Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22063 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17878 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16585 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15216 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13745 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Паход “На хвале” чы прыгода Сервач-2005


Вось як усё пачыналася…

Сустэўшыся ў пятніцу на вакзале, мы выправіліся ў доўгачаканую вандроўку. Памяняўшы электрычку на дызель, мы незаўважна дабраліся да Крывічоў – нашага месца старта. Мясцовы паляўнічы падказаў нам, як лепей дабрацца да ракі, і мы, узваліўшы на сябе рэчы й байдаркі, рушылі ў вызначаным накірунку. Пройдзячы скрозь вёску, мы вышлі да цудоўнага сасновага леса. Побач з ім і была рака, асабліва прыгожая у промнях поўнага месяца. Вызначыўшыся з месцам для стаянкі, паставіўшы намёты ды зварыўшы ежу, мы адчулі уздым натхненьня, што не чакаючы раніцы пачалі збіраць байдаркі. Было прыгожа: народ скача па лесе з ліхтарыкамі, шукае пасаціжы чы вінцікі, змагаецца з каркасам байдаркі пры мільгаючым святле кастра і налобных ліхтарыкаў. Але ж, сумеснымі спробамі, нам атрымалась усё сабраць, і да трох гадзін начы мы, задаволеныя й стомленныя, разышліся па намётах, каб ужо ў шэсць гадзін ранку ўстаць і пачаць зьбірацца на шлях.

Першы дзень.

Вельмі хуценька пасьнедаўшы і прыбраўшыся, мы праз тры (!) гадзіны пасьля прабуджэньня, змаглі пачаць сплаў (дзякуй Пашуне за "Як мінімум две гадзіны”).

Мы парасселіся па байдарках і спакойна адплылі…


Ужо праз пяць хвілін сустрэлі першую пераграду – зваліўшыйся масток.

Але ж гэта былі толькі кветачкі. Ягадкі нас чакалі наперадзе, калі мы ўцямілі, што рэчка Сервач дужа любіць віляць па палях, робячы кожныя 50 мэтраў павароты на 180 градусаў. Вось гэтую, убачаную адразу, царкву, мы сустракалі каля 20 раз!


Пасьля трох гадзін веславаньня над намі пачалі зьбірацца хвалі і мы вырашылі не рабіць поўны абед, а толькі перакусіць і выправіцца далей. Мокнуць цалкам не жадалі, хоць азадкі ўва-усіх былі мокрыя й халодныя. Так мы і павеславалі далей, насычаючыся прыгажосьцю беларускай прыроды, выявамі напаўразбураных сельскіх хацін і навюткіх катэджаў. У часе руху мы сьпявалі песьні і жартавалі, пакуль гэтаму спрыялі няспешнае цячэньне й поўны страўнік. Аднак часам даводзілася чакаць байдарку-тройку Юра-Зміцер-Коля, якой было дадзена вясло ад каноэ. Пройдзячы кілямэтраў з 25 па Сэрвачы, мы незаўважна ўвайшлі ў Вілейскае вадасховішча і, адразу, адчулі розніцу паміж ракой і возерам. Па рацэ плысьці весела й цікава, зьмяняецца навакольле (толькі чырвоная царква нязменная), а па чыстай вадзе – здаецца і мэта бачна (вунь мост, напрыклад), толькі гэтая мэта здаецца недасяжнай. Так і лезуць у галаву думкі, а чы мы ўвогуле рухаемся наперад? Толькі і махаеш вёсламі без перапынку. Алеж усё добрае мае час сканчацца. Скончыўся і першы дзень нашага паходу, а дакладней "хадавая” яго частка. Астатні час мы насычаліся адпачынкам, вячэралі, гралі ў кракадзіла і гралі на гітары.


Добра адпачыўшы і выспаўшыся, мы, абнадзееныя Пашунькай ("нам усяго з 15-16-17 кілямэтраў засталося”), адплылі.

Паабедаўшы ў збітай камандзе (тройка Коля-Зміцер-Юра ў гэты дзень адарвалась наперад; а як жа ж, ім далі цэлае вясло), мы ўзяліся за штурм "зімовага” вадасховішча.

"Зімовага” – таму, што некалькі хвілін шоў сьнег, узняўся вецер і даводзілася скакаць на амаль мятровых хвалях. А бераг губляўся ў тумане!

Толькі мы не зьбіраліся здавацца, чым і былі адзякаваны: доўгачаканая дамба дасягнута нарэшце.

Перацягнуўшы байдаркі за дамбу на бераг Віліі, мы хуценька перакусілі в цудоўнам маладом сасёньнічке. З-за таго, што да дызель-цягніка заставалася менш за 3 гадзіны, а яшчэ трэ праплыць па Віліі некалькі кілямэтраў і скласьці байдаркі, мы паселі ў байдаркі. А нас чакаў новы сурпрыз: адплыўшы пяток мэтраў ад берага, мы селі на мель. Уселіся добра. І як выявілася потым, гэтая вотмель цягнулася шчэ на 50 мэтраў. Уж было, на што паглядзець.


Пераадолеўшы гэтую пераграду, мы асцярожна, трымаючыся сярэдзіны рэчышча, паплылі па Віліі. Удалечыні ужо былі бачны прызнакі цывілізацыі. Паспяхова праплыўшы астатак маршрута, мы хутка сабралі байдаркі і пайшлі на вакзал.


А далей быў канцэрт "па заяўках слухачоў”, дзе Юрась пакарыў увесь вагон сваім «голубым банщиком». На жаль, месцаў хапіла ня ўсім. Але, я мяркую, і яны не сумавалі. Нарэшце да 21:20 мы былі ў горадзе Менску!

На гэтым і сканчаецца нашая прыгода. Жыцьцё працягваецца. І, як кажуць у народзе, быў бы азадак, а прыгоды на яго знойдуцца. Да сустрэчы.

пераклад: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (08.08.2012) | Автор: Максім (Sayfair)
Просмотров: 1779 | Теги: Сэрвач | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS