Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22064 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15217 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13745 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рацэ Уса (Нёманскі басейн)

Справаздача воднага паходу па рацэ Уса

Дата: 09 верасня 2010 года

Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Дубовік Валодзя (Hol) - матрос № 1
Глявіцкі Генадзь - кандыдат у матросы № 2

Маршрут: в. Пудчына, в. Наследнікі, в. Чырвоная Змена; Дзяржынскі раён Менскай вобласці

09.09.2010 - субота


Дзіўная справа - выклік. Яшчэ горш уздымаюць мяне ідэі хадзіць на ваду там, куды ні адзін паважаючы сябе байдарачнік ня сунецца. Тым больш з мэтай паходу. А мне наце, у гушчу трэба.

Дык вось, выклікаў мяне Валодзя на арганізацыю паходу. А калектыў не зьбіраецца. Мы ўдвох. Ды й то яму трэба звальваць у нядзелю. Ну, хіба гэта паход. Так, гемарой. Так мы яго і павялічым. Значыць Уса! У вярхоўях! На адзін дзень! Не? На другі дзень наклёўваецца іншы матрос. Ну што ж, паспрабуем.


Закінуў нас на машыне сябар і пакруціў пальцам у скроні. Шэрань, холад, байдарка, вада. Сур'ёзна? А рака дзе? У кустах. Ну-ну.

Раку знайшлі. Яна ёсць. Увесну яе адназначна больш. Бераг увесь шчыльна зарослы кустамі. У адзін шэраг. А за ім паля. Рэчка? Так, месцамі. Кожныя 10 мэтраў бабровая плаціна з перападам вады ад 0,5 да мэтра. Некаторыя абносілі, некаторыя растрэбушывалі, каб атрымаўся сліў. Сліў патрэбен быў ня толькі для праходу байдаркі, але і для таго, каб за плацінай з'явілася вада!

Былі месцы, дзе йшлі пешшу па дне, а дзе-нідзе абыходзілі поцягам па беразе. Рэчышча было спрэс завалена і зарослае кустамі. Але як тое весела!! Бурлакі на В​олзе пазайздросцілі бы.


А палове на першую гадзіну дня выйшлі, нарэшце, да трасы Р-65 Заслаўе-Дзяржынск, дзе зрабілі перакус і адпачылі. Сьвяціла сонейка. Было прыемна. Цела не жадала далей, яно балела.

Яно, цела, напэўна нешта падазравала, таму што наступныя тры гадзіны мы проста секліся ў галінах. Цягнулі, перакідвалі, прапіхвалі і шалелі ад гэтага. А палове на чацвёртую гадзіну падышлі да вёскі Чырвоная Змена. Выйшлі на бераг, прайшліся да вёскі, паелі яблыкаў. Але мозг, чамусь, хацеў думаць, што мы ў вёсцы Юцькі.


Трэба было шукаць месца начлегу і рабіць замену матроса. Ускочылі ў байдарку і... плысьці так і не давялося. Ўперліся ў глухую сьцяну дрэў і кустоў. Сілы былі на зыходзе. А тут яшчэ тэлефануе Генка і скардзіцца, што ня можа быць заменай матроса на заўтра. Шалею не па дзіцячаму, але розум узяў верх і дамовіліся, што замест замены матросаў эвакуіруемся дадому. Ну што ж. На тое яна і правакацыя, ці авантура.

Вынік гэтай авантуры лічу: сюды прыйду яшчэ раз! І паспрабую пачаць ад трасы Р-65 Заслаўе-Дзяржынск.

За дзень прайшлі... а халера яго ведае. Але вельмі мала.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (24.08.2012) | Автор: Юра Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 1797 | Теги: Нёман, Уса | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS