Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22041 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17872 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16581 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15208 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13738 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Водны паход: воз. Дрысы, рэчка Дрыса.


Справаздача вандроўкі па рацэ Дрыса

Калі: 09 – 14 ліпеня 2005

Узельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar) - арганізатар
Стрыгельская Каця
Стрыгельская Янка (7 год)
Качан Косьцік
Качан Насьця
Халымон Ігар
Трэцьцякова Ленка
Трэцьцякоў Жэнька (8 год)

Маршрут: воз. Глыба, воз. Дрысы, воз. Сіньша, рэчка Дрыса; хутар Забор’е, в. Перавоз, в. Бухава, місьце Краснопольле, в. Малюціна, в. Прудок, в. Рум, в. Тофелі, в. Болбечіна, мост Полацк-Рассоны.

09.06.2005 – субота

Заброска ажыцьцяўляўся бусікам, загадзя замоўленым з кіроўцам, які працуе, перавозячы пасажыраў з Менску да Полацку. Так за невялікія грошы ён завёз нас да самага возера Глыба, адкуль мы і плянавалі маршрут нашага паходу. Ад возера Глыба бярэ пачатак рэчка Дрыса. Аднак вакол у літаратуры азначана, што рэчка пачынаецца ад возера Дрысы. Але азёры Глыба і Дрысы звязаны малой, у два мэтры даўжынёй і 4 мэтры шырынёй, пратокай, што дае ўяўленьне руху вады з возера Глыбы ў Дрысы і далей у рэчышча Дрысы – ракі, якой ёсьць спалучэньне шматлікіх азёр. Я налічыў з дзесятак азёр, але не кажу, што я маю рацыю, бо не географ. А азёр у вытокі Дрысы шмат. Гэта дзівосна.

Нас высадзілі на беразе Глыбы ў разваленага маста над пратокай паміж азёрамі Глыба і Дрысы. Як было бачна, гэтае месца наведваецца рыбакамі і іншымі адпачываючымі. Аднак гэта адзінае месца, куды мажліва пад’ехаць на самаходзе. Рабіць няма чаго. Адпускаем машыну, самі ж у самоце млява вырашаем пачакаць ідэі. Яна доўга не блукала і наведала розум. Сабраўшы адну з байд я і Ігарыч далі кругаля па Глыбе і выявілі наяўнасьць прыўкраснага месца, куды падыход ёсьць толькі пешкам і ад вады. А мы на байдзе!

А я та ўжо засумаваў, што першы дзень будзе ляжачы. Ня спраўдзілася. У сувязі з тым, што ад месца, дзе высадзіліся, да лягера дайсьці нельга, вырашылі плысьці. А вось байды раскладаць не пажадалі. Па гэтаму я перавёз каманду на адной байдзе. Адным словам я награбаўся ў гэты дзень. Вячэра и знаёмства каманды адбывалася на патрэбным узроўні.


Збор байд, іх падклейка і пастаноўка лягеру. Оў! Ігарыч забыўся на калкі ад палаткі. Гора! Рашэньне праблемы прыйшло хутка. Прыйшлось аддаць яму ўсе вяроўкі з запасаў і палатка паўстала цюрскім шатром. Гэта было весела. І чым далей, тым больш дакладней атрымлівалася ў Ігарыча ставіць свой намёт ува ўсходнім стылi.


10.06.2005 – нядзеля


У сувязі з тым, што мы вырашылі абысьці ўсе азёры ў пошуках рыбы, тэмп руху па азёрах мы выбралі млявы. Зранку, як і ўчора ўвечары, прайшліся па возеру Глыба са сьпінінгамі ў пошуку шчупакоў. Вынік нулявы. Праўда Ігарыч дастаў невялікага шчупака, які пайшоў у засол.

Рухацца, пачаўшы пасьля сьняданку, пачалі ў 10:30 і накіраваліся ў возера Дрысы з жаданьнем на ім і спыніцца. Аднак пабачыўшы яго невялікія памеры, каля 3 кілямэтраў даўжынёй, вырашылі працягваць кіраваць далей па рацэ.


Возера Дрысы здзівіла нас флятыліяй байдарак, што махалі вёсламі на гарызонце. Мы парадаваліся, што мы не адны на вадзе, але зьбянтэжыліся, калі зразумелі, што гэта харугва рухаецца на нас. Гэй, ты ж бач, яны прут якраз на нас. Іх шмат, які натоўп! Аказалася 13 байдарак і каля 30 чалавек, у асноўным шкаляры. Людзі гэтыя, да рэчы – расейцы, увайшлі ў возера з Расеі па рацэ Ўшча, а першае пытаньне да нас было: "А дзе тут ёсьць крама?”, "У Расеі, у Невелі”- кажу. "Дык, гэта, мы ж адтуль” – кажуць хлопцы.


Прыгажосьць возера, вады, навакольля я апісаць не магу, не хапае слоў, за тое фоцік працаваў на поўную. Прайшоўшы пад мастом ля вёскі Перавоз прыйшлося адшукваць рэчышча, бо ўсё зарасло чаротам. Далей, не напружваючыся, дайшлі да злучэньня Дрысы і вытокі з возера Волаба. Тут і вырашылі спыніцца на абед, а так сама і на нач. На беларускай тэрыторыі месцы былі занятыя, а вось на расейскай – не!. Так, мы суткі былі нелегальнымі эмігрантамі. Добра, што мяжы пакуль няма. Хвалююся, што такога шанцу больш ня будзе, пры наяўнасьці паўнавартаснай мяжы, бо па Дрысе яна і праходзіць.


Рыбалка зноў не атрымалася добрай, ня ўлічваючы маленькіх плотачак, што са смакам пасмажыўшы, з’елі на вячэру. Паказальна, што на месцы лягера расла бульба і рамонкі. Аднак, як усё ў Расеі (жартую), бульба не праполатая, рамонкі растуць не ў патрэбным месцы, на сьметніку.

"Эх, Расея” – паскардзіліся мы, але засталіся, адрамантаваўшы лаўкі і стол. І наколькі наш сарказм быў поўным, калі пры вячэрнім аглядзе берагоў з мэтай рыбалкі было знойдзена месца з падрыхтаванай лазьняй, камянямі, бочкай з вадой і г.д. І ўсё гэта было менавіта на беларускім баку. Да рэчы, раю пачынаць маршрут менавіта ад гэтага месца. Яно знаходзіцца ля пратокі з возера Волаба ў рэчышча Дрысы і на мапе гэта месца крыху паўночней кропкі з адмецінай "151,8”, на невялікім мыску.

11.08.2005 – панядзелак

Панядзелак, кажуць, дзень цяжкі. А нам трэба йсьці па самой мяжы. Ідзём. Возера за возерам, што і ёсьць рэчышчам Дрысы. На месцы дзе на мапе востраў дзеліць Беларусь ад Расеі, а зьлева возера Донскае, а з правага – Сіньша, мы сталі вырашаць куды ідзем: у Расею, чы ў Беларусь. Пакуль я і Ігарыч гэта вырашалі над мапай, Насьця сказала, што яна жадае ў Турцыю і пачала адграбаць ад нас. Косьцік яе падтрымаў. Так і вызначыліся. Не сьвядома Качаны рушылі далей па рэчышчы. Згадзіліся, што рушым далей па Дрысе.


Час абеду і перад вёскай Бухава на правым беразе цудоўнае месца. Невялікая затока, старык, востраў. Лепей месца не знайсьці для стаянкі. А так як мэты сядзець на вёслах не было, спыніліся. Мажліва тут будзе рыбалка.

Кукіш!

Забыўся сказаць, што за гэтыя тры дні мы пабачылі тры групоўкі турыстаў і што потым стане запамінальным, адна групоўка была з Магілёўскай вобласьці, з Горак, і мы адзін аднаго абганялі шматкроць, і кожны раз як быццам першы раз бачыліся.


12.08.2005 – аўторак


Рыбакі прачнуліся ў 5 гадзін. Ігарыч на байдзе выправіўся са сьпінінгам, а я на масточак, дзе ўвечары позна вымылі вядро з макаронамі, якімі вячэралі. На жаль сьпінінгісту зноў не шанцавала, а вось я не чакаў такога. Вынікам сталіся з тры дзесяткі мелачы і два ляшчы, адзін пад кілё.


Пасьнедаўшы сталі на вёслы і адразу напаткалі рэшткі мастка, што калісь злучаў вёскі Бухава і Ўклеенка. Вёска Бухава месьціцца на апошнім возеры з чарады азёр, якое завецца Бузай. Пакінуўшы возера, амаль адразу атрымалі асалоду ад прыроды навакольля ўздоўж ракі. Рэчка праходзіць каля абрывістых берагоў то з лева, то з права. Кавалак да мястэчка Краснапольле быў насычаны прыгажосьцю. Сустракаліся маленькія вёсачкі і хутары. Удосталь месцаў для стаянкі.

У Краснапольлі зрабілі прыпынак пад мастом з мэтай набыць у мясцовай краме напояў, бо сонца, зрабіўшы сваю справу, выклікала дужа моцную смагу. Ідучы па мястэчку я меркаваў – як запытацца да месьцічаў пра краму. Пэўна ж іх закалебалі такія турысты бы мы, такімі пытаньнямі. Я вырашыў запытаць дзе тут бібліятэка, але заўважыўшы яе!! Разгубіўся і ў кабеты, шпацыраваўшай насустрач, такі запытаўся пра краму.

За Краснапольлем так сама шмат месцаў для стаянак, на адной з іх мы зрабілі невялікі прывал каб перакусіць – абед. Далей маршрут праходзіў праз прыгожае навакольле. Шматлікасьць меандр рабілі сплаў насычаным веславаньнем.

Па ходзе сустрэліся два масты – адзін у Малюціна, другі ля Прудкоў. Абодва з заваламі, але з невялічкім праходам па–над беражком, паміж паляў. Час шоў, трэба шукаць месца начоўкі. Яе было вырашана шукаць на рацэ паміж вёскамі Прудок і Рум. Аднак ад Прудка да Рудні бераг уяўляў сабой забалочаныя лясы, а потым да вёскі Рум – высокія берагі, на якія мы ўскарабквацца не жадалі. Месца знайшлі толькі за вёскай Рум на мыску з адным дрэвам. Але далей плысьці ніхто не жадаў. Моцы не было ўжо. Пагадзіліся на гэтым, але Ігарыч такі вырашыў праверыць, што будзе далей сам, на пустой байдзе. Вярнуўся ён праз 2 гадзіны, стомлены, радасны і галодны. Паабяцаў нам заўтра моцнае цячэньне вады і прыгожы дзень.


13.08.2005 – серада


Рыбакі, ня гледзячы на ўчарашнюю стому, зноў паўскоквалі зранку і давай гэйцаць па рацэ ў пошуках рыбы. Зноў пашэнціла толькі мне. Адзін шчупак у мой залік. Вырашылі, што юшка сёньня будзе.


Як і абяцаў Ігарыч, рака пачала рухацца хутчэй і цікавасьць узрасла. Пачалі з’яўляцца вялікія камяні, астраўкі і пратокі. Манэўраў стала больш. Бераг да вёскі Тофелі забалочаны і стаянак няма. Шмат упадаючых ручайкоў, невялічкія прытокі.

Сонца ў гэты дзень паліла моцна. Няспыннае знаходжаньне ў байдах давяло да зьнікненьня пітной вады. Вырашылі шукаць месца і рабіць абед. Якраз перад вёскай Тофелі мы выскачылі на высокі, прыгожы беражок, дзе і спыніліся. Сонца так нястомна пякло, што моцы знаходзіцца на адчыненым паветры не было. А цяньку бракавала. Як мага хутчэй распалілі касьцёр, наварылі юшкі. Якая смачная юшка! Я выеў тры порцыі.

Далей пайшло зусім па другому. Адпачынак і ежа дадалі моцы весьлярам.


У Тофелях напаткаўся мост з завалам. Спачатку я бачыў толькі мост і завал, і меркаваў, што трэба будзе абнасіць, але калі даблізіліся да маста выдыхнулі з палёгкай. Рака вырашыла тут па свойму. Яна проста размыла бераг і абышла той мост з вялікім завалам з левага боку.

Далей плылі, назіраючы прыроду. Быў зроблены прывальчык каб паплюхацца ў вадзе. Ігарыч увесь час махаў сьпінінгам, жадаючы хоць аднаго шчупака выцягнуць. Аніяк не атрымлівалася. Яны з гэтага пачалі губляцца. Плывем, плывем, хапц – а Ігарыча з Ленкай і Жэнькам няма. Чакаем. Няма. Чакаем. Выплываюць з-за павароту. І гэтак некалькі разоў. А рыбы як не было, так і няма. Ігарыч у смутку і маркоце дагнаў нас на месцы з’ёму ля маста Полацык-Расоны.


Месца шукалі ля шашы, для чаго перанесьлі пажыткі і неразабраныя байды праз лес, каб заўтра не сьпяшаючыся вярнуцца ў Менск на машыне. Паход скончаны, а стома надае толькі асалоду і кайф.

14.07.2005 – чацвер


Ніякіх рыбалак. Ды гары яна гарам тая рыба. Купацца, купацца – кайф!. Апошні здымак ля маста праз раку – і дамоў. Добрая справа – хадзіць з байдаркамі па вадзе незнаёмых рэк!

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (04.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 2089 | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS