Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22064 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15218 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13748 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Февраль » 1 » Гродзенскія раварысты склалі маршрут памяці падзей 1863-64 гадоў

09:45
Гродзенскія раварысты склалі маршрут памяці падзей 1863-64 гадоў
Вандроўка па горадзе пабудавана вакол 27 знакавых кропак – будынкаў і мясцін, звязаных з паўстаннем 1863 года, вуліц, якія носяць імя герояў паўстання, паведамляе "Твой Стыль".

Ініцыятарамі складання мемарыяльнага маршрута сталі ўдзельнікі кола раварыстаў.

Алесь Крой, адзін са складальнікаў маршрута:

- Гэта нашая супольная справа. Над гэтым маршрутам працавалі тры чалавекі, пяцёра складаюць маршрут, прысвечаны падзеям паўстання па тэрыторыі ўсёй Гродзенскай вобласці.
Праца па гарадскім маршруце скончаная працэнтаў на 80. 
Зараз наша асноўная мэта - запісаць усе дамы, асобы, вуліцы, звязаныя з паўстаннем. Наступны этап - фатаграфаванне кожнага аб''екта і канчатковае рашэнне - што ўключаць у веламаршрут, а што - не.
Той варыянт маршрута, які на сёння атрымаўся, мы выклалі на абмеркаванне. 
Спадзяемся, людзі адгукнуцца, выкажуць свае заўвагі, прапановы, і наша кола аматараў роварных вандровак пашырыцца.
Пакуль ёсць супярэчлівыя кропкі ў маршрутах, увесь час з’яўляюцца новыя звесткі. 
Асабліва шмат працы па складанні маршрута па Гродзенскай вобласці. Літаральна некалькі дзён таму атрымаў новыя матэрыялы з архіву ў Вільні.

Веламаршрут памяці падзей паўстання 1863 года ў Гродне пачынаецца з вакзала, адным з месцаў збору паўстанцаў, ідзе праз вуліцу Ажэшкі, дзе жылі некалькі ўдзельнікаў паўстання, каля месца Губернатарскага палаца, дзе калісьці "працаваў” Мураўёў-вешальнік (на ягоны загад у гады паўстання паліліся вёскі і шляхецкія ваколіцы на Гарадзеншчыне).

На мапе маршрута адзначаныя дамы, дзе збіраліся ўдзельнікі паўстання, будынак былой мужчынскай гімназіі, навучэнцы якой актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні, клаятары і касцёлы, чыгуначны мост, будаваны удзельнікам паўстання С.Шпольцам.

Могілкі, Фарная аптэка, гарадзенская турма, вуліцы Каліноўскага, Урублеўскага, Дамброўскага…

Сканчаецца маршрут у Грандзічах.
Перад паўстанннем у 1862г. на месцы крыжа на ўездзе ў вёску былі знойдзеныя газеты "Мужыцкая праўда”, пакінутыя быццам бы Каліноўскім ці Урублеўскім. Па іншых звестках грандзіцкі парабак Мікалай Таўрэль знайшоў "Мужыцкую праўду”каля статуі Св.Іаана і ткнуў газету ў шчыліну перад абразамі.Чыноўнік Лясота тады кваліфікаваў "гэтую справу” як палітычнае антыдзяржаўнае злачынства.

Выказаць свае меркаванні і парады складальнікам маршрута можна тут.
Категория: НОВОСТИ ВЕЛО-ТУРИЗМА | Просмотров: 1677 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Каліноўскі, Горадня | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS