Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22038 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17870 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16579 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15207 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13737 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » В ПОХОДАХ » МАРШРУТЫ

Экалагічны маршрут: «Рэчка Сула – Млыновы шлях»

Экалагічны маршрут: «Рэчка Сула – Млыновы шлях»

Геаграфія маршруту: вёскі Найдзёнавічы - Зуберава Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласьці

Сродак перамяшчэньня: сплаў на байдарках (2-3 дні, выходныя)

Час правядзеньня: травень - кастрычнік

Апісаньне маршруту

Маршрут складаецца з трох варыянтаў дыстанцый: 21, 35 або 60 км і павінен зацікавіць аматараў артэфактаў будаўніцтва на беларускіх рэках штучных збудаваньняў і ў прыватнасьці млыноў, аматараў гісторыі і фатаграфіі, актыўнага адпачынку і, вядома ж, сплава на байдарках. На маршруце прысутнічае элемент лякальных пешаходных экскурсій і наведваньне сельскай сядзібы «Стары Млын».

Рэчка Сула – Млыновы шлях

Маршрут праходзіць па рацэ Сула, адной з самых чыстых рэчак Менскай вобласьці і Беларусі, правым прытоку Нёмана. У ёй водзіцца рачная стронга. Маршрут праходзіць праз вёскі Найдзёнавічы, Навапольле, Зуберава, у якіх маюцца помнікі архітэктуры і рэлігіі, ваенныя помнікі.

На маршруце сустракаюцца тры вадзяныя млыны ў рознай ступені разбурэньня, рэшткі буйнога, у свой час хутара, астанкі драўлянай капліцы, помнік загінулым воінам ВАВ. Маршрут разьлічаны на некалькі дзён, таму прапануецца начлег у сядзібе або ў намётавым лягеры.

Рэчка Сула – Млыновы шлях

Легенда маршруту

Дастаўка аўтатранспартам у вёску Найдзёнавічы ці Кароліна. У вёсцы Найдзёнавічы агляд славутасьцяў: руіны вадзянога млына і плаціны, руіны драўлянай капліцы 1777 года. Агляд астанкаў хутара Ячёнка. У вёсцы Навапольле агляд астанкаў вадзянога млына 1915 года, шпацыр па брукаванай дарозе. Начлег і вячэра ў сядзібе або ў намётавым лягеры (на выбар). Агляд (магчымы абнос) першага шлюза на рацэ. Погляд з ракі (магчымы шпацыр) на ядлаўцовыя узлескі. Насупраць вёскі Ругаец агляд астанкаў вадзянога млына. Агляд (магчымы абнос) другога шлюза на рацэ. Прагулка ў вёску Зуберава да мемарыяльнага абеліску загінуўшым воінам ВАВ. Дастаўка з фінішу маршруту на аўтатранспарце. Абеды на маршруце на турыстычных стаянках каля вогнішча.

Месцы, не трапіўшыя ў маршрут, якія знаходзяцца на рацэ Сула:
- вёска Сула: сядзіба «Панскі маёнтак Сула» (былы маёнтак Ленскіх) http://panski-maentak.by/;
- вёска Рубяжэвічы: касьцёл Сьвятога Юзафа рамесніка (1907-11гг), руіны драўлянага вадзянога млына (1875г), габрэйскія могілкі;
- вёска Рудня: руіны каменнага вадзянога млына XIX ст.

Спецыяльная рыштунак для сплаву і бівака на прыродзе, а гэтак жа спецыяльнае абмундзіраваньне можа прадастаўляцца арганізатарам.

Категория: МАРШРУТЫ | Добавил: DzedFyodar (29.05.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч W
Просмотров: 3932 | Теги: байдарка, Сула | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS