Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22035 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17866 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16576 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15205 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13735 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рацэ Клява

Справаздача воднага пахода па рацэ Клява

16 – 19 кастрычніка 2008

Удзельнкі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar),
Таня,
Пахолкаў Ромка,
Рыбачкін Раман,
Алег,
Максім,
Валодзя (QTK),
Нашка

Маршут: в. Дуброўка, в. КазлоўБераг, в. Быкавічы, в. Лабушаны, в. Карабоўскае, в. Міластава, в. Вяз’е, в. Бярозаўка, в. Капланцы, в. Косаўка, в. Гарэнічы, в. Чырвоны Бераг; Беразінскі раён, Менская вобласьць.

Перадгісторыя.

На рэчку Кляву я марыў трапіць даўно. Тым больш, што прошлы раз, а гэта было ў 2006 годзе, рэчка не далася. Па першае не пускала нас. Тармазіла чаротам, а потым закрылася льдом. Але той паход быў на месяц пазнейшы за гэты. Справаздачу таго паходу можна знайсьці і супаставіць іх.

Клява мяне чакала. Я чакаў яе. І вось у гэтым кастрычніку нам пашчасьціла сустрэцца. Чаму я вельмі застаўся рады.

Заброску ажыцьцяўлялі вечарам чацьвярга 16-га, бо як звычайна цікавей стартаваць ранкам і поўны дзень скарыстаць для адпачынку.

17.10.2008 – пятніца

Цудоўны ранак. Прахладна і пахмурна. Смачны сьняданак. Збор байдарак. І выходзім на ваду ў 10 гадзін. Я абяцаю сёньня доўгі дзень грэблі. Нам трэба ад Дуброўкі прайсьці найдалей, пажадана да вёскі Міластава.

І наколькі я быў правы ў сваіх разьліках, што нам гэта ня вельмі та і проста дасца. Адразу па старце Клява пачала выкідваць "конікаў”. Звужаючэеся рэчышча нагадвала нам ужо негде бачны пейзаж. Так, так – гэта зноў была тая самая Клява, што мы бачылі ў 2006 годзе. Адзін роўны чарот сьцяной. Але крыху бачная плынь вады выдавала пратоку, куды й рушылі мы сваі байдаркі. Прарубаньне чароту не магло мяне радаваць, але я рагатаў аж да сьлёз. Мне у галаву так і лезлі ўспаміны. Здавалася, што і гэты паход скончыцца на паўмаршруце.

  

Аднак час ад часу чарот сканчаўся, але пачынаўся павольны дождж. Было амаль не да сьмеху, але мяне стрымаць было немагчыма. Дзікі рогат, усплескі вады пад вёсламі і хруст чароту разносіўся па-над навакольлем. Праз две гадзіны гэтая частка ракі скончылася. Але ня скончыўся дождж.

  

Маленькі прыпынак каля вёскі Казлоў Бераг ля старых могілак і рушым далей. Клява сапраўды зьмянілася. Цяпер яна нагадвала звычайныя беларускія рачулкі ў вытоках. Шырыня каля 6 мэтраў і болей. Прыгожыя і ўжо звычайныя завалы. Шмат зь іх з абносамі. На абед сталі недзе праз 5 кілямэтраў за вёскай Казлоў Бераг, каб не пакідаць лясны масіў з левага берага. Месца шыкоўнае з высокім берагам.

 

Далей да выхаду Клявы з ляснога масіву ў палі, перад вескай Міластава, на гэтым адрэзку маршрута сустракаюцца абалдзенныя стаянкі. Мы налічылі чатыры стаянкі з абсталяванымі альтанкамі, кастравымі і аднаго разу была пабудавана прыбіральня. Спыняйся на абеды, начоўкі – аж выбірай. Але ў маі пляны гэта не ўваходзіла, бо невыдома, што нас чакала на адрэзку ракі, што шла праз бязлесьсе. Начоўка адразу праз паўтары кілямэтры за вёскай Карабоўскае была на цудоўным месцы з прыгожым выгібам рэчышча.

   

За дзень прайшлі каля 21 км.

18.10.2008 – субота

Сёньня нас чакаў ня менш цяжкі дзённы пераход. Мне так здавалася пры плянаваньні маршрута. Цяпер скажу, што цяжкасьцяў не было, ня ўлічваючы дождж і вецер у твар. Але магло быць і горш, бо дождж і вецер часта прэрываліся й выглядвала сонейка.

На воду вышлі зноўку ў 10 гадзін, смачна перад гэтым пасьнедаўшы і доўга ўзіраючыся ў далёкі прасьвет у хмарах. Яшчэ адзін глыток гарбаты – і прасьвет, здаецца, пашыраецца. Калі была выпіта ўся гарбата дождж перастаў і гэта было знакам на старт.

Калі лясны масіў застаўся за плячыма быў цікавы выпадак. На мапе тут нанесены каналы зьліву вады з Вальсінскага балота, дзе зараз ідуць торфараспрацоўкі. Плынь вады стыняецца і напрамак адразу незаўважны. Тут пераблыталіся Раманы і рушылі ў каналы. Праўда хутка ачунялі і вярнуліся. Паварот вызначаўся правым бокам, а не левым, куды яны ламанулі. Далей былі роўныя, каналізаваныя кавалкі Клявы аж да Міластава. Потым рэчышча вярнулася да свайго прыроднага змейкападобнага вобраза.

Калі б не перамены надвор’я, той нама аб чым было казаць. А так, з задавальненьнем паказваю фоткі прыгажосьці. Толькі дождж не даваў спакою. І абед прышлось рабіць пад мостам шашы за вёскай Бярозаўка. І зноўку была гарбата – і зноўку прасьвет у хмарах павялічваўся. Цуды. Цуды прыроды, чы гарбаты...

   

Кавалак да мосту вузкакалейкі шлі павольна і прыгожа, дождж адступіў. Начоўку рабілі на абсталяваным месцы ля самага мосту вузкакалейкі. А калі загул цягнік, ажна перапужаліся. Тут яшчэ нешта і ездзіць!! Так, з Вальсінскага Балота цягнік пёр вагончыкі з торфам з хуткасьцю 5 кілямэтраў у гадзіну. Пабачыўшы рэйкі, па якім ён ехаў, я быў упэўнены, што цягнік зкінецца з моста, аж – не! Машыністы амаль героі, ехаць па мосьте вышынёй ў 10-15 мэтраў над вадой па рэйкам, якія на стыках ня сходзяцца.

А мы за дзень пайшлі каля 20 км.

19.10.2008 – нядзеля

З-за таго, што за два папярэдніх дня нам атрымалася прайці плянаваны кілямэтраж, то на сёньня засталося ня шмат, улічваючы, што ля Гарэнічаў дамба і вялікае вадасховішча. На дамбе абнос з правага берага. А далей шмат завалаў. Усе пераадалімыя, але з кульбітамі.

 

У Бярэзіну вываліліся раптоўна, бо Клява ніяк не жадала пашырацца і ўвесь час была шырынёй ад 7 да 15 мэтраў. А якраз ў вытоке шырыня Клявы ня больш за 10 мэтраў і рэчышча парослае чаротам і кустоўем. І тут бах – рэчка Бярэзіна. І такі раптоўны фініш. Падымацца да вёскі Чырвоны Бераг ня сталі, бо тут добрыя пад’езды і выкліканы бус ведаў гэтае месца.

У гэты дзень прайшлі каля 15 км.

Агульны маршрут склаў каля 56 кілямэтраў. Аднак, калі ўлічваць магчымасьць прахаджэньня Клявы ад шашы Бярэзіна-Магілёў, як і плянаваў я ў 2006 годзе, то спатрэбіцца каля чатырох поўных дня, а кілямэтраж складзе каля 75 кілямэтраў. І не забудзьце, што першыя два дні – суцэльны прарыў праз чарот. Вельмі цяжкая справа. Да рэчы вельмі добра Кляву

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (14.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2237 | Теги: Клява | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS