Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22064 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15217 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13745 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рацэ Сха

Справаздача воднага пахода па рацэ Сха

Калі: 14 – 15 чэрвеня 2010 года

Удзельнкі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Багдановіч Наташа

Маршут: в. Боркі, в. Крынічкі, в. Хрост, в. Паўлаўцы, в. Юзэфава, м. Жіцькава, в. Любатаўшчына, в. Прудзішча, в. Дземідаўка, г. Барысаў; Барысаўскі раён Менскай вобласьці.

Неяк, на пачатку водных паходаў, вельмі часта я хадзіў на выходных па два дні ў паходы. Але потым зразумеў, што мне гэта не цікава, бо больш збораў і апасьля перабораў, чымсьці таго паходу. Надакучвае. Паход, па мойму, вінен быць 4-ры дні і болей.

Але ж тут неспадзяванка. Сабраўся і пайшоў у паход на два дні. Але вельмі вясомыя абгрунтаваньні знайшліся: бракуе вольных дзён, а яшчэ наплянаваў я сабе фізічную нагрузку. Гэта значыць ісьці па вадзе да таго, пакуль сілы будуць. У тым ліку й ноччу. Вельмі жадаў атрымаць тыя адчуваньні, пра якія чуў ад былога водніка Жураўлёва Васіля. Ну што ж, добра атрымалася. Далей па парадку.


14.06.2010 – субота 


Першапачаткова плянаваў пачаць маршрут ад вёскі Крынічкі, але чорт мяне дзёрнуў збочыць з дарогі і шлях завёў нас у вёску Боркі. Гэта вышэй па рацэ, а яна ў свой час тут каналізаваная й вузкая. Наш кіроўца доўга ня мог зразумець як мы па гэным канале паплывем. Але, скажу вам, паўтары метры шырыні – дастаткова, каб плысьці на байдарцы, тым больш што каналізаваны кавалак ракі да вёскі Крынічкі абсалютна чысты. Толькі патрапіліся пару бабровых заколаў і адзін нязначны завальчык.


У вёсцы Боркі рэчка Сха перакрыта шлюзам пад мастом дарогі, а вакол ні кусьціка. Хутка сабралі байдарку і стартанулі. Да першага лесу кілямэтар, а далей Сха прамымі адрэзкамі ідзе то лугам, то праз лес. Каналізаваны кавалак скончыўся перад вёскай Крынічкі. Гэты кавалак у 5 кілямэтраў прайшлі за 40 хвілін.


Яшчэ восем хвілін і мы пад мастом у Крынічках. Мост тут са шлюзам і гэтым разам ён ня быў зачынены. Невялікі перакат ніжніх, прытопленых варот і мы рушым далей. Можна пачынаць маршрут з Крынічак, тут проста сабраць байдаркі ў любым прыдатным месцы, тым больш, што цікавасьць Схі тут і пачынаецца. Такой круці-верці я даўно ня бачыў. Сха становіцца змяёй, якая закручваецца паміж дрэў і чарота, што стаяць у вадзе. Некаторыя павароты маюць ад 200 да 300 градусаў. Ажна галава кружыцца. Шырыня ракі каля двух мэтраў.


Да рэчы берагоў для выхаду няма зусім як парад вёскай так і пасьля яе. Адно месца з выхадам на бераг ёсьць пасьля кілямэтра ад апошняй хаты вёскі Крынічкі. На правым беразе высокі беражок і як арыенцір – прытопленая лазенька. Лес цёмны, але годны каб пераначаваць. Месца цікавае тым, што калі разлічваць паход з вячэрняй заброскай тут можна стаць і працягнуць паход назаўтра. Ад маста каля 3 км.

Далей Сха ўходзіць у пазабалочаную пойму і пачынае пятляць паміж двух сьцен лесу. То да правай сьцяны падыдзе, то да левай. Пойма ўшчэнт зарослая чаротам вышынёй два мэтры над вадой, што робіць добрае адчуваньне "джунглей”. Гэта самае добрае адчуваньне водных паходаў. Ты, байдарка, балоты і "джунглі”. Добра, што з табой найлепшыя сябры! Недзе пасярэдзіне знайшлі беражок і зрабілі кароценькі абед. Кароценькі, таму, што больш адпачываць не давалі камары. Ня вельмі было зразумела хто абедае: мы, ці камары.


Праз дзьве з паловай гадзіны, недзе ў пазабалочанай часцы, нам напаткалася лазьня на левым беразе. Гэта месца за 15 хвілін да ўпадзеньня рэчцы Глініцы. Абсталяваная стаянка, але лазьня зачынена на замок. Натальля зрабіла вынік, што тут месца не цікавае для стаянкі, але мне здаецца, што для абеда падыдзе. А перад гэтым быў цікавы выпадак. 

Спакойнае нашае веславаньне перабівае нейкі шум. Чы то гром, чы самалётны гул. Ніяк не разумеем, што гэта. Але хутка стала ясна: прама па рацэ йшоў вялізны лось нам насустрач. Трэба было бачыць вочы таго лося. Пэўна ён падумаў тое ж самае. Некалькі секунд мы глядзелі адзін на аднаго і не вырашалісь нічога рабіць. Але калі я усхамянуўся і палез за фоцікам – той ламануў на бераг і ўцёк у гушчар леса. Ну і захапіла дух нам такая сустрэча. Але далей было яшчэ тры такія сустрэчы. Праўда апошні лось думаў, што схаваўся ад нас у чароце. Апусьціў галаву, толькі вушы тырчаць. А калі мы па меандры абаплылі яго з фронту, ён ня рухаўся, толькі ніжэй накланіў голаву, а яго сьцёгны былі так блізка, хоць рукой можна па азадку хлопнуць. Ну ж мы людзі, ня зьверы, мы ціхенька паплылі далей. Таксама бачылі і баброў. Зьвер’я тамака паўно. І гэта цудоўна!

На 15-м кілямэтры, праз 3 гадзіны 50 хвілін пахода Сха памянялася. Тут справа упадае рачулка Глініца і характар ракі становіцца больш лагодным. Рэчышча пашыраецца да 6 – 8 мэтраў, вада становіцца чысьцей. Забалочаная частка поймы ракі скончана.

Можна завастрыць увагу, што тут можна пачаць маршрут выходнага дня (ПВД). Заброску ажыцьцявіць да мосту над ракой Глініца ля вёскі Высокі Бераг і выйсьці ў Сху па Глініцы.

Праз 2 кілямэтры у Сху праваруч упадаюць каналы ад вёскі Барань. У каналах тырчаць жалезныя калы, і перагароды. Стартаваць з вёскі Барань мне здаецца не цікава й небяспечна для байдарак.


Праз гадзіну ад вытокі Глініцы першае цудоўнае месца для стаянкі. Левый бераг з чыстым выхадам і прыгожае навакольле. Мы прайшлі усяго 22,2 км. А тут зрабілі кароткі адпачынак з гарбатай і рушылі далей.

Праз 600 мэтраў (14 хвілін) напаткаўся мост, што перад вёскай Хрост. Праз 18 хвілін і 2,3 км праходзім пад мастом у вёсцы Хрост. Гэта наш 26-ы кілямэтар паходу.

У вёсцы Хрост, адразу за дзейсным мастом ёсьць асеўшы ў ваду стары мост. Пліты маста ляжаць упоперак ракі і перагароджваюць яе. Нам спатрэбілася выйці з байдарки прама на пліты і перанесті яе на іншы бок. А калі б вады было болей, можна было б яе незаўважыць і ёсьць верагоднасьць па большай вадзе парваць шкуру байдаркі. Трэба быць пільным.

Праз паўгадзіны (каля 3,3 км) праходзім пад мастом шашы на вёску Барань.


Далей праз 20 хвілін (каля 2,3 км) выходзім у вадасховішча перад вёскай Паўлаўцы. Тут вадасховішча штучна утворана шлюзам і па леваму берагу шмат рыбацкіх стаянак. Шлюз можна абнесьці з двух бакоў.

Пасьля плаціны, за гадзіну і 20 хвілін пераадолелі 6,5 км да маста ля вёскі Старое Янчына. Крыху падмачыўшы нас, думаў пачынацца дождж. За мастом сталі на невялікі перакус і адпачынак, дзе пераапрануліся ў цяплейшыя рэчы, якія больш падрыхтаваныя для магчымага дажджу.

Пасьля маста, праз 20 хвілін, на левым беразе добрая стаянка і прыгожы лес, а яшчэ праз 30 хвілін, пад ЛЭП, таксама на левым беразе добрае месца для стаянкі. Да рэчы цяпер месц для стаянкі можна знайсьці шмат. І усе на левым беразе, бо па правым беразе, мяняючы адну за адной, месцяцца невялікія вёсачкі. А насуперак вёсак сустракаецца вялікая колькасьць кладак і масткоў. Большай часткай яны на ўзроўне вады і даводзіцца іх абносіць. То праз ніз, то праз верх. А адзін такі масток мы абаплылі па затопленым беразе праз высачэзную траву. Гэтыя масткі вельмі моцна зніжаюць тэмп сплава, але што паробіш. У гэтым так сама нейкая прыгажосьць беларускіх водных паходаў.


Перад мястэчкам Жыцькова, пад ЛЭП так сама ёсьць месца для стаянкі, але мы яго амаль ня бачым. Бо ужо паўгадзіны як плывем з запаленымі ліхтарыкамі начэпленымі на лбы. А на гадзінніку ў нас 23 гадзіны начы і 51-шы кілямэтар пахода. А праз 40 хвілін мы ўсёж сталі на начоўку. Гэта месца, дзе ўпадае рачулка Куранка, якраз насупраць Жыцькова. Тут вялізарная пляцоўка, дзе каля 10 абсталяваных кастравых са сталамі й навесамі. Гэта адмысловае месца для правядзеньня зьлётаў, карпаратываў і іншых мерапрыемстваў.

У нас на гадзінніку 23:50; 53,3 пройдзеных кіляметры за агульныя 13 гадзін пахода. Можна было б ісьці й далей, але Наталка сказала, што яна жанчына і ёй патрэбен адпачынак, чаму я не супярэчыў. А як выявілася назаўтра стаянак далей няма зусім. 


15.06.2010 – нядзеля 

Нягледзячы на позні адбой падняліся вельмі рана. Даволі хутка пасьнедаўшы сабралісь і вышлі на ваду за 10-ць хвілін да 9 гадзіны. Праз 10 хвілін прайшлі пад мастом у Жыцькова. Яшчэ праз 10 хвілін сустрэўся нізкі мост ля Любатоўшчыны і абнос па правым беразе. Побач фермы і пах навокал адмысловы.

Цікавай рэчка быць, канешне, перастала. Бо столькі населенных пунктаў абапал ракі – гэта не выклікае пачуцьцяў асалоды. Пастаянныя масткі й кладачкі. Лесу амаль няма. Крыху забалочана пойма ракі й відарысам навокал – дамы, дамы. Асабліва на падыходзе да Барысава становяцца бычны шматпавярховікі новых раёнаў, якія на працягу доўгага часу не знікаюць. І недзе перад Барысавам сустрэўся добры завал з трох тоўстых дрэў. Абносіць яго па крапіве было агідна, таму перакідвалі і прасоўвалі байдарку праз завал. Чым вельмі павесялілі мясцовых. Такого яны ніяк чакаць не маглі, каб тут на байдарцы нехта сплаўляўся. Але пахвалілі нас і можа пазайздросьцілі.


Праз дзве гадзіны і 20-ць хвілін ад сёняшняга старта праплылі пад мастом у вёсцы Прудзішча. А пасьля чатырохчасовага ходу праплылі пад першым мастом у Барысаве. А так як мой сябар вырашыў нам дапамагчы і прыехаць за намі на машыне, то фінішавалі мы пад мастом шашы Р53 у Барысаве.

А першапачатковы плян быў фінішаваць перад чыгуначным мостам на правым беразе рэчкі Бярэзіны, да якога засталося 2,5 кілямэтры. Там плянавалася скласьці байдаркі і йсьці на чыгуначную станцыю, да якой крыху менш кілямэтра. На жаль не давялося гэта праверыць. Настарожвае мажлівасьць прычаліць ля ЖД-маста і праз зону прадпрыемстваў прайсці да станцыі. Спадзяюся, што гэта ня цяжка зрабіць. Сумна, што не праверылі.

Усяго ж атрымалася 75 кілямэтраў па рэчцы Сха, затрачана жывога часу 17 гадзін 25 хвілін (без часу начоўкі), а хадавы час склаў 14 гадзін 46 хвілін (без часу адпачынкаў на маршруце).

 
Тэхнічныя складнікі (час, кілямэтры, інфармацыя):
14.06.2010
10:50 – 0 км – старт у в. Боркі
11:30 – канец каналізавана часткі, перад в. Крынічкі
11:38 – 5,7 км – мост са шлюзам у в. Крынічкі
Шырыня рэчышча каля 1,5-2,5 мэтры.
8 км – месца з высокім берагам па правым беразе
13:10 – 13:32 – абед
14:15 – на левым беразе баня і месца з кастравым
14:39 – 15,5 км – вусьце рэчкі Глініцы
15:00 – справа упадаюць каналы ад вёскі Барань
15:40 – 22,2 км – месца на левым беразе, адпачынак
16:08 – канец адпачынка
16:12 – 22,8 км – мост перад вёскай Хрост
16:30 – 25,1 км – мост у вёсцы Хрост, праз 150 мэтраў паваліўшыся мост
17:00 – 28,2 км – мост шашы на вёску Барань
17:20 – 30,5 км – дамба (шлюз) у Паўлоўцах
17:41 – абнеслі і пайшлі далей
19:00 – 37 км – мост ля вёскі Старое Янчына, перакус пасьля моста
19:55 – канец адпачынка
20:20 – добрае месца для стаянкі з лесам на левым беразе
20:50 – ЛЭП, месца для стаянкі на левым беразе
22:40 – нарэшце запалілі ліхтарыкі, стала зусім цёмна
23:10 – 50,7 км – ЛЭП
23:50 – месца начоўкі, многа альтанак, кастравых месцаў, пад’езд для машын, вусьце рэчкі Куранка
15.06.2010
8:50 – старт
9:00 – 54,2 км – мост ля Жыцькава
9:20 – нізкі мост ля ферм, пах гною, абнос справа
10:50 – каля вёскі Прудзішча
11:10 – 64,4 км – мост у вёсцы Прудзішча
13:02 – 74,1 км – першы мост у Барысаве
13:15 – 75 км - фініш пад мастом шашы Р53
Вынікі: хадавы час 14 г. 46 хв.
Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (27.08.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 1822 | Теги: Березина, Сха | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS