Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22054 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17875 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16584 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15211 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13743 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рацэ Маўчадка (Моўчадзь)

Водны паход: рэчка Маўчадка (Моўчадзь) – р.Неман


Калі: 02 – 06 жніўня 2005 года

Узельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Федзюковіч Анжэліка
Оля
Міроненка Мікола
Зьміцер
Валодзя

Маршрут: в. Моўчадзь, в. Агароднікі, с. Дварэц, м. Новаельня, м. Гезгалы, ст. Нёман. Дзятлаўскі раён Гарадзенскай вобласьці.


02.08.2005 – аўторак

З Менску выяжджалі з асобнымі недарэчнасьцямі, аб якіх трэба рабіць асобны расповед, а я толькі пералічу іх. Коля набыў "шкуру” байдаркі толькі за гадзіну да цягніка. Зьміцер і Вова ўскочылі ў цягнік за 2 хвіліны да адпраўленьня з выдзеленай ім байдаркай. Я з дачкой закідваліся ў электрычку ад сярэдзіны вагона, бегаючы да дзвярэй і такім чынам амаль што не забылі невялічкі пакет, дзе была ўся вадкасьць: сокі, мінэралка і піва. Дзякуй машыністу, які трымаў цягнік, пакуль я, схапіўшыся аб забытым, бег па пэрону за пакетам.

Так мы выправіліся ў паход. Электрычкай даехалі да Баранавічаў, а потым дызель-цягніком на Ліду да станцыі Моўчадзь.


Набліжаўся вечар. Было каля 18 гадзін калі мы збіралі байдаркі на беражку Маўчадкі. Ад станцыі гэта амаль побач, сотні дзве мэтраў. Тут лесу няма і таму мы накіраваліся па правым прытоку Маўчадкі – рэчцы Своратва, супраць цячэньня, да бліжняга лесу. Трэба адзначыць, што і Маўчадка і Своратва ў гэтым месцы ня больш 2 – 3 мэтраў шырынёй.


Той кілямэтар, што да лесу, па рацэ мы праходзілі з паўгадзіны. Першыя выпрабаваньні паходу: мель, рэчышча зарослае травой, завалы. Сёньня завалы разрубаліся і распілоўваліся без турбот. Адчувалася, што паход пачаўся, хоць мы плянавалі сёньня толькі пераначаваць.

03.08.2005 – серада


Зьбіраліся не сьпяшаючыся. Першы кілямэтар чысты і вядомы. Своратва хутка вынесла нас у Маўчадку і мы радасна, пад сонечнымі промнямі, выправіліся наперад. Першай радасьцю стаўся чыгуначны мост. Не таму, што ён мост, а таму што пад ім сапраўдны парожак. Недзе з гадзіну мы кайфавалі ад гэтага, аглядаючы яго і потым праходзячы. Ня верылася, што паход можа так прыемна пачынацца. А вось склалася, што гэта было і апошняй нашай радасьцю.


Гэты дзень быў сонечным і прыўкрасным. У наступную гадзіну нам спадкаліся яшчэ тры каменныя перакаты. Штучнасьць перакатаў была відавочнай. Іх мусіць выкарыстоўваюць як пераходы ў брод.

Недзе праз 11 км ад пачатку быў зроблены прыпынак на невялічкі перапынак з асушваньнем бутэлек з півам. Абед было вырашана зрабіць праз гадзіну-дзве (на гадзіньніку 12-30). Рашэньне ёсьць – паплылі.

Пакуль мы ўсаджваліся Вова і Діма ўжо ўпёрліся ў завал. Праз 5 мэтраў другі. Яшчэ, яшчэ. Паўторы праз 5 – 10 мэтраў. І калі праціснуўшыся праз гальлё хмызьняку я зразумеў, што далей тупік, то ўсур’ёз прапанаваў абносіць гэту трасцу. Давай вылазіць. Бераг высокі, ускарабкацца ня проста, а там ён зарослы травой і крапівай па шыю. Пошук чыстай ракі плёну ня даў, за тое быў знойдзены канал, які ідзе паралельна рэчцы. Пачалі пераносіць байдаркі і рэчы ў канал. А крапіўка рабіла сваю справу...у...у. Я пачаў прасоўваць байду па канале ў якім вады крыху вышэй пяткі і ў 40 см шырынёй.

Так мінула гадзіна. Я збіў ногі, рукі, 30 разоў паздароўкаўся з каровамі, што перашкаджалі майму шляху, але йшоў. А дзяўчынкі, Вольга і Анжэліка, ішлі па беразе, азіраючы навакольле. Пры гэтым неяк незаўважна згубіліся хлопцы. У рэшце-рэшт мне перашкодай стаў масток, які трэба было абносіць. Вылажу на бугор, і ... У трох мэтрах ад мяне хоп, хоп, два вясла ў замаху – фух, фух.

- Стаяць, куды! – крычу. То нашы хлопцы ўжо гадзіну як па Маўчадке плывуць і вось сустрэліся. А на гадзіньніку каля 16 гадзін. Вова з Дімам ужо ля моста, што ля станцыі Харошкі, чакаюць. Дужа хочацца піць, есьці, адпачыць, але такі далёкі яшчэ наш сёньняшні шлях.


На "абед” спыніліся пасьля 4 км за мостам, недзе побач з адмецінай на мапе 163,0 м. На гадзіньніку 18 гадзін. На жаль гэтае месца зарослае травой і як месца для адпачынку зусім дрэннае. Мажліва па вясьне і пачатку лета тут трава ня так буяе і лясок, што падыходзіць да вады больш прывабны для адпачынку.


Далей плысьці стала лягчэй, затое пачалі трапляцца масткі над вадой, чы проста бярвеньні. Пераадольваць іх цяжкасьці не ўяўлялася і таму хутка дабраліся да вёскі Агароднікі. Гадзіньнік адлічыў палову на дзевятую гадзіну. У Агародніках захавалася плаціна і рэшткі вялікага вадзянога млына, які высіцца чатырма паверхамі над навакольлем. Да плаціны трэба падыходзіць правым каналам. Перанос плаціны трэ рабіць з левага боку.

Пакуль пераносілі байды, дзядзька гнаў кароў да хаты, то мы іх перапужалі і яны разбегліся па кустоўі, а дзед дужа доўга сварыўся на нас. Во справы, каровы ніколі ня бачылі байдарак, за тое і дзяўчаты нашы, здаецца, ніколі ня бачылі кароў.

Ад плаціны ў 2 км пачынаецца прыўкрасныя мясьціны для начоўкі. На адной з такіх і спыніліся. На гадзіньніку 21:30. Змыўшы стому ў рацэ, павячэралі і паваліліся ля кастру сьпяваць песьні, каб потым соладка паснуць.


04.08.2005 – чацьвер

Раніцой лашчылася сонейка да нашых палатак. Паша вырашыў ажыцьцявіць ранішнюю рыбалку. Да рэчы, снасьці ўзялі ўсе хто мог. Аднак Пашка марна страціў час, а забягаючы наперад, шанцу хаця б дастаць вуды не было ні ў каго наогул.

Ад Агароднікаў да сяла Дварэц рака дужа пятляе і пэўна прыгожая, бо абапал стаіць лес. Рачулка то набліжаецца, то ўходзіць ад аўтадарогі. Толькі сумна, што праз гадзіну як мы зняліся з лягеру пачаўся марудны дождж, які замінаў назіраць прыгажосьць навакольля.

У Дварэц дабраліся ў 13 гадзін. Першае пытаньне ў кожнага былі рознымі: калі скончыцца дождж, дзе адзел сувязі, дзе крама з гарэлкай, на халеру нам гэта трэба...

У сяле Дварэц давялося пабачыць царкву Покрыва Прысьвятой Багародзіцы, касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага, упрыгожаную кветкамі хату і вадзяны млын, ад якога засталося толькі тры з паловай сьцяны й насып. Затаварыўшыся з крамы, адшукаўшы адзел сувязі, які канешне не працаваў, выправіліся пад сумным дожджыкам далей.

Недзе праз 2 км, на левым беразе, раптоўна, заўважылі скірды. Аказалася гэта льнозавод робіць запасы лёну і складае ў 20 мэтровыя скірды. Потым прайшлі міма вёскі Коцькі і пачалі меркаваць пра абед. Месцаў годных хапала, але пад дажджом ня дужа разбярэш. І як толькі дожджык супакоіўся высадзіліся на чыстым беражку за 1,5 км да вадасховішча ў Наваельне.

Часу бракавала і на гадзіньніку ўжо каля 16:30. Насыціўшыся, пагрэблі далей. Трэ было сёньня прайсьці вадасховішча і далей. А так карцела спыніцца на вадасховішчы ў Наваельні, парыбачыць, але не. Падышлі да ГЭС, якую адрамантавалі і цяпер яна дае электрычнасьць. Толькі ў часе нашае яе наведваньня яна аказалася заблякаванай. Ішоў набор вады ў вадасховішча.

Перанос дамбы па леваму боку мэтраў з 30. Глядзім на рэчышча – а вады НЯМА!! Далейшы рух быў падобны на пешы паход. Байдаркі цяпер ехалі на нас, а мы йшлі пехатой па дну. Вады ў самых глыбокіх месцах было па калена.

Праз 3 км глыбіня пабольшала, але пачалі збірацца хмаркі і зноўку пайшоў марудны дождж. Калі ж пачало цямнець вырашылі спыняцца, хоць дзённы маршрут пройдзены ня быў. Паміж вёскай Селівонкі і мостам Дзятлава–Ахонава месцаў для начоўкі хапае.


05.08.2005 – пятніца


Ранак пачаўся з дзікіх гартанных рыкаў. Бач, а вада ў Маўчадке на мэтар ніжэй! Пэўна адчынілі дамбу ў Гэзгалах. На гадзіньніку 6:30. Далейшы рух паўтараў учорашні, толькі для весялосьці пачаліся завалы цераз 10 мэтраў кожны. Дый такія, што пілаваць, што абносіць – задалбаеся. Вось з такім кайфам дашлі да вёскі Серафіны, адкуль рэчышча стала чыстым, бо лес адышоў ад берагоў і адчуваўся падпор вадасховішча. Недзе, па хуткаму паабедаўшы, зноў жа пад сумным млявым дожджыкам, дабраліся такі да Гэзгалаўскай дамбы. На гадзіньніку 19 гадзін.


Абнос дамбы з правага боку мэтраў з 100. А што далей!! Дамбу та зачынілі, вады ў рацэ НЯМА!! Толькі зараз замест мяккага пясочку колатыя камяні. Збітыя ногі, драныя байдаркі – вось што мы атрымалі, калі спыніліся на начоўку перад вёскай Насілавічы праз 1,5 км ходу.

Месца вельмі добрае. Пэўна тут праходзяць злёты, бо арганізаваны стацыянарныя кастравыя, сядзеньні ля іх, пляцоўкі і іншае. А ў рацэ на гэтым месцы перакаты, перакаты, валуны і камяні. Прыгажосьць, каб не пачынаючыйся, які раз, дождж. На гадзіньніку 21:30.


06.08.2005 – субота

Колькі б мы не сядзелі ноччу з келіхамі, а каб у часе быць на станцыі, вырашылі прачынацца ў 5 гадзін, каб у 7 гадзін выправіцца на шлях апошняга дню паходу. І што? Ціўкае будзільнік. Ідзе праліўны дождж. Двя насавыя гукі: "- Э-э-э?” і "- А-а-ай!” вырашылі пытаньне прабуджэньня. Сьпім далей.

Каля сямі гадзін раніцы, пасьля кароткіх тэлефонных размоў, было вырашана рабіць днёўку, чы проста падоўжыць паход і на нядзелю. А Вольгу, вырашылі, забярэ хто небудзь з сяброў з Ліды і яна патрапіць у свой Менск сёньня да патрэбнага часу. Паваліліся зноў па палатках адпачываць. Дождж ідзе.


Дождж прыціх каля 8:30 і лягер пачаў ажываць. Трэба і пасьнедаць. Анжэліка, па дзяцячы, бегае па паляне, шмыганула да ракі.

- Тата! Тата! Фокус! Хадзі, пакажу!
- Якія там могуць быць фокусы ў такі час? – пытаюся.

Выявілася што:
1 – учора згубленая пальчатка вісіць на абломку бэтоннай пліты;
2 – Ё! Вада ў рацэ! Вада!


Наш маленькі калектыўчык абалдзенна глядзіць на бурна падымаючыйся ўзровень у рацэ. На гадзіньніку 9:15. Палаткі й заплечнікі сабраліся за 15 хвілінаў і праз паўгадзіны мы пачалі веславаць па бурнай, у адрозьненьні ад учарашняй, Маўчадке. Тыя 3 км, што заставаліся да Нёману, праскочылі так хутка, што й не зразумелі. Здарова бацька Нёман! Пажартаваўшы, што мо ў Масты, у ніз па цячэньні рванём, павеславалі ў іншы бок, супраць цячэньня да вёскі Сялец (станцыя Нёман).

Праз 20 хвілін зноў распачаўся лівень. Ушчэнт мокрыя, мы тупа веславалі па Неману каля 12 км без перапынку. Мост амаль быў недаступным і калі ён у рэшце-рэшт з’явіўся на даляглядзе крыкі – "Ура!!”, запоўнілі навакольле. Да цягніка 50 хвілін. І ў 15:04 мы ўскокваем у дызель-цягнік на Баранавічы. Мокрыя, халодныя, стомленыя, але шчасьлівыя да нельга.

Па сьціплым падлікам агульны кілямэтраж склаў 105 км.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (29.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2218 | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS