Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23347 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18753 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17306 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15839 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14208 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » КОНКУРС ОТЧЕТОВ 2013 » Конкурсные отчеты

Несталічная Расія
Конкурсная справаздача Маціна Сяргея Аляксандравіча ў намінацыі камбінаваны паход.

Камбінаваны паход (пешшу, на прыгарадных і звычайных цягніках)
Маршрут паходу: Мінск (начны цягнік)-Віцебск-Смаленск (начлег у намёце)-Вязьма-Муратоўка (начлег у намёце)-Калуга-Тула-Ясная Паляна (начлег у мясцовай жыхаркі)-Арол (начны цягнік)-Варонеж-Рамонь-Варонеж (начны цягнік)-Навазыбкаў-Гомель-Мінск
Пачатак: 23 ліпеня 2013, 22:20
Канец: 29 ліпеня 2013, 22:50


Ідэю з'ездзіць куды-небудзь у Расію (толькі не ў Маскву і Пецярбург) я выношваў даволі доўга. Штуршком апынулася ідэя аднаго маскоўскага знаёмага наведаць тры літаратурныя музеі: музей Талстога ў Яснай Паляне, музей Тургенева ў Спаскім-Лутавінава ды музей Платонава ў Варонежы. Пачынацца ўсё гэта павінна было раніцай 26 ліпеня, а заканчвацца - увечары 28-га.

Ехаць начным цягніком з Мінску ў Маскву, а адтуль на электрычцы ў Тулу? Занадта проста. Пасля доўгага падбору варыянтаў спыніўся на паездцы праз Вязьму ды Калугу з двума начлегамі ў намёце. Тым часам канчаткова сфармавалася кампанія, якая сабралася разам у электрычцы Тула-Арол. Але пра гэта - у адпаведнай частцы справаздачы.

Прыгоды пачаліся адразу па выхадзе з кватэры. На «Кунцаўшчыне» я восем з паловай хвілін чакаў цягнік у накірунку цэнтра, а на «Кастрычніцкай» — столькі ж у накірунку вакзала. У выніку спазніўся на начны цягнік, што ідзе восем гадзін, і прыйшлося дзве гадзіны чакаць іншага цягніка, які даязджае да горада над Дзвіной удвая хутчэй. Далей — дызель-цягнік да Рудні (гэта першая расійская станцыя на чыгуначнай лініі Віцебск-Смаленск) і перасадка ў расійскі дызель цягнік да Смаленску. А першай дня пачалася доўгачаканая пешая вандроўка, першая з сямі.

Больш за ўсё мяне ўразіў Смаленскі крэмль, пабудаваны падчас праўлення Барыса Гадунова. Сапраўды велічная пабудова. Другая характэрная рыса гораду —вялізная колькасць храмаў. Трэцяя — маштабная падрыхтоўка да святкавання 1150-годдзя: такое адчуванне, што палова гораду ператварылася ў будоўлю. Чацвёртая — помнікі героям вайны 1812 году: міжволі ўзгадваецца «Вайна і мір» — нездарма ж першай мэтай паходу з'яўляецца менавіта маёнтак Льва Талстога! І апошняя, пятая — вялізная колькасць крам з беларускімі таварамі ды беларускіх гандляроў на рынку, якія ганарацца паходжаннем тавару (вялізны кантраст з тымі ж «Ждановічамі», на жаль).

   

А чацвёртай гадзіне я накіраваўся на поўнач: на мапе быў абазначаны невялічкі лясочак ля трасы «Смаленск—Пячэрск». Выходжу з гораду... Стоп! Што гэта за бярозы з рознакаляровымі стужкамі на галінках? Праходжу трохі далей... Маці мая жанчына, ружовы танк! Ужо ў Мінску я даведаўся, што танк быў загрунтаваны перад афарбоўкай і знаходзіўся ў такім стане літаральна два дні. Але тады я ня ведаў гэтага і доўга думаў пра крэатыўнасць мясцовых начальнікаў, пакуль шукаў месца для намёту. У намёце выявілася, што парасон я пакінуў, хутчэй за ўсё, у беларускім дызелі. Што ж, прыйдзецца спадзявацца на добрае надвор'е. Тэнт вырашыў не нацягваць, а ўжыць замест падушкі (забыўся на яе, бо вельмі спяшаўся на цягнік Мінск-Віцебск). Трошкі паснедаў і хутка заснуў (не дзіва пасля «ірванай» ночы!). Прачнуўся ад вады пад нагамі: у сне ўпёрся ў сценку намёту, пайшоў дождж, і вада пацякла праз танюткую тканіну... Добра, што «патоп» ня быў фатальным. Уклаўся трошкі-па іншаму і спакойна спаў амаль да світанку. 
Раніцай апрануўся, сабраў рэчы, намёт і... яшчэ адна памылка: пасля дажджу высокая трава, праз якую я прайшоў учора, зразумела, была мокрай. У выніку і джынсы, і кеды, і майку давялося пакласці на дно заплечніка да канца паходу. Ля танка пераапранўся ў басаножкі, шорты і іншую майку (халаднавата, але што паробіш) і пайшоў на вакзал. Ранішні Смаленск праз туман над Дняпром выглядаў фантастычна, але перадаць гэтае адчуванне з дапамогай фотаздымкаў не ўдалося. Што ж, існуюць рэчы, якія можна толькі пабачыць, але зафіксаваць ці пераказаць — нельга...

Сфатаграфаваў храм дванаццатага стагоддзя ля вакзалу (удзень я яшчэ ня ведаў, што ён настолькі старажытны), набыў квіток на электрычку і сеў у апошні вагон. А адзінаццатай гадзіне электрычка прыехала ў Вязьму. За тры і траціну гадзіны, што доўжылася паездка, у вагоне толькі адзін раз было дваццаць з нечым чалавек, і тое на адным кароткім перагоне — да і пасля гэтага людзей можна было пералічваць па пальцах.

Стан гораду добра бачны па першым здымку: з 1989 года шмат дзе не было элементарнага касметычнага рамонту. Раней я бачыў толькі чыгуначны вакзал Вязьмы (усе цягнікі мяняюць там электравоз зменнага току на электравоз пастаяннага), таму кантраст быў вельмі адчувальны. Дэпрэсіўную карціну ўпрыгожвалі хіба што графіці, што раз-пораз траплялі на вока. На шчасце, удалося даведацца ад мясцовых жыхароў, што «парадны» цэнтр у горадзе ўсё ж існуе. Па дарозе туды я быў уражаны ўпрыгожваннямі дома культуры (маскі, вырабленыя з жалеза) і рэкламай выставы-продажу, зробленай у стылістыцы савецкіх афіш. Дамінавала ў цэнтры калона, збудаваная ў гонар надання Вязьме звання гораду вайсковай славы ў пазамінулым годзе, а побач з ёй — алея памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адкрытая 25 верасня мінулага года. Яна абкружае старажытную царкву (храмаў у Вязьме, зразумела, меней, чым у Смаленску).         Цікавае месца — манастыр Яна Хрысціцеля. Царква шаснаццатага стагоддзя падобная да вышэйназванага смаленскага храма, а царква Адзігітрыі — проста архітэктурны цуд. Калодзеж, які знаходзіцца паміж двума культавымі пабудовамі, таксама нельга пакінуць без увагі.

      

Вярнуўся на вакзал на аўтобусе (трэба ж даць нагам адпачынак!), дачакаўся дызель-цягніка на Калугу, на якім і паехаў. Месцы паміж Вязьмай і Калугай глухія: больш чым дастаткова аднаго вагону. Платформы на прыпынках, зрэшты, якраз на адзін вагон і разлічаныя.

Выйшаў не ў Калузе (што рабіць у цэнтры прамысловага горада ўвечары?), а на станцыі Муратоўка, дзе неэлектрыфікаваная галіна, па якой я ехаў амаль чатыры гадзіны, далучаецца да электрыфікаванага адгалінавання ад чыгункі Масква-Кіеў. Сфатаграфаваў расклад, паставіў намёт амаль ля чыгункі (якраз да дажджу паспеў), паснедаў і заснуў.

Раніцай спазніўся на тую электрычку, на якую разлічваў, і ў выніку быў у Калузе толькі паўтары гадзіны. Цяжка нешта казаць пра горад, у якім бачыў толькі некалькі прывакзальных вуліц...


Па дарозе з Калугі ў Тулу моцна ўразілі пейзажы ля гораду Алексін Тульскай вобласці. Да гэтага пасмяяўся з назвы станцыі Энергетык, бо маю лецішча ля п.п. Энергетык, што між Негарэлым ды Коласава, ці Дзяржынскам і Стоўбцамі, калі камусьці так зразумець прасцей.

У Туле наведаў музей самавараў. У крамлі не было чаго рабіць, бо ён актыўна рэканструяваўся да 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Паблукаў па горадзе. Уразіла вялізная колькасць драўляных дарэвалюцыйных дамоў літаральна ў цэнтры гораду: адразу бачна, што гэтая зямля не была выпаленая вайной...

   

Нечакана для самога сабе зайшоў на могілкі, а адтуль трапіў да касцёла. На аўтобусе даехаў да Касой Гары (прыгарад, як нашыя Бараўляны, але туды, як і ў Бараўляны, ходзяць гарадскія аўтобусы). Адтуль — пешкі ў Ясную Паляну: там усяго паўтары гадзіны нават з улікам рамонту моста. Музей ужо быў зачынены, але насупраць яго я пабачыў уяздную браму ў стылі канструктывізму. Туды і накіраваўся.

Апынуўся на тэрыторыі Яснапалянскае гімназіі, а ля яе пабачыў катэджы пачатку 1950-х. «Настаўніцкія домікі, напэўна?» — падумаў я і не памыліўся. Ля адной з хат корпалася ў зямлі жанчына. Разгаварыўся з ёй. Мар'я Іванаўна нарадзілася ў Данецку, вучылася ў Мінскім Інстытуце фізкультуры, па размеркаванні трапіла ў Ясную Паляну, дзе сорак год працавала настаўніцай фізкультуры. Паколькі сам я вучуся на настаўніка хіміі (у красавіку атрымалася так, што два дні запар правёў па пяць урокаў у адной з гімназій сталіцы), агульных тэм для размовы знайшлося нямала. У выніку яна пачаставала гарбатай і варэннем (хлеб у мяне быў з сабой) і прапанавала пераначаваць у альтанцы.   

Раніцай нарэшце прыняў душ, пакінуў заплечнік у альтанцы і пайшоў у маёнтак. Удалося трапіць на першую экскурсію, што пачыналася а дзясятай гадзіне і была малалікай — усяго пяць чалавек. Удзень, калі пачалі прыязджаць вяселлі і групы школьнікаў, такое было б немагчыма нават уявіць. Пераказваць змест экскурсіі ці літаратуразнаўчых артыкулаў пра Талстога — справа марная, а што тычыцца ўражання ад маёнтка — яно пастаральнае: коні і іншая худоба, што спакойна блукае па лугах ды садах, і пры гэтым няма ніякіх непрыемных пахаў...

   

Дом, у якім нарадзіўся Леў Мікалаевіч, быў прададзены і перавезены ў іншы маёнтак, дзе з-за занядбанасці ў рэшце рэшт яго прыйшлося знесці, а на магіле пісьменніка няма надмагілля. Затое творы, створаныя Талстым, дагэтуль жывуць у памяці мільёнаў. Можа быць, гэта — той самы шчаслівы лёс творчага чалавека, наконт якога яшчэ з часоў Платона і Арыстоцеля спрачаюцца філосафы?..

Вярнуўся ў прышкольны пасёлак і забраў заплечнік. Яшчэ раз дзякуй вам, Марыя Іванаўна!

Пешкі дайшоў да станцыі Ясная Паляна (нягледзячы на тое, што на будынку, адноўленым у дарэвалюцыйнай стылістыцы напрыканцы дзевяностых, напісана «Козлова засека» праз «яць», афіцыйная назва станцыі насуперак Вікіпедыі не змянялася: і ў раскладах, і на квітках фігуруе менавіта Ясная Паляна). Там ўпершыню за час паходу сфатаграфаваўся, дачакаўся чатырохвагоннай электрычкі «Тула-Арол», зайшоў у яе і пабачыў Барыса — майго першага спадарожніка. Ён выехаў з Масквы раніцай, трохі паблукаў па Туле, а потым сеў у электрычку. Другі спадарожнік — Зміцер з Кіева — падсеў да нас у Мцэнску: непадалёк ад гэтага горада жыве яго бабуля. Такім чынам, у Спаскае-Лутавінава ніхто з удзельнікаў не паехаў, а асноўнай мэтай падарожжа зрабіўся Варонеж — сталіца Чарназем'я.

У Арле нас сустрэлі на машыне знаёмыя Зміцера і Барыса. Паход міжволі ператварыўся ў паездку ў кавярню на ўскрайку горада, невялічкую прагулку па цэнтры і паездку ў іншую кавярню. А калі ўлічыць, што збольшага гэта адбывалася ўвечары, можна зрабіць выснову, што Арол я зведаў не нашмат лепей, чым Калугу.

Правадніца вельмі здзівілася майму квітку да Варонежа, які я набыў на беларускія рублі і ў Беларусі. Раніцай жа была вялікая тэхнічная стаянка, таму я прыняў душ так, як мяне навучылі падчас працы правадніком у дэпо Масква-Смаленская — узяўшы мыла і бутэльку ды замкнуўшыся ў туалеце: калі  з вагона падчас тэхнічнай стаянкі на зямлю ліецца вада, правадніка могуць аштрафаваць на тры тысячы расійскіх рублёў, але так як мыючыся, можна не спяшацца, вада ліецца на зямлю амаль незаўважна. «И овцы целы, и волки сыты».

З Варонежа мы адразу паехалі на маршрутцы ў Рамонь (націск на другі склад) — гарадскі пасёлак, у якім знаходзяцца палац Ольдэнбургскіх і электрыфікаваная чыгуначная галіна, па якой ездзяць толькі электрычкі, і тое ўсяго тры разы на дзень. 

На вузкай рацэ Варонка тут зроблены невялічкі стаў, але ўсё адно не верыцца, што гэтая рачулка — крыніца, якая стварыла магутнае Варонежскае вадасховішча. Чыгуначная галіна была пабудаваная для цукровага завода. Адносна нядаўна завод быў зачынены, таму чыгуначная галіна часткова разабраная. Ад уласна пасёлка да станцыі некалькі кіламетраў, якія мы ўтраіх прайшлі даволі хутка.

 

Цэнтр Варонежа спачатку здаецца вельмі падобным да цэнтра Мінска: тая ж сталінская архітэктура, такая ж «дарэвалюцыёнка» ў тых кавалках гістарычнай забудовы, што захаваліся. Пазней заўважаеш мясцовыя разынкі, а лагічным апафеозам робіцца наведванне вадасховішча — там разумееш, чаму Пётр І збудаваў першы расійскі флот у Варонежы (не ў Пецярбурзе, як шмат хто лічыць!).

      

У цягніку Адлер-Гомель толькі і заставалася, што выходзіць на платформу і глядзець на вакзалы. Вось функцыяналісцкі Ліпецк: нешта падобнае магло б быль у Мінску, калі б будоўля гатэлю «Экспрэс» пачалася літаральна на пяць год раней.


Вось Ялец, больш традыцыйны. 


Вось Почап, што вельмі пасуе да воданапорнай вежы.


Вось Навазыбкаў... стаянка дзве хвіліны, хутчэй на выхад! Цікава, што ў Навазыбкаве ў якасці помніку стаіць паравоз, зроблены ў Вроцлаве на заводзе «PAFAWAG».

  

Аўтобус Навазыбкаў-Гомель. Як вядома, удзень з Гомелю ў Мінск на пасажырскім цягніку не даедзеш — іх наўпрост няма ў гэты прамежак часу. Дызель Гомель-Жлобін. Дызель Жлобін-Бабруйск. Электрычка Бабруйск-Мінск. «Кастрычніцкая». «Кунцаўшчына».

Кола замкнулася.
Категория: Конкурсные отчеты | Добавил: DzedFyodar (15.09.2013)
Просмотров: 2165 | Теги: Тула, Ясная Паляна, Варонеж, Расея | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS