Мароз і сонца - дзень цудоўны. І калі на выхадныя пахадзіць па прыгожых месцах на лыжах, то добрае ўражанне застанецца на ўвесь працоўны тыдзень. На Віліі яшчэ месцамі не замерзла вада. Лёд уздоўж берагоў трывалы, і яго поверхня большая, чым звычайна паверхня вады. Напэўна, перад пахаладаннем вады скідвалі з вадасховішча больш. Чыстым лёдам пакрыты поймены луг, старое рэчышча. Прыгараднае лясніцтва ўсюды, дзе суха, насадзіла лес. На рэчышчы ўтварыліся вялізныя сняжынкі, падобныя на бутоны кветак. Прыгажосць... Палымнее каліна. Рагоз распушыўся. Дубы тут растуць групкамі. За вілейскім аўтадромам падымаецца новы лес, на жаль, стварыўся самасевам.
Aўтар: Maroz |