілая сэрцу кожнага палешука рачулка, бярэ свой пачатак побач з Белавежскай пушчай.
Яшчэ ў савецкія часы гора-меліяратары ў вытоку зрабілі з яе канаву, абвалавалі многія месцы на яе шляху.
Зніклі і шматкіламетровыя балоты, якія падпітвалі яе вадзіцай, давалі ўсім нам, людзям, багата кіслароду, а птушкам і другім насельнікам яна была родным домам. 
Знайшлі тут прытулак і вяртлявая чаратоўка, і балотная чарапаха – чырвонакніжнікі.
На адкрыццё палявання на Ясельду наведваецца мноства паляўнічых і рака з радасцю ўсіх прымае.
Палаткі, вогнішчы, паляўнічыя гісторыі – ўсё гэта бачыла і чула рачулка і яе сяброўкі - карміліцы балоты.

Але, што чалавеку, "цару прыроды”, да яе хараства, яе праблем, яе жыцця. 
Ён працягвае ганебна ставіцца да гэтага райскага куточка прыроды.
Не аднойчы на паверхні ракі плылі загінутыя рыбіны, як вынік безгаспадарчай дзейнасці калгасаў, якія раз-пораз скідвалі ў яе чыстыя воды адыходы жывёлагадоўчых ферм. 
А меліярыраваныя землі далі добры ўраджай 4-5 год і ператварыліся ў зялёныя дываны, на якіх нічога не расце, акрамя травы для жывелін.
Вельмі шмат такіх палеткаў побач з дамбай, якая абрамляе Ясельду.

І вось новая прыйшла бяда. 

Улетку гэтага года вада ў рэчцы сыйшла прыкладна на метр. 
Для ракі, якая пітаецца вадой з балот, гэта вельмі многа, гэта ўжо пагібель.
Такога ніколі не было, нават пры самым спякотным надвор’і. 

Ясельда абмяльчэла і ўсё лета знаходзілась у акупацыі бакланаў (яны раней тут не вадзілісь) і шэрай чаплі. 

Рыбу бралі голымі рукамі і клювамі, і птушкі і чалавек.
Даведаўшыся аб гэтай навале папрасіў адвезці мяне, цяжка хворага чалавека, на мілую сэрцу рачулку. 
І тое, што там пабачыў, невыноснай боллю адгукнулася ў сэрцы.

Ясельды амаль ужо не стала. 
Перасохлі балоты, пратокі, ручайкі, рукава.
Засталася толькі адна канава, адно рэчышча, па якім збягае астатняя вада, патрэскаўшаяся муля, зараснікі балотнай травы, чароту.

Вось і ўся Ясельда.
Чаму маўчыць дырэктар Спораўскага заказніка, які калісьці расказваў аб экалагічных сцежках, аб прыцягванні замежных турыстаў?
Куды падзеліся балотныя чарапахі, вяртлявыя чаратоўкі і другія насельнікі навакольнага свету? 
І, верагодна, такое становішча да самага Пінску?

Едучы по дарозе Драгічын-Белаазёрск заўважыў, што ўсе меліяратыўныя канавы ад вескі Хомск да самай Ясельды, а гэта болей 2 кіламетраў, перапоўнены вадою. Навошта?
Жніво ўжо даўно скончана. 
Чаму вада не адкачваецца ў раку?
Каго яна поіць?

І побач з ракой знаходзіцца насосная станцыя, якая яшчэ ў добрым стане.
А колькі такіх разбураных насосных станцый месціцца ўздоўж Ясельды?

Мусіць думаюць, што будзе сухое надвор’е у восень і маласнежная зіма, таму назапашваюць ваду наперад. 

А што няхай Ясельда памірае?

Паляўнічыя ўголас кажуць, што па загаду з Брэсцкага аблвыканкама, запаўняліся меліяратыўныя канавы, каб падтрымаць узровень вады для палеткаў.

Чыноўнікі ратавалі ўраджай. 
Давалі свае мільёны тонн збожжа, папляскалі ў далоні, зрабілі дажынкі і ... загубілі Ясельду – жамчужыну Палесся.

Трэба біць у калакалы, крычаць голасна, моцна на ўсю Беларусь. 
Не маўчыце. 
Скажіце сваё слова. Злачынцы павінны несці адказнасць. 

Людзі! Ратуйце Ясельду!


Напаіце яе вадзіцай, змачыце яе патрэсканыя губы, напоўніце яе рукі-прытокі і яна ажыве, дасць жыццё і прытулак яе насельнікам, пакуль яшчэ не позна.

Калі патрэбна, забярыце маё жыццё, але выратуйце гэтую рачулку: Божае стварэнне – родны куточак зямнога раю.

Мікола Шаўчук (Дзед Бекас) (www.wildlife.by)
арганізатар гурта паляўнічай музыкі "Бекас”, ганаровы сябра БТПР

Категория: НОВОСТИ РЕГИОНОВ | Просмотров: 1824 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Ясельда | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS