Форма входа

Логин:
Пароль:

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 22032 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 17865 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 16576 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15205 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 13734 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ПЕШИЕ ПОХОДЫ

Пахадушка ля мяжы


Азеры: Белае, Чорнае, Тайнае і мяжа з Польшчай ля станцыі Дубіца.

Берасьцейская вобл., Берасьцейскі р-н.


Ёсьць у Беларусі шматлікая колькасьць азёр з прыгожым назовам - "Белае". Адно з такіх азёр хаваецца ў лясах заходняга Палесься амаль ля самай мяжы з Польшчай. Шыкоўна яшчэ тое, што побач, злучанае з Белым возерам пратокай, у зарасьніку нізкіх дрэваў, месьціцца возера Чорнае.

І насамрэч, Белае возера сьветлае, прыгожае. Вакол высокія берагі. На берагах высокія бярозы, сосны, дубы і іншыя дрэвы. Вада ў возеры празрыстая, чысьцюлькая. Возера мае авальную форму: 0,9 км на 0,7 км.

А возера Чорнае - сапраўды чорнае. Вакол балота, вада бурая. Так і адчуваецца, што крыніцы насычаюць Чорнае возера вадой, каб яно рабіла фільтрацыю прымесей, адкладала іх на сваё дно і падавала ваду да Белага возера ўжо чысьцюткім, празрыстым ручайком. Гэта абалдзенна.

На берагах Белага возера месьцяцца тры, ці чатыры санаторыі. У адным з іх мне й давялося пабываць гэтай восеньню. У юнацтве я тут, аказваецца, так сама быў у пансіянаце на процілеглым беразе, аб чым у мяне так сама прыемныя ўспаміны.

Цяпер жа я вырашыў, маючы толькі два дні тут бавіцца, зрабіць вылазку па навакольлі. Мапа і компас у кішэню, пашпарт - і да Польшчы. Бы той кантрабандыст які. Было б цікава паразмаўляць з памежнікамі. Не, не - далоў такія думкі, я турыст і мае думкі толькі пра тое як я павінен не заблукаць па лесе.

Чорнае возера паказала мне свой пазабалочаны бераг і плынь вады асьвечаную ранішнім сонейкам, а рыбак на мяне не зьвярнуў аніякай увагі. І сапраўды, хто ж цябе рыбныя мясьціны выдасьць.


Далей я накіраваўся да возера Тайнага. Сьцяжына круцілася паміж прыўкрасных лясных мясьцін. Наўпрост станавісь і убірай поўнымі грудзямі водар. Але час замінаў. Возера Тайнае знайшлося само. Назва Тайнае для мяне сталася непаразуменьнем. Ля возера трэніраваліся маладзёны па бегу па перасечанай мясцовасьці. На мяне з компасам і мапай паглядзелі ўскос, але трэнэр, чамусь, угледзеў у маім твары знаёмага яму чалавека, паздароўкаўся са мной і запытаў як рэзультат. Я яму ня стаў хлусіць і прызнаўся, што проста гуляю і наўрацьці ён мяне ведае. Мы шчыра разьвіталіся і я рушыў далей да мяжы.


Так рухаючыся напрамкі на захад, я выйшаў да станцыі Дубіца. Спачатку мне здавалася, што маю шанец падысьці аж да рэчкі Буг і толькі там сустрэну межавыя слупы. Аж не. Вось шаша, за ёй чыгуначная галіна і за будынкам станцыі - ральля, дрот калючы, слупы, адным словам СТОЙ, небясьпечная зона. Такім чынам паглядзець на Буг мне не давялося. Але быў час агледзіць прыгожы будынак станцыі Дубіца і яшчэ захаваўшыся рэечны перавод ручнога упраўленьня. Такі музэйны экспанат для такіх людзей як я, што ужо звыкліся з электронным кіраваньнем працэсаў руху цягнікоў і навакольнай побытавай электрычнасьцю.


З асалодай сербануўшы з калодзежа вады, з нейкім дзіўным пахам, але амаль польскую, павярнуў у адваротны кірунак. Праходзячы ўздоўж вёскі ня мог не сфатаграфаваць хаціну. Так прыгожа будавалі сяляне сабе жытло, але зараз яно крыху пастарэла.

Канешне адрэналінам я насычаўся ня толькі ад прыроды, але й ад адчуваньня небясьпекі знаходжаньня ў памежнай зоне.

Перасьцерагаю каго небудзь паўтараць такое за мной. Такіх бы я, напэўна, чакаюць цяжкасьці, калі натрапіць на памежніка-беларуса, дый без адпаведных "аўсвайсаў". Карацей - не паўтарайце.

А я атрымаў асалоду поўны кухаль, чаму яшчэ спрыяла сонечнае надвор'е.

Категория: ПЕШИЕ ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (09.11.2006) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2020 | Теги: мяжа | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS